1. Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца пагрозай для каго‑н. Пазалочаны, сіняхвосты кукарэка, страхата для ўсіх суседніх пеўняў, станавіўся ў позу...Брыль.
2.узнач.вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). А дома ў нас страхата — кругом беспарадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі.Лынькоў.[Бабка:] — Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад.Вышынскі.
[Ням. Jurist ад лац. jus, juris — права.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адно́сіны, -сін.
1.гл. аднесціся, адносіцца.
2. Сувязі паміж людзьмі, пэўнымі групамі або краінамі, якія ўзнікаюць у працэсе іх дзейнасці; погляд на што-н., характар паводзін, абыходжання каго-н. з кім-, чым-н.
А. паміж бацькамі і дзецьмі.
Дыпламатычныя а.
3. Дачыненне да каго-, чаго-н.; узаемная сувязь, залежнасць з’яў або іх кампанентаў.
Мець а. да гандлю.
А. прычыны да выніку.
◊
Ва ўсіх адносінах — з любога пункту гледжання.
У адносінахда каго-чаго — ужыв. ў якасці прыназоўніка са знач. напрамку дзеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пане́сціся1, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. панёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
1. Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; паімчацца. [Злобіч] штурхануў нагамі пад бакі каню, панёсся ад абоза.М. Ткачоў.Не замаруджваючы хады, цягнік панёсся далей.Арабей.Адразу дыхнула прахалодай, па дарозе закружыліся віхорчыкі і панесліся ў стэп.Даніленка.//Разм. Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Выскачыў [сын] на двор, аглянуўся — маці бегла за ім — і з усіх ног панёсся цераз агароды да лесу.Капыловіч.Заяц, як мячык, падскочыў угару, крута павярнуў і яшчэ хутчэй панёсся полем на рог лесу.Краўчанка.
2.перан. Пачаць распаўсюджвацца (пра гукі, пахі і г. д.). — Бо-о-ом! Бо-о-ом! — далёка панеслася водгулле ў начной цішыні.С. Александровіч.Паняслася песня хваляй, Хваляй па азёрах.Танк.Вокліч падхапілі вязні ўсіх камар, і ён панёсся па ўсіх трох паверхах турмы.Машара.// Распаўсюдзіцца, стаць вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Зноў свісты «Салаўя».. Зноў аб ім панеслася гучная слава па ўсіх маёнтках.Бядуля.
пане́сціся2, ‑нясуцца; пр. панесліся і панясліся; зак.
Разм. Знесціся — пра птушак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́СТНИК ЕВРО́ПЫ»,
рускі гісторыка-паліт. і літ. часопіс. Выдаваўся ў 1866—1918 у Пецярбургу, першыя 2 гады — 4 разы на год, з 1868 штомесячна. Выдавец-рэдактар М.М.Стасюлевіч (да 1909). Друкаваў навук. працы, публіцыстыку, літ. творы (у т. л. А.М.Астроўскага, І.А.Ганчарова, А.К.Талстога, І.С.Тургенева), паліт. агляды, замежную хроніку. Выступаў за паслядоўнае рэфармаванне ўсіх бакоў жыцця імперыі, даваў інфармацыю і аналіз правядзення суд., земскай, школьнай рэформаў на месцах, у т. л. на Беларусі. Абараняў правы народаў Расіі на свабоднае культ. развіццё. Змясціў шэраг матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і л-ры Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе існавання аддаваў перавагу праграмам акцябрыстаў і кадэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ДКІЯ ЎГНАЕ́ННІ,
водныя растворы ці суспензіі мінер. і некаторых арган. угнаенняў. Найб. пашыраны азотныя і комплексныя вадкія ўгнаенні. Азотныя вадкія ўгнаенні: вадкі (бязводны) аміяк; аміячная вада; аміякаты і плавы (растворы аміячнай салетры і мачавіны); вуглеаміякаты. Выкарыстанне ўскладняецца неабходнасцю перавозкі і захоўвання ў герметычных (ціск да 1,9 МПа) умовах. У Беларусі вырабляюць на Гродзенскім вытв. аб’яднанні «Азот». Комплексныя вадкія ўгнаенні акрамя азоту маюць фосфар, калій, мікраэлементы. Колькасць пажыўных рэчываў 27—30%, у суспензіраваных — 45—54%. Найб. перспектыўныя азотна-фосфарныя вадкія ўгнаенні (растворы фасфатаў амонію): маюць нізкую т-ру крышталізацыі (-18 °C), доўга захоўваюць свае фіз.-хім. ўласцівасці, аснова для вытв-сці інш. комплексных вадкіх угнаенняў. Прыдатныя для ўсіхс.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЛА́НЫ (Phalacrocoracidae),
птушкі сямейства бакланавых атр. весланогіх, 2 роды, 30 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць на марскіх узбярэжжах, астравах, вял.унутр. вадаёмах. На Беларусі вельмі рэдка трапляецца як залётны від баклан вялікі (Phalacrocorax carbo).
