Скорс, скорш ‘загнутая частка полаза’ (брэсц., Нар. словатв.), ско́рсы, уско́рсы, ско́рчні ‘галоўка ў палазах’ (ЛА, 2), ско́ршні ‘тс’ (барыс., Сл. ПЗБ), ско́рчэнь, ско́рсэнь, ско́рсінь, ско́рсень ‘загнуты канец полаза’, ‘планка, што ідзе ад галоўкі полаза да першага капыла’ (Маслен.). Укр. скорс ‘загнуты канец полаза ў саней; адрэзак пня, які служыць балванкай для вырабу люлькі’, ско́рсина ‘частка дрэва, якая выкарыстоўваецца на палазы’, ко́рса ‘полаз у саней’, корс ‘выгін полаза’, ско́рца ‘загнуты канец полаза’, польск. дыял. усх. korsa, korza, звыч. мн. л. korsy, korzy ‘загнутыя часткі палазоў, насы палазоў’, з украінскай, гл. Слаўскі. 2, 498 і наст. Украінскія словы Слаўскі (там жа) ставіць у сувязь з рус. корёжить ‘карабаціць’, дыял. корга́ ‘крывая галіна; палка, загнутая на канцы і г. д.’, далей да і.-е. *kr̥‑g‑: *kr̥‑ǵ‑. У ЭССЯ (13, 240) падаецца прасл. *kъrsъ, да якога апрача ўкраінскіх лексем узводзяцца яшчэ чэш. krs ‘маларослае чахлае дрэва’, krsek ‘карлікавае дрэва’, krsati ‘змяншацца, апускацца’, ст.-рус. корсокъ ‘кавалак, пласт, скіба’, якія параўноўваюцца з ст.-інд. krśáхуды, слабы чалавек’, авест. kərəsa‑худы’, што ўзыходзяць да экспрэсіўнага і.-е. *krko‑. ЕСУМ (3, 43) узнаўляе прасл. *kъrsъ/*kъrsь < *і.-е. кораня *kr̥‑kʼ‑, паралельнага *kr̥‑k‑, ад якога ўтворана прасл. *kъrčь ‘корч’. Іншая версія ў Пятлёвай, якая на рускім дыялектным матэрыяле з гэтым коранем узнаўляе прасл. *kъrsati < *kъrt‑s‑ati ‘рэзаць’, гл. Этимология–1976, 137–139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касны́ ’сараматны’, ’дрэнны’, ’худы’ (Касп.: «Твая карова дужа косная»). Слова, якое мае адпаведныя паралелі, як здаецца, толькі ў рус. мове. Параўн. рус. дыял. кастный. кастной ’паскудны, гадкі, брыдкі, нячысты’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 158, гэта лексема узыходзіць да прасл. (дыял.) *kasib. якое мае вельмі разгалінаваную семантыку. Параўн. яшчэ ў рус. гаворках касть ’патрава хлебная’, ’свавольства, паскудства’, ’кал’, ’пацук або мыш’, ’дрэнь, гадасць, брыдота’ і г. д. Паводле Трубачова, там жа, 157, магчыма, даўняе вытворнае з падаўжэннем галоснага о ö (> а) ад слова *kostь ’косць’. Як семантычную паралель Трубачоў прыводзіць іншае вытворнае ад слова *kostь*ко&сипъш семантыка якога эвалюцыяніравала ад ’касцявы’ да ’тленны, нячысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́зень ‘малы, малеча’ (Нас., Касп., Бяльк.), ‘пра слабую, худую (звычайна маладую) істоту’ (Янк. Маг., Барад.), ‘хілае, капрызнае дзіця’ (Юрч., Яўс.), ‘худы чалавек, няўдаліца’ (Сл. рэг. лекс.), ‘слізень’ (Бяльк.), склязнёнак ‘фізічна слабая істота’ (Мядзв.), ‘нованароджанае недаразвітае дзіця’ (Мат. Маг.). Панюціч (Лексіка, 86) выводзіцца ад скліць ‘скуліць, ныць’ (гл.), параўн. скліза ‘кволае, хваравітае дзіця’ (Юрч.), што ў далейшым было набліжана да склізкі (гл.), параўн. склізня́ ‘смоўж’, ‘капрызная дзяўчынка’, ‘слізота, галалёд’ (Яўс.), склі́зень ‘слізняк’, ‘нікчэмны чалавек’ (Нар. Гом.). Не выключаны, як пачатковая аснова, дзеяслоў склець ‘чэзнуць’ (гл.). Аб суф. ‑з(а), ‑ень, ‑інь, якія ўтвараюць экспрэсіўныя назвы асоб, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 41, параўн. слімаза, слімень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́нґаль ‘той, хто першы раз выйшаў на калектыўную работу (плыты, касьба), навічок’, стрыга́льшчына ‘барыш, які ставіць стрынґаль для кампаніі, што прыняла яго разам працаваць’ (стаўб., З нар. сл.), стрынґе́ль ‘вельмі высокі чалавек’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стры́нгельхуды, тонкі высокі чалавек’ (клец., Нар. лекс.; капыл., Нар. словатв.), стрынгаля́ ’падростак, хлапчаня’ (Сцяшк. Сл.), стрынгаля́вы ‘тонкі, зграбны (Сцяшк.), стрынгалява́ты ‘падгалісты, з тонкімі нагамі’ (стаўб., Жыв. сл.). З польск. stryngel ‘плытагон, які першы раз плыве ў горад’, далейшыя сувязі няясныя, магчыма, германізм, што датычыць у першую чаргу слова са значэннем ‘навічок’. Адносна значэння ‘высокі чалавек’ найбольш падыходзіць збліжэнне Санько (Крыўя, 1996, 1, 92) з літ. strigti, stringu ‘тырчэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dziadek

dziad|ek

м.

