ЛУПА́Н ((Lupan) Ганна Паўлаўна) (н. 12.9.1924, в. Мігулены Рэзінскага р-на, Малдова),
малдаўская пісьменніца. Сястра А.П.Лупана. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1960). Друкуецца з 1953. У аповесцях, кнігах апавяданняў «Дарога ў вёску» (1955), «Асеннія кветкі» (1960), «Нагаворнае зелле» (1964), «Вячэрні звон» (1970), раманах «Дзе твае ратаі, зямля?» (1961), «Трэція пеўні» (1966), «Знайсці сябе» (1972), «Абнаўленне» (1975), «Чорны колер чарэшні» (1977) актуальныя праблемы вёскі, вясковай інтэлігенцыі, падзеі Вял.Айч.вайны, іх уплыў на чалавечыя характары і лёсы. Аўтар драм. твораў «Кола часу» (1959), «Усё ў парадку» (1962). Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі Л.Дайнека, М.Татур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫНЬКО́Ў (Рыгор Ціханавіч) (1909, чыг. будка каля в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 1941),
бел. паэт, перакладчык, публіцыст. Брат М.Лынькова. Працаваў заг. хаты-чытальні, у газ. «Камуніст» (Бабруйск), у 1936—41 адказны сакратар газ. «Літаратура і мастацтва». Удзельнік Вял.Айч.вайны, прапаў без вестак. Друкаваўся з 1925. Адзін з псеўд. Рыгор Суніца. Вострае адчуванне часу, багацце і разнастайнасць паэтычных форм — асн. рысы яго твораў. Пісаў артыкулы, на бел. мову пераклаў паэму У.Маякоўскага «Добра!» (з В.Віткам), асобныя яго вершы, п’есу М Святлова «Казка» (паст.Бел. т-рам юнага гледача імя Н.К.Крупскай, 1941), паасобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, А.Блока, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Э.Вайнерта і інш.
бел. графік, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Праф. (з 1972). Скончыў Маст.ін-т імя Сурыкава ў Маскве (1949). Выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це (1957—83). Працаваў пераважна ў станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклаграфіі, акварэлі, лінагравюры.
Сярод твораў: серыя «Сталінград» (1949), лісты «Дні і ночы» (1957), «Лета» (1958, 1964), «Роздум», «Зноў у родных краях» (абодва 1967), «Цяжкая хвіліна» (1970), «У парку», «Чаканне», «Першы снег» (усе 1971), «Жаночы партрэт» (1973), серыя пейзажаў Мінска — «Сакавік» (1958), «Вецер» (1969), «Мінск. Зімовы дзень (эпізод Айчыннай вайны)» (1970), «Плошча Перамогі ў Мінску» (1971), «У 1941-м» (1975), «Раніца», «Матыў старога Мінска» (абодва 1980) і інш.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1941). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). Удзельнік грамадз.вайны на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну на чале 45-га стралк. корпуса 13-й арміі Зах. фронту 25 дзён вёў абарончыя баі на Дняпры, Проні, Сажы ў раёне Быхава, Прапойска (Слаўгарада), Крычава. 7—9 ліп. ў баі каля Быхава воіны пад яго камандаваннем знішчылі 8 танкаў, пераправіліся на правы бераг Дняпра, разграмілі праціўніка і прымусілі адступіць; у жн. пад Клімавічамі М. без страт вывеў свой корпус з акружэння. Загінуў у баі ў в. Малашкавічы Клімавіцкага р-на. Пахаваны ў Клімавічах. На месцы гібелі пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУ́РСКІЯ АЗЁРЫ,
група азёр на ПнУ Польшчы ў межах Мазурскага Паазер’я. Утвараюць сістэму, злучаную пратокамі і каналамі (19 ст.) з агульнай пл. 302 км², Найб. азёры: Снярдвы (пл. 113,8 км²), Мамры (104,9 км²), Нягоцін (26 км²), Нідскае (17,3 км²). Сцёк у бас. рэк Вісла і Прэголя. Азёры ледавіковага паходжання. Размешчаны ў паніжэннях паміж канцова-марэннымі градамі. Берагі моцна парэзаны, нізкія багністыя, высокія (да 4 м) залесеныя, са шматлікімі затокамі, астравамі і пляжамі. Суднаходства, рыбалоўства, турызм, зоны адпачынку, санаторыі. Шмат геал. (Фуледа), арніталагічных (Лукнайна) і расл. запаведнікаў. На воз. Снярдвы н.-д. станцыя Польскай АН. У час 1-й сусв.вайны 1914—18 у раёне М.а. адбываліся кровапралітныя баі паміж рас. і герм. