ТАМКО́ Ягор Андрэевіч (н. 3.8.1935, в. Лявонаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1978). Віцэ-адмірал (1988). Скончыў Вышэйшае ваен.-марское вучылішча імя М.В.Фрунзе (1958), Ваен.-марскую акадэмію імя М.Г.Кузняцова (1984). З 1958 служыў на Паўн. флоце. У 1977—84 камандзір дывізіі атамных ракетных падводных лодак. З 1984 нач. Вышэйшага ваен.марскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсамола. З 1992 старшы навук.супрацоўнік, дацэнт НДІВМФРас. Федэрацыі (С.-Пецярбург). Старшыня міжнар. фонду падводнікаў і ветэранаў падводнага флоту. Вызначыўся ў групавым плаванні падводных лодак пад ільдамі Арктыкі і пераходзе ў воды Ціхага акіяна. Удзельнік 14 далёкіх паходаў. Асвойваў новыя тыпы атамных падводных крэйсераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўген Канстанцінавіч (10.4.1910, г. Бендэр, Малдова — 30.12.1981),
расійскі геафізік. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1939). Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1932 навук.супрацоўнік палярных станцый. З 1938 дырэктар Арктычнага НДІ, у 1939—47 і 1962—74 нач. Гідраметэаслужбы СССР. У 1947—55 у Геафіз. ін-це АНСССР, у 1956—69 дырэктар Ін-та прыкладной геафізікі, у 1959—62 у прэзідыуме АНСССР, у 1963—71 віцэ-прэзідэнт Сусв. метэаралагічнай арг-цыі. Навук. працы па даследаванні геафіз. палёў у Арктыцы, магніталогіі, метэаралогіі і прыкладной астраноміі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Тв.:
Глобальные исследования атмосферы и прогноз погоды. М., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУ́РУ Сігэта (н. 1912),
японскі эканаміст, прадстаўнік інстытуцыяналізму. Д-р філасофіі (1940). Скончыў Гарвардскі ун-т (1935) і працаваў у ім у 1940—42. З 1944 супрацоўнікМЗС Японіі, у 1947—48 нам. кіраўніка Савета па эканам. стабілізацыі. Займаў пасады дырэктара Ін-та эканам. даследаванняў і рэктара Такійскага ун-та. Даследаваў праблемы макраэканам. дынамікі, цыклічнага развіцця яп. эканомікі, узаемадзеяння доўгачасовых фактараў эканам. росту з інстытуцыйнымі прынцыпамі грамадства. Лічыў, што дзярж. рэгуляванне эканомікі здольнае ўтаймаваць рыначную стыхію; для гэтага, на яго думку, праграмаванне павінна спалучаць у сабе прагназіраванне з антыцыклічным і мэтавым структурным рэгуляваннем. Асн. працы: «Палітыка і эканоміка ў барацьбе супраць забруджвання навакольнага асяроддзя» (1972), «Японскі эканамічны цуд скончыўся» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ВІЧАВА Ядвіга Казіміраўна (н. 5.6.1946, в. Александрова Мінскага р-на),
бел. геолаг, географ, палінолаг.
Д-р геагр.н. (1992). Скончыла БДУ (1969). У 1972—2003 працавала ў Ін-це геал.навук.Нац.АН Беларусі (з 1981 старшы, з 1993 гал.навук.супрацоўнік). З 2003 заг. кафедры фіз. геаграфіі мацерыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі ў БДУ. Навук. працы па стратыграфіі, палеагеаграфіі і карэляцыі чацвярцічных адкладаў Усх.-Еўрапейскай раўніны.
Тв.:
Шкловские (рославльские) межледниковые отложения Белоруссии и смежных территорий. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВЫ́Х Мікалай Мікалаевіч (15.9.1937, Мінск — 19.12.2002),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1992). Скончыў ун-т у г. Растоў-на-Доне (1960). З 1965 у Бел. геолагаразведачным НДІ, з 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1992 вядучы, з 1993 гал.навук.супрацоўнік), адначасова ў 1994—99 выкладаў у Гомельскім ун-це. Навук. працы па комплексным вывучэнні працэсаў выветрывання парод фундаменту і платформавага чахла з адзнакай іх металагенічнай спецыялізацыі, вызначэнні крыніц зносу матэрыялу ў басейны седыментацыі.