1. дзядуля, дзядуня; дзядок; стары;

2. жабрак; старац;

3. ~kowie — дзед і баба; дзядуля і бабуля;

~ek do orzechów — шчыпцы для арэхаў;

~ek kościany — вельмі худы чалавек; худэрба; сухарэбрык; кашчэй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hollow

[ˈhɑ:loʊ]

1.

adj.

1) пусты́, паро́жны, паро́жні

hollow tree — дуплі́стае дрэ́ва

2) глухі́ (пра го́лас, стогн)

3) няшчы́ры, хлусьлі́вы (абяца́ньні); пусты́, непава́жны

4) упа́лы (пра шчо́кі), запа́лы (пра во́чы)

5) гало́дны; худы́

2.

n.

1) пусто́е ме́сца; запа́дзіна, я́міна f.; выбо́іна f. (на даро́зе); дупло́ n. (у дрэ́ве)

2) лагчы́на f., лог -у m.

3.

v.t.

выдзёўбваць (дзі́рку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рабро́, ‑а; мн. рэбры, ‑аў; н.

1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці. Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзілі ходырам. Чорны.

2. Частка каркаса якога‑н. збудавання, прадмета, часцей выгнутая. Мужчыны звязвалі з жэрдак рэбры лодкі. Маўр. На рацэ ляжалі ў вадзе разадраныя выбухам фермы чыгуначнага моста і побач з імі прыгожа свяціліся рэбры новых пралётаў. Савіцкі.

3. Лінія перасячэння дзвюх плоскасцей. Рабро куба. Рабро піраміды. // Вузкі востры край чаго‑н. То прыгладзіць [муляр] гліну, то рабром [кельмы] зрэжа гурбяк на атынкаванай сцяне, то вострым кончыкам падчэпіць і адкіне кавалак старога тынку. Нядзведскі. // Вузкая старана якога‑н. прадмета (па яго даўжыні). Рабро цагліны. Рабро далоні. Ставіць дошку на рабро.

•••

Адны рэбры — вельмі худы, благі.

Палічыць рэбры гл. палічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thin1 [θɪn] adj.

1. то́нкі;

The line between success and failure is thin. Мяжа паміж поспехам і няўдачай хісткая.

2. худы́; то́нкі, танкля́вы;

grow thin пахудзе́ць

3. рэ́дкі; сла́бы; ненасы́чаны, разба́ўлены;

thin ale сла́бае пі́ва;

thin milk разве́дзенае малако́;

thin soup рэ́дкі суп

4. рэ́дкі;

thin hair рэ́дкія валасы́;

He’s going a bit thin on top. У яго ўжо ёсць невялікая лысіна.

5. малако́лькасны, нешматлі́кі;

The house is a bit thin tonight. Сёння ў тэатры даволі мала народу.

6. неперакана́ўчы, хі́сткі;

a thin excuse сла́бая, неперакана́ўчая адгаво́рка;

a thin story ба́йка, ка́зка;

That is too thin. Гэта шыта белымі ніткамі.

7. сла́бы; невялі́кі, нязна́чны;

(а) thin applause рэ́дкія апладысме́нты;

My patience is wearing thin. Маё цярпенне заканчваецца.

be skating/walking on thin ice ≅ хадзі́ць па лязе́;

have a thin skin быць танкаску́рым;

have a thin time (of it) перажыва́ць ця́жкія хвілі́ны, мець непрые́мнасці;

thin as a rail/as a rake/as a whipping postхуды́ як шчэ́пка;

(be) thin on the ground нешматлі́кі; малако́лькасны;

vanish/disappear into thin air разве́яцца як імгла́/тума́н/дым; раста́ць як мро́іва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до́ўгі, ‑ая, ‑ае і даўгі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.); проціл. кароткі. Жураўлі нібы плылі ў небе, выцягнуўшы тонкія ногі і доўгія шыі. Якімовіч. Падгіналіся каленкі ад доўгай дарогі. Лынькоў. Барак быў доўгі і нізкі. Чорны. // Большы ў даўжыню, чым патрэбна. Доўгая сукенка. Доўгае паліто. □ Штаны ў .. [Рыгоркі] доўгія, аж да пят. Якімовіч. // Разм. Высокі ростам (пра чалавека). [Сухарукі] быў доўгі .. і худы. Бядуля. За тое, што ён [дзядзька Мітрафан] быў доўгі, як жардзіна, і хударлявы, усе казалі на яго Чапяла. Бажко.

2. Працяглы ў часе. Доўгая разлука. Доўгі позірк. □ Сход быў доўгі, але спакойны. Чорны. Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і .. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч.

3. Які працяжна вымаўляецца (пра гукі, склады). Доўгі гук.

•••

Доўгая песня (гісторыя) гл. песня.

Доўгі рубель гл. рубель.

Доўгі язык гл. язык.

Доўгія рукі гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)