Даўж. 55—92 см, маса да 3 кг. Апярэнне дарослых чорнае. Крылы адносна кароткія, хвост доўгі, шорсткі. Пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Добра плаваюць і ныраюць на вял. глыбіню. Гняздуюцца калоніямі. Гнёзды будуюць на скалах, дрэвах, заломах чароту, на роўных берагах. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца рыбай і ракападобнымі. Шкодзяць рыбнай гаспадарцы. У некаторых раёнах Японіі і Кітая шмат стагоддзяў бакланаў выкарыстоўваюць для лоўлі рыбы. Некаторыя занесены ў Чырв. кнігі МСАП і б.СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎКАзвычайная,
старадаўні рускі зімовы сорт яблыні нар. селекцыі. Пашыраны ў многіх абласцях Расіі, на Украіне, у Прыбалтыцы, Казахстане, Кыргызстане, а таксама ў Польшчы. На Беларусі раянаваны ва ўсіх зонах.
Дрэвы выш. 6—8 м, крона паўшарападобная. Плады масаю 80—140 г, розныя па форме, жаўтавата-зялёныя. Мякаць белая, сакаўная, вінна-салодкая з характэрным моцным пахам. Дрэвы зімаўстойлівыя, жывуць да 60—70 гадоў, непатрабавальныя да глебы. Пладаносяць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Плады выспяваюць у канцы верасня. Антонаўка ўстойлівая да хвароб, у дажджлівыя гады пашкоджваецца паршой. У культуры вядомы таксама антонаўка камянічка, антонаўка шасцісотграмовая і інш. (адрозніваюцца асобнымі марфалагічнымі прыкметамі, лёжкасцю пладоў і смакам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЁНЫ,
цяжкія (у параўнанні з электронамі) элементарныя часціцы з напаўцэлым спінам і масай, не меншай за масу пратона; удзельнічаюць ва ўсіх вядомых фундаментальных узаемадзеяннях. Належаць да адронаў і складаюцца з 3 кваркаў, што і вызначае іх квантавыя лікі (дзіўнасць, чароўнасць, прыгажосць і інш.). Да барыёнаў адносяцца нуклоны, гіпероны і некаторыя рэзанансы.
Адзіны стабільны барыён — пратон, усе астатнія нестабільныя і паслядоўным распадам ператвараюцца ў пратон і лёгкія часціцы. Гэты эксперым. факт прывёў да ўвядзення ў 1938 новага квантавага ліку — барыённага зараду і ўстанаўлення закону яго захавання. Дакладнасць, з якой выконваецца закон захавання барыённага зараду, характарызуе ўстойлівасць пратона, эксперым. час жыцця якога перавышае 1032 гадоў, што ў сваю чаргу забяспечвае стабільнасць Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКІ́ТНЫ КІТ, блювал,
сіні кіт (Balaenoptera musculus),
марское млекакормячае сям. паласацікаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Самая буйная жывёла Зямлі, даўж. да 33 м, маса да 160 т. Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, выш. да 1 м. Праз яго блакітны кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца. Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўж. 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.