ШАБЕ́КА Леанід Сцяпанавіч (н. 3.7.1941, в. Цясова Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, педагог. Д-р пед. н. (1996), праф. (1993). Скончыў БПІ (1966). З 1973 у Бел. нац. тэхн. ун-це (у 1974—2001 заг. кафедры). Навук. працы па апрацоўцы металаў ціскам, формаўтварэнні ў тэхнал. працэсах, праблемах выкладання нарысоўнай геаметрыі і інж. графікі. Распрацаваў метадычную сістэму геам. забеспячэння цэласнай графічнай падрыхтоўкі інжынераў, асн. прынцыпы выкладання графічных дысцыплін на розных ступенях адукацыі.
Тв.:
Начертательная геометрия. Мн., 1991;
Обучение начертательной геометрии на базе трехмерных компьютерных моделей (разам з А.І.Старажылавым) // Новые технологии в машиностроении и вычислительной технике. Брест, 1998. Ч. 1.
т. 17, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)