ЦІМАШЭ́НКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.9.1956, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў БСГА (1979). З 1986 у НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні існуючых і распрацоўцы новых тэхналогій вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі інтэнсіўнымі метадамі.
Тв.:
Стимулирующее действие ультразвука на развитие морфологических и функциональных свойств вымени нетелей в период подготовки к лактации // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;
Выращивание коров, адаптированных к интенсивной технологии. Брест, 1997;
Концептуальные основы реконструкции молочно-товарных ферм (разам з А.Ф.Трафімавым, А.А.Музыкам) // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 2002. Т. 37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТАВЕ́Ц Эрнст Пятровіч (н. 6.5.1939, г. Краснаярск, Расія),
бел.вучоны ў галіне медыка-біял.навук.Д-рбіял.н. (1984), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963), дзе і працаваў. З 1968 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1975 заг. лабараторыі). Навук. працы па гіпаксіі тканак, патагенет. механізмах гіпаксіі, спосабах фармакалагічнай карэкцыі гіпаксічных парушэнняў метабалізму.
Тв.:
Окисление 4-анилино-5-метокси-1,2-диоксибензола в сложных биохимических системах, обладающих супероксиддисмутазной активностью // Биохимия 1979. Т 44, вып. 8;
Аквапорины // Здравоохранение. 2002. № 1;
Experimental study on brain oxygenation in relation to tissue water redistribution and brain oedema (у сааўт.) // Springer-Verlag // Acta Neurochirurgica (Suppi). 2000. Vol. 76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Іван Трафімавіч (4.3.1875, г. Радамышль Жытомірскай вобл., Украіна — 27.11.1949),
бел.вучоны-патолагаанатам. Акад.АН Беларусі (1940), д-рмед.н. (1934), праф. (1927). Засл. дз. н. Беларусі (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1898), дзе і працаваў у 1912—23. З 1923 у БДУ (заг. кафедраў). З 1946 у Ін-це тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па паталаг. анатоміі чумы, склеромы, раку, эндэмічнага валляка, хвароб сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, эпідэмічнага менінгіту, высвятленні ролі гельмінтаў у паталогіі чалавека.
Тв.:
Руководство для практических занятий по патологической гистологии. Мн., 1924;
Асновы паталагічнай анатоміі. Ч. 1—2. Мн., 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫБУ́ЛЬСКІ Пётр Пятровіч (5.1.1940, в. Ажуны Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — 12.7.1998),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі с.-г. вытв-сці. Д-рс.-г.н. (1994). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1967). З 1974 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкарыстання электратэхнал. метадаў апрацоўкі кармоў у с.-г. вытв-сці.
Тв.:
Обоснование вида теплоносителя для тепловой обработки кормов // Электротехнологические методы обработки кормов. Горки, 1983 (Сб. науч. тр.;
Вып. 100);
Использование ультразвука в подготовке к скармливанию радиационно-загрязненных грубых и концентрированных кормов // Ультразвуковая техника и технология: Тез. докл. Междунар. науч.-техн. конф. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЙКА Марыя Ціханаўна (31.12.1929, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 30.9.1997),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991). Д-рбіял.н. (1978), праф. (1992). Скончыла БДУ (1951). З 1956 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (у 1981—97 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах біясінтэзу хларафілу і біягенезе пігментбялковых комплексаў пластыдных мембран у раслін, ролі адаптацыйнага патэнцыялу фотасінтэтычнага апарату ў экстэнсіўных і інтэнсіўных сартоў злакавых культур.
Тв.:
Биосинтез хлорофилла в процессе развития пластид. Мн., 1981 (разам з Г.Я.Саўчанка);
Фотосинтетический аппарат и селекция тритикале. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАМІ́СІНАВА Людміла Дзмітрыеўна (н. 20.12.1947, г. Ленінск-Кузнецкі Кемераўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі Д-ртэхн.н. (2001). Скончыла Томскі ун-т (1971). З 1972 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі лагічнага праектавання дыскрэтных кіравальных прыстасаванняў у машынабудаванні і мікраэлектроніцы. Распрацавала мадэлі, метады, алгарытмы апаратнай і праграмнай рэалізацыі прылад лагічнага кіравання ў сучасных мікраэлектронных базісах.
Тв.:
Использование факторизации при синтезе многоуровневых сетей на программируемых логических интегральных схемах // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2000. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́Ў Дзмітрый Канстанцінавіч (1.11.1839, С.-Пецярбург — 2.1.1921),
расійскі вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік металазнаўства і тэорыі тэрмічнай апрацоўкі сталі. Скончыў Пецярбургскі практычны тэхнал.ін-т (1858), дзе выкладаў у 1859—66. У 1866—80 інжынер Абухаўскага сталеліцейнага з-да, з 1889 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі ў С.-Пецярбургу. Устанавіў залежнасць структуры і ўласцівасцей сталі ад яе гарачай мех. і тэрмічнай апрацоўкі, адкрыў крытычныя т-ры, пры якіх адбываюцца змены фазавага стану і структуры сталі пры яе награванні і ахаладжэнні ў цвёрдым выглядзе (так званыя пункты Ч.). Распрацаваў тэорыю крышталізацыі стальнога злітка, удасканаліў канвертарны працэс. Аўтар курса «Сталеліцейная справа» (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУР Мікалай Мікалаевіч (н. 19.8.1948, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Віцебскі мед.ун-т (1972). З 1975 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. З 1995 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Асн.навук. працы па лячэнні хворых з сіндромам дыябетычнай ступні, малаінвазійных метадах лячэння астаткавых гнайнікоў брушной поласці.
Тв.:
Обоснование путей улучшения результатов лечения синдрома диабетической стопы // Актуальные вопросы эндокринологии. Мн., 1999;
Синдром диабетической стопы. Мн., 2000 (разам з І.М.Грышыным);
Ранние послеоперационные осложнения прободных пилородуоденальных язв и их лечение (у сааўт.) // Третий конгресс Ассоциации хирургов им. Н.И.Пирогова. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́МІСАЎ Барыс Паўлавіч (н. 25.9.1936, с. Арлоўка Жанасемейскага р-на Сяміпалацінскай вобл., Казахстан),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1995). Скончыў Калінінградскі тэхн.ін-т рыбнай прам-сці і гаспадаркі (1965). З 1973 у Полацкім ун-це (з 1974 дэкан ф-та, з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па тэхналогіі ўмацавання і аднаўлення дэталей і машын ферамагнітнымі парашкамі ў магн. полі.
Тв.:
Технология размерно-чистовой и упрочняющей обработки. Мн., 1993 (у сааўт.);
Обработка деталей машин в магнитном поле. Мн., 1995 (разам з Л.М.Кажурам);
Синергетические аспекты физико-химических методов обработки. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЕ́КА Леанід Сцяпанавіч (н. 3.7.1941, в. Цясова Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, педагог. Д-рпед.н. (1996), праф. (1993). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1974—2001 заг. кафедры). Навук. працы па апрацоўцы металаў ціскам, формаўтварэнні ў тэхнал. працэсах, праблемах выкладання нарысоўнай геаметрыі і інж. графікі. Распрацаваў метадычную сістэму геам. забеспячэння цэласнай графічнай падрыхтоўкі інжынераў, асн. прынцыпы выкладання графічных дысцыплін на розных ступенях адукацыі.
Тв.:
Начертательная геометрия. Мн., 1991;
Обучение начертательной геометрии на базе трехмерных компьютерных моделей (разам з А.І.Старажылавым) // Новые технологии в машиностроении и вычислительной технике. Брест, 1998. Ч. 1.