вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Моўчадзь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдУ ад Дзятлава, 178 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Наваельня. 810 ж., 302 двары (1997).
Вядомы з пач. 15 ст. У 15—16 ст. належаў кн. Фёдару Даўголдавічу, Свідрыгайлу, Кежгайлам, Гарнастаям. У 1516 мястэчка Навагрудскага пав. У канцы 16 ст. перайшоў да Завішаў. З 1795 у Рас. імперыі, цэнтр воласці ў Слонімскім пав. У 1870-я г. 547 ж., 77 двароў, 2 царквы, касцёл, капліца, 2 яўр. малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крам, 3 шынкі, праводзіліся 2 кірмашы штогод. У пач. 20 ст. 1373 ж. У 1921—39 у Польшчы, у Слонімскім пав. З 1939 у БССР, цэнтр сельсавета Дзятлаўскага р-на. У 1962—65 у Навагрудскім р-не. У 1971—609 ж., 222 двары.
Ільнозавод, дрэваапр. прадпрыемства «Палац». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.), касцёл (1904) і Пакроўская царква (пач 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАЦЭ́ВІЧЫ,
горад, цэнтр Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Грыўда. Чыг. станцыя на лініі Брэст—Баранавічы. За 135 км ад Брэста. 19,7 тыс.ж. (1998).
Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаюцца ў 1519. Належалі Юндзілам. З 1654 вядомы як маёнтак. З 2-й пал. 16 ст. ў Слонімскім пав. Навагрудскага ваяв.ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі. Пасля пракладкі чыг. Масква—Брэст (1871) побач з маёнткам узнікла пасяленне. У канцы 19 ст. ў ім былі вінакурня і цагельня, сукнавальня і вадзяны млын. У 1915—18 акупіраваны герм., у 1919—20 польск. войскамі У ліп.—жн. 1920 існавала сав. ўлада. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка ў Косаўскім пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 у Косаўскім р-не. З 20.9.1947 гар. пасёлак, цэнтр Івацэвіцкага р-на. У 1959—5,2 тыс.ж. У 1962—65 у Бярозаўскім р-не. З 28.5.1966 горад.
Прадпрыемствы лесанарыхтоўчай, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці, прыладабудаўнічы з-д, ільнозавод. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЙСК,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Даўгінава—Мал. Нястанавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнЗ ад г.п. Лагойск, 97 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Вілейка. 412 ж., 132 двары (1998).
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1523, уласнасць дзяцей Ю.Зяновіча, з 1590 — Я.Насілоўскай, Я.Осціка, пазней Пташынскіх, Каменскіх, Тышкевічаў. У 1593 у К. 1 вуліца, сядзіба, млын, царква. З 27.9.1630 мястэчка. З пач. 18 ст. тут існаваў манастыр. Да 1793 К. у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. У 1866 цэнтр воласці, 180 ж., 33 двары, мураваная царква, сінагога, вадзяны млын. Да 1921 у складзе Вілейскага пав., потым вёска ў Барысаўскім пав., з 1924 цэнтр сельсавета Плешчаніцкага, з 1962 — Лагойскага р-наў. У Вял.Айч. вайну ў 1944 ням.-фаш. захопнікі часткова спалілі вёску, загубілі 112 ж. У 1972—250 ж., 83 двары.
Лясніцтва, смаляны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Чорная Натапа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад Крычава, 129 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. раз’езда Маляцічы. 416 ж., 178 двароў (1999).
Вядома з 1639 як сяло Малецічы ў ВКЛ, 28 чал. мужчынскага полу, 13 двароў, касцёл. З 1684 цэнтр маёнтка і воласці. З 1706 мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве. З 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. Належала мітрапаліту С.І.Богушу-Сестранцэвічу, потым удаве ген.-маёра Багушэўскага. З 1811 уласнасць царквы. У 1880 у М. 327 ж., 62 двары, вадзяны млын, сукнавальня, лячэбніца, нар. вучылішча, царква, малітоўная школа, 10 крам. З 1919 у Чэрыкаўскім пав. Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 цэнтр сельсавета ў Крычаўскім р-не БССР. У Вял.Айч. вайну ў 1942 ням.-фаш. захопнікі знішчылі 75 жыхароў, у вер. 1943 спалілі вёску, знішчылі 210 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1972—308 ж., 94 двары.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ ДВОР,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Астрына—Радунь. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 32 км на ПнЗ ад г. Шчучын, 55 км ад Гродна, 40 км ад чыг.ст. Ражанка. 659 ж., 267 двароў (2000). Лясніцтва, філіялы Гродзенскага кансервавага з-да і Шчучынскага акц.т-ва «Масласырзавод». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры: Юр’еўскі касцёл (1749), капліца (1882).