Тв.:
Литология и геохимия кор выветривания, развитых на кристаллическом фундаменте Белоруссии. Мн., 1973 (разам з А.С.Махначом);
Генетические особенности каолинитов Белоруссии. Мн., 1988;
Коры выветривания запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́НСАН (Johnson) Філіп (н. 8.7.1906, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі архітэктар. Вучыўся ў арх. школе Гарвардскага ун-та ў М.Броера (1940—50-я г.). Вучань і супрацоўнік Л.Міс ван дэр Роэ. Развіваючы яго прынцыпы, пабудаваў уласны дом у г. Нью-Канаан (штат Канектыкут, 1949) у выглядзе шклянога паралелепіпеда. У далейшым спалучаў прынцыпы і матэрыялы сучаснай архітэктуры са свабоднай стылізацыяй традыц.арх. формаў — класіцызму, готыкі, рэнесансу, а таксама Стараж. Рыма, сярэдневяковага Блізкага і Д. Усходу (Музей сучаснага мастацтва, 1930—36 і 1946—54, тэатр штата Нью-Йорк у «Лінкальн-цэнтры», 1964, абодва ў Нью-Йорку; купал ядзернага рэактараў Ізраілі, 1960).
Літ.:
Noble Ch. Ph Johnson. London, 1972.
Ф.Джонсан. Інтэр’ер тэатра штата Нью-Йорк у «Лінкальн-цэнтры» ў Нью-Йорку. 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́НСКІ Міхаіл Ігнатавіч (14.8.1794, б. маёнтак Цярэспаль Полацкага пав. — 22.12.1864),
гісторык і публіцыст. Скончыў Віленскі ун-т (1818). У 1816—22 і 1829—30 супрацоўнікчас. Dziennik Wileński» («Віленскі веснік»), з 1818 разам з І.Лялевелем рэдагаваў час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Чл.літ.-грамадскага т-ва шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). За ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. З 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 у Вільні, віцэ-старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843—46), у 3-м томе якога пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі. Даследаваў гісторыю Вільні, Віленскага ун-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́НЧАНКА Георгій Якаўлевіч (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія),
бел. гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Канд.гіст.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1965 ст. выкладчык БДУ, з 1968 ст.навук.супрацоўнік, з 1991 заг. аддзела спец.гіст. навук Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царк.-рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства. Навук. кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны. Дзярж. прэмія Беларусі (1994).
Тв.:
Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989;
Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993;
«Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976;
Новое о Франциске Скорине // Проблемы рукописной и печатной книги. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮПО́Н ДЭ НЕМУ́Р (Duponts de Nemours) П’ер Самюэль (14.12.1739, Парыж — 7.8.1817),
французскі эканаміст і паліт. дзеяч. Прадстаўнік школы фізіякратаў (увёў гэты тэрмін). Вучань і супрацоўнік Ф.Кенэ, дарадчык А.Р.Ж.Цюрго і яго паслядоўнікаў. У 1767 апублікаваў працу «Аб узнікненні і развіцці новай навукі», у якой даў найб. поўны сістэм. выклад вучэння фізіякратаў. У 1780 ініцыіраваў правядзенне ў Францыі фін. рэформ. У 1789 абраны ў Нац. сход. Прыхільнік усеагульнай асветы, распрацаваў шэраг адукац. праектаў, заснаваных на вучэнні фізіякратаў, у т. л. для Цюрго ў Францыі (1775) і Т.Джэферсана ў ЗША (1800), а таксама для Адукацыйнай камісіі ў Рэчы Паспалітай (у 1774 кароткі час быў яе сакратаром). У сваіх працах адзначаў узорны характар асв. рэформы ў Рэчы Паспалітай. У 1814 эмігрыраваў у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЖЧЫЦ (Друшчыц) Васіль Данілавіч
(8.2.1886, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.12.1937),
бел. гісторык. Скончыў Тартускі ун-т (1911). Выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўляі, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у працы Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 праф.БДУ, адначасова з 1924 правадз. член Інбелкульта, з 1927 старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Ін-та гісторыі Бел.АН, праф. кафедры гісторыі народаў СССРЛіт. ін-та імя А.І.Герцэна (Масква). 14.1.1937 арыштаваны, 19.12.1937 асуджаны ваен. калегіяй Вярх. суда СССР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1958. Даследаваў гісторыю Беларусі эпохі феадалізму, у т. л. магдэбургскае права ў бел. гарадах 15—18 ст., гісторыю кнігадрукавання.