Таўсма́ты ’таўставаты; моцна складзены (пра чалавека)’ (ТСБМ), ’прысадзісты, моцны (пра асобу, жывёлу, дрэва)’ (Янк. 1), ’таўставаты’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты’ (Сцяшк.), ’пушысты’ (чырв., З нар. сл.), сюды ж таўсма́ны ’таўставаты’ (Сцяц. Сл.), таўсма́ч ’здаравяк’ (Янк. 3.). Трубачоў (Слав. языкозн. V, 183; Труды, 1, 284), побач з позняй кантамінацыяй (напрыклад, тоўсты і калматы, гл.), разглядае як праславянскі дыялектызм *tъlsmatъ(jь) ад назоўнікаў *tъlsmъ/*tъlsmo, параўн. лат.tulzums ’пухліна’. Ліуканен (Отглаг. сущ., 169–170) лічыць вытворным ад прасл.*tъlsmъ/*tъlsma < *tъlst‑mъ/*tъlst‑ma, старых дзеепрыметнікаў ад *tъlstiti ’рабіць тоўстым’ (гл. таўсціць), што, у сваю чаргу, утвораны ад прыметніка *tъlstъ (гл. тоўсты). Страчаны дзеяслоў з асновай *tъlz‑ меў дакладныя адпаведнікі ў літ.tulžti ’размакаць, разбухаць’, лат.tùlzt ’пухнуць’. На карысць апошняй версіі сведчыць і варыянтнасць фармантаў n/t. Кантамінацыя з тоўсты ў таўстама́ты ’таўставаты’ (карэліц., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wíckeln
1.vt
1) (auf A) намо́тваць, накру́чваць (што-н. на што-н.)
2) (in A) заго́ртваць, закру́чваць; завіва́ць (што-н. у што-н.)
3) спавіва́ць (дзіця);
◊
da bist du áber schief gewíckeltразм. ты мо́цна [ду́жа] памыля́ешся
2.~, sich (in A) заху́тацца, укруці́цца (у што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо.Танк.[Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё.Гурскі.[Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!..Брыль.
2.чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц.Броўка.Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны!Прыходзька.
3.чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака.Іверс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пасадзіць асобна ад каго‑, чаго‑н. Белая [трусіха] паспрабавала залезці ў карытца нават з лапкамі, і Данік асцярожна адсадзіў яе.Краўчанка.[Пецю] назаўтра ж адсадзілі на заднюю парту, аднаго — на ім, на ўроках аж скура гарэла.Пташнікаў.
2.Разм. Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, не даць доступу да чаго‑н. Прыбытнага адсадзілі ад стала, потым выціснулі з бакоўкі.Кулакоўскі.
3. Спыніць кармленне матчыным малаком, размясціць асобна ад маткі. Адсадзіць цяля.
4. Пасадзіць яшчэ раз нанава (пра расліны). [Несцер:] — Усе.. пасохлыя дрэвы адсадзілі занава.Кулакоўскі.
5.Спец. Струменем вады або паветра аддзяліць карысны выкапень ад пустой пароды.
•••
Адсадзіць пячонкі (нутро) (груб.) — моцна збіўшы, пашкодзіць унутраныя органы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сікі, ‑аў; адз. вусік, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да вусы (у 1, 2 знач.); маленькія вусы. Собіч не любіў гэтага чалавека, вяртлявага, цыбатага, быстравокага, з тоненькімі моднымі вусікамі.Скрыган.
2. Ніткападобныя атожылкі на сцябле некаторых паўзучых раслін, якімі яны прымацоўваюцца да іншых прадметаў. У прыбудоўцы сенцах гаспадарыць адзін толькі неспакойны вецер,.. пакалыхваючы дзікі вінаград, што моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі.Колас.
3. Членістыя прыдаткі на галаве ў членістаногіх жывёл.
4.Спец. Доўгія тонкія выступы якой‑н. дэталі, прыстасавання ў выглядзе спружынак, дроцікаў. [Язэп] захапіў рукой жыта і раптам убачыў міну і два драцяныя вусікі, што тырчалі ў розныя бакі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
корч, карча, м.
1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем. Дзе-нідзе тырчэлі вялізныя карчы-вываратні, падобныя да невядомых звяроў.Бядуля.// Паліва, нарыхтаванае з такіх пнёў. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы.Гурскі.Ярка на камінку Смольны корч палае.Колас.
2.Абл. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі. А бульбоўнік сплёўся густа, Што ні корч — то бульбы кош.Бялевіч.Каля лямпы стаяла на сподку соль і ляжаў недаедзены корч цыбулі.Чорны.
3.узнач.прысл.карчо́м. Скурчыўшыся, сагнуўшыся. Цела Сашкі было скурчана. Смерць і мароз скруцілі яго ногі і рукі так моцна, што давялося пахаваць яго карчом.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.
1. Запоўніць, замазаць чым‑н. вязкім, ліпкім. Парабкі колькі разоў спрабавалі заляпіць гэтыя бліскучыя літары, але гліна ад ветру трэскаецца і асыпаецца.Бажко.// Закрыць, заклеіць чым‑н. Заляпіць разбітую шыбу паперай.//Разм. Закрыць, закласці чым‑н. Дранкай заляпіў [Сузон] страху на хаце.Галавач.// Наклейваючы што‑н., пакрыць паверхню чаго‑н. Заляпіць усю сцяну афішамі.
2. Абляпіць, пакрыць сабой паверхню чаго‑н. Пакуль Забраліся, снег заляпіў, выбеліў цалкам постаці Прыстрома і Дзераша.Шынклер.
3. і без дап.Разм.Моцна ўдарыць, нанесці ўдар. Заляпіць аплявуху. Заляпіць у вуха.
4.Разм. Рэзка, рашуча зрабіць што‑н.; уляпіць (у 2 знач.). Заляпіць вымову. Заляпіць двойку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі.Мікуліч.
2.Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас.Арабей.// Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3.перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў.Лынькоў.
4.перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5.Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго. Спячы нейкую колькасць чаго‑н. Напячы булак. Напячы бліноў. □ Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі.Колас.// Спячы на патэльні, на агні, наскварыць. Дзеля госця Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму.Брыль.
2.што. Разм.Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. Напячы бок ля вогнішча. Напячы спіну на пляжы.
3.каго-што. Разм. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых). Напяклі жывёлу авадні.//перан. Набіць, нахвастаць да раздражнення скуры. [Камлюк:] — Вось кадраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам, і не было ў іх праклятага раматусу...М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Хутка, паспешна накіравацца куды‑н. Грышка што было духу папер цераз поле ў бярэзнік.Чарот.Ззаду на .. [паравоз] паперлі вагоны.Новікаў.
2.каго. Груб. Прагнаць, выгнаць. Я моцна зазлаваў і папер беднае дзіця: — Кідай дровы! Панашу іх сам. А ну марш дадому!Карпюк.// Пагнаць, адправіць куды‑н. — Дзівак чалавек, — усміхнуўся пасыльны. — Садзіся во ў брычку, паедзем, а то заўтра пехатой папруць.Асіпенка.
3.каго-што. Панесці, павалачы (звычайна што‑н. цяжкае). Для большай пачцівасці Стуканок пакінуў сваю аблавушку на ганку, а торбу з рыбай папер у хату.Рылько.Ускінуў .. Ільюк [цяля], як барака, на плечы.. і папер дадому.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)