Вядома з 15 ст. З 1720 мястэчка. З 1795 у Рас. імперыі. З 1843 у Лідскім пав. Віленскай губ. У сакавіку 1863 каля Н.Д. царскія войскі разбілі паўстанцкі атрад Лідскага пав. на чале з Л.Нарбутам. У 1897 у мястэчку 822 ж., касцёл (з 1749), 2 малітоўныя дамы, капліца, вадзяны млын, 3 крамы, 2 карчмы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Шчучынскага пав. Навагрудскага ваяв. У 1937 у.Н.Д. 655 ж., касцёл, царква, паштовае агенцтва, праводзіліся кірмашы. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобл. З 20.1.1960 у Шчучынскім р-не (у 1960—61 у Радунскім р-не).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БАЛЬ,
гарадскі пасёлак у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Обаль; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Полацк, на аўтадарозе Віцебск—Полацк. За 23 км на З ад Шуміліна, 68 км ад Віцебска. 3,3 тыс.ж. (2000).
Упершыню ўпамінаецца ў гіст. крыніцах у 1503 як сяло ў Полацкім ваяв.ВКЛ. Належала Зяновічам. З 1772 у Рас. імперыі. З пач. 19 ст. цэнтр Петрапаўлаўскай вол. Полацкага пав. Росту О. садзейнічала пабудова Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886). У канцы 19 ст. ў О. царк.-прыходская школа, вадзяны млын, бровар, Обальская драўняна-хімічная мануфактура. З 1922 пачаў выпуск прадукцыі торфазавод. З 1924 О. — цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 Шумілінскага) р-на. У Вял.Айч. вайну ў О. дзейнічала Обальскае камсамольскае падполле. У снеж. 1962 — ліп. 1966 О. у Полацкім р-не. З 30.9.1968 гар. пасёлак.
Обальскі керамічны завод, торфапрадпрыемства, лясніцтва. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, дзіцячы сад, Обальскага камсамольскага падполля музей, 2 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну; магіла ахвяр фашызму. Помнік падпольшчыкам, помнік архітэктуры 19 ст. — сядзіба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г.п. Ушачы, 162 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Зябкі. 319 ж., 135 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Руіны касцёла св. Веранікі і кляштара бернардзінцаў (1726).
Упамінаецца з 1552 як двор С., уладанне полацкага харунжага Івана Корсака, 23 дымы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. З 1878 уваходзіла ў Кубліцкую вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ., уладанне А.Шырына. У 1886 мястэчка, 110 ж., 17 двароў, вадзяны млын, вінакурны з-д, 2 крамы, карчма. З 1924 у Чарапоўшчынскім с/с Ушацкага р-на Полацкай, з 1935 у Лепельскай акр. У 1926 у С. 298 ж., 36 двароў, у 1941—224 ж., 54 двары. У Вял.Айч. вайну акупанты спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў. З 1954 цэнтр сельсавета. У 1969—252 ж., 54 двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НЬША,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. (Беларусь), на мяжы з Пскоўскай вобл. (Расія), у бас.р. Дрыса (цячэ праз возера), за 37 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 2,53 км², даўж. 4 км, найб.шыр. 1,44 км, найб.глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 9,9 км. Пл. вадазбору 1782 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падзелена 2 астравамі (агульнай пл. 0,17 км²) і паўвостравам на 2 часткі, злучаныя вузкімі пралівамі. Схілы выш. 10—15 м (на ПнУ 5—8 м) пясчаныя, пад лесам. На Пн і У тэраса выш. 1,2 м. Пойма шыр. 10—20 м, укрытая хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, моцна зрэзаныя, утвараюць многа невял. заліваў. Дно да глыб. 2,5—3 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыб. 3,5 м, асабліва паўн. частка. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. 20—30 м, да глыб. 2,2 м. У залівах паўн.-ўсх.ч. возера расце вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Злучана пратокамі з азёрамі Валоба (на ПнЗ) і Данское (на Пд). Турызму, зона адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плаву́шка1 ’казялец вадзяны, Ranunculus aquatilis L.’ (дзятл., Сцмшк. МГ; Кіс.), ’раска, Lemna minor L.’ (кобр., саліг., ЛА, 1), плаву́чкси паплаву́шка, паплаву́ха, пуплавепь ’тс’ (Расл. св.). Да плаву́ха, якое з плаваць (гл.): гэтыя расліны рассцілаюцца (“плаваюць”) па вадзе ці ў вадзе (карані), як у рус.калуж.плаву́шник ’вадаперыца, Hottonia palustris L.’.
Плаву́шка2 насеннік дзеразы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да плыць, плысці (гл.). Матывацыя: пылок дзеразы -’выплывае” (= ’высыпаецца, выпаўзае’) з насенніка. Параўн. драг.просо плывэ, выплыла ’высыпаецца, высыпалася з мяцёлкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бац1 ’пацук’ (Касп., Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Інстр. II). Параўн. і бацу́к ’вадзяны пацук’ (Лысенка, ССП). Усё гэта формы з азванчэннем да пацук, пац ’тс’ (гл.).
Бац2 ’малое дзіця, вельмі рухавае’ (Янк. Мат.). Гэта пераноснае ўжыванне слова бац ’пацук’. Магчыма, далей сюды адносяцца таксама (спачатку як пераносныя назвы) бацю́к, бацю́та хлопчык’ (Касп.), бацю́та ’перарослы гарэза’ (Нас.). Але не выключаецца, што апошнія словы — утварэнне ад ба́ця, ба́цька. Параўн. бацю́та, бацю́ля ’сын, які падобны да бацькі тварам ці ўчынкамі’ (Яўс.).