ФЁДАРАЎ Яўген Канстанцінавіч (10.4.1910, г. Бендэр, Малдова — 30.12.1981),

расійскі геафізік. Акад. АН СССР (1960, чл.-кар. 1939). Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1932 навук. супрацоўнік палярных станцый. З 1938 дырэктар Арктычнага НДІ, у 1939—47 і 1962—74 нач. Гідраметэаслужбы СССР. У 1947—55 у Геафіз. ін-це АН СССР, у 1956—69 дырэктар Ін-та прыкладной геафізікі, у 1959—62 у прэзідыуме АН СССР, у 1963—71 віцэ-прэзідэнт Сусв. метэаралагічнай арг-цыі. Навук. працы па даследаванні геафіз. палёў у Арктыцы, магніталогіі, метэаралогіі і прыкладной астраноміі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.

Тв.:

Глобальные исследования атмосферы и прогноз погоды. М., 1971;

Взаимодействие общества и природы. Л., 1972.

Я.​К.​Фёдараў.

т. 16, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)