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1948, адкрыты ў 1949 у г. Мазыр Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 273,2 м², каля 23 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў жаночыя ўпрыгожанні бронзавага веку, амфара 12 ст., кафля і посуд 16—18 ст. з археал. помнікаў на тэр. раёна; дакументы і матэрыялы пра рэв. рух 19 — пач. 20 ст., падзеі грамадз.вайны, пра дзейнасць падполля і партыз. руху на Мазыршчыне ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.У.Барысава, М.П.Катлаўца, М.В.Мураўёва, пра Азарыцкія лагеры смерці, вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, гасп. і культ. жыццё ў пасляваен. час. Аб’ядноўвае музеі дэкар.-прыкладнога мастацтва кераміста М.М.Пушкара, прыроды і археалогіі і «Палеская веда», цэнтр рамёстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРТЫ́ЗМ,
палітычная кампанія праследавання Камуніст. партыі ЗША, блізкіх да яе прафсаюзаў, дзярж. служачых, дзеячаў культуры і інш. у час «халоднай вайны». Ініцыіраваны і разгорнуты старшынёй (з 1953) пастаяннай сенацкай падкамісіі па расследаваннях Дж.Макарці (адсюль назва). У ходзе М. ў ЗША узмацніліся антыкамуністычныя, нацыяналіст. і антысеміцкія погляды, абвінавачанні ў «падрыўной дзейнасці» і шпіянажы на карысць СССР; з дзярж. службы звольнены каля 8,8 тыс. «ненадзейных элементаў». Ад паклёпу пацярпелі многія амерыканцы (пазбавіліся працы, незаконна асуджаны, у т. л. пакараны смерцю муж і жонка Розенбергі), што прывяло да значнай дыскрэдытацыі ўлад краіны. 2.12.1954 сенат вынес ганьбаванне Макарці за перавышэнне ім улады, пасля чаго ён страціў паліт. ўплыў, a М. паступова згас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́ШКІН (Сяргей Іванавіч) (15.7. 1888, в. Хамякова Данкоўскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 22.6.1988),
расійскі пісьменнік. Друкаваўся з 1905. Зб-кам вершаў «Мускулы» (1918) і «Мяцяжы» (1920) уласцівы публіцыстычнасць, навізна рытмаў. Раманы і аповесці «Запісы Ананія Жмуркіна» (1927), «Дзве вайны і два міры» (кн. 1, 1927), «Сачыненне Яўлампія Завалішына пра народнага камісара і наш час» (1928) і інш. вострасюжэтныя, ахопліваюць жыццё розных слаёў рус. грамадства. Аўтар раманаў пра грамадз. і Вял.Айч. войны: «Дзяўчаты» (1956), «Крылом па зямлі» (1963), «Петраград» (1968), «На поўдзень ад Масквы» (1975), зб.ваен. апавяданняў «Два бронецягнікі» (1958) і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1988;
В поисках юности: (Москва. 1905—1906 гг.): Зап. очевидца. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСЗО́Н (Монас Ісакавіч) (26.12. 1907, г. Магілёў — 30.11.1980),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Гіст. падзеям прысвечаны творы «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Паўстанне рамеснікаў у Магілёве ў 1606 г.» (з М.Беляніцкім, 1964), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і інш. Тэме Вял.Айч.вайны прысвечаны карціны «Клятва танкістаў» (1946), «Вяртанне» (1958), трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (1965) і інш. Аўтар твораў «Мінск адраджаецца» (1949), «Раніца» (1958), «На будоўлі» (1965), «Мінск і мінчане» (1973) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГЕ́ЛАЎ (Васіль Піліпавіч) (27.12.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна — 4.3.1990),
Герой Сав. Саюза (1944), ген. арміі (1967). Канд.ваен.н. (1968). Беларус. Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імя ЦВКБССР (1931), Ваен. акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Ленінградскім, Паўн.-Зах., Сталінградскім, Паўд., 3-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, нач. штаба дывізіі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Ленінградам, Сталінградам, на Дняпры, Днястры, у Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Чэхаславакіі, Венгрыі, Аўстрыі. З 1946 на адказных пасадах у Сав. Арміі, у 1954—59 і 1961—79 каманд.паветр.-дэсантнымі войскамі. Дзярж. прэмія СССР 1975.