РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ Дзмітрый Сяргеевіч (7.4.1876, С.-Пецярбург — 25.6.1940),
расійскі фізік, стваральнік навуковай школы фізікаў-оптыкаў і адзін з арганізатараў сав. аптычнай прам-сці. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900) і з 1903 працаваў у ім (з 1916 праф.). З 1918 арганізатар і дырэктар, у 1932—38 заг. аддзела Дзярж. аптычнага ін-та. Навук. працы па фіз. і інструментальнай оптыцы, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Распрацаваў метад даследавання анамальнай дысперсіі святла («метад крукоў» Р.), выкарыстанне якога спрыяла ўстанаўленню важных заканамернасцей у атамных спектрах. Даказаў вызначальную ролю інтэрферэнцыі святла пры ўтварэнні відарысаў у мікраскопе. Выказаў ідэю выкарыстання інтэрферэнцыі ў даследаваннях фіз. з’яў.
Тв.:
Избр. труды. М.; Л., 1964.
Літ.:
Основатели советской физики. М., 1970;
Гуло Д.Д., Осиновский А.Н. Д.С.Рождественский. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХТАДЖА́Н Армен Леонавіч (н. 10.6.1910, г. Шуша, Нагорны Карабах, Азербайджан),
армянскі і расійскі батанік. Акад.АН Арменіі (1971). Акад.Рас.АН (1972, чл.-кар. 1966). Чл.Нац.АН ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Усесаюзны ін-т субтрапічных культур у Тбілісі (1932). З 1938 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры), з 1944 дырэктар Бат. ін-та АН Арменіі, у 1954—86 у Бат. ін-це Рас.АН (заг. аддзела, дырэктар). Навук. працы па сістэматыцы, філагеніі, эвалюц. марфалогіі вышэйшых раслін, тэорыі эвалюцыі; стваральнік новай філагенет. сістэмы раслін і батаніка-геагр. раянавання Зямлі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Основы эволюционной морфологии покрытосеменных. М.; Л., 1964;
Происхождение и расселение цветковых растений. Л., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ХАНТАЎ Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1899, г. Седльцы Мазавецкага ваяв., Польшча — 16.7.1945),
расійскі артыст эстрады; стваральнік жанру літ. кампазіцыі. Вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага маст.т-ра, студыі Я.Вахтангава. На эстрадзе з 1922. У 1924—26 акцёр Т-ра імя У.Меерхольда. У 1927 удзельнічаў у стварэнні эстр.т-ра аднаго акцёра «Сучаснік» (існаваў да 1935). Аўтар і выканаўца літ. кампазіцый «Пушкін» (1926), «Так, вадэвіль ёсць рэч!» (1929), «Вечары Маякоўскага» (1931), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1932), «Настасся Піліпаўна» паводле Ф.Дастаеўскага (1933), «Расія грозная» (1942) і інш., якія адметныя спалучэннем слова з пантамімай, арганічным зліццём драматург. і муз. матэрыялу, інтэлектуальнасцю і творчай культурай. 1-я прэмія Усесаюзнага конкурсу майстроў маст. слова (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ Іван Георгіевіч (3.7.1906, Кіеў — 15.2.1987),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі чыг. сістэм; стваральнікнавук. школы ў гэтым кірунку. Д-ртэхн.н. (1955), праф. (1955). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1963). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў транспарту (1928), дзе і працаваў у 1934—36 і 1945—55. З 1955 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту (у 1955—68 заг. кафедры). Навук. працы па павышэнні эксплуатацыйнай надзейнасці трансп. вузлоў і сартавальных станцый Бел. і Данецкай чыгунак. Распрацаваў тыпавыя тэхнал. працэсы работы сартавальных станцый, укаранёныя на ўсіх чыгунках б.СССР. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ «Арганізацыя руху паяздоў на чыгуначным транспарце» (3-е выд., 1979).
Тв.:
Интенсификация использования подвижного состава и перевозочной мощности железных дорог. М., 1968;
Технология участковых и сортировочных станций. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБЮ́С (Barbusse) Анры (17.5.1873, Аньер, каля Парыжа — 30.8.1935),
французскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1933). Вучыўся ў Сарбоне, дзе абараніў дысертацыю па філасофіі (1894). Стваральнікміжнар. антымілітарысцкага аб’яднання дзеячаў культуры «Клартэ» (1919). Адзін з арганізатараў антыфаш. руху. Літ. дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1890-х г.Зб. вершаў «Плакальшчыцы» (1895) — даніна моднай на той час дэкадэнцкай паэзіі. У раманах «Агонь» (1916, Ганкураўская прэмія 1917) і «Яснасць» (1919) асудзіў 1-ю сусв. вайну. Аўтар зб-каў публіцыстыкі («Святло з бездані», 1919; «Словы барацьбіта», 1920; «З нажом у зубах», 1921) і навел («Мы», 1914; «Падзеі», 1928, бел.пер. «Розныя факты», 1929), рамана «Звёны» (1925), дакументальных кніг «Кáты» (1926), «Расія» (1930, бел.пер. 1931), біягр. аповесці «Заля» (1932) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ІЧАЎ Леў Сяргеевіч (н. 16.5.1936, г. Разань, Расія),
бел. пісьменнік. Скончыў БПІ (1960). З 1953 працаваў у буд. установах, выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1967—76), газ. «Звязда», на кінастудыі «Беларусьфільм», у час. «Нёман», Тэатры юнага гледача, газ. «Известия» (да 1986). Друкуецца з 1958. Піша на бел. і рус. мовах. У п’есах «І выхавай сына» (паст. 1967 пад назвай «Мала сказаць — люблю»), «Зорныя ночы» (паст. 1977 пад назвай «Трэцяга не дадзена»), «Слова гонару» (1982), «І на ўсе часы» (1985), «Апанаванасць» (1989), аповесці «Двое на востраве» (1994) ставяцца актуальныя маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Аўтар эсэ «Таямнічасць і дакор Багдановіча» (1991), крытычных і публіцыстычных артыкулаў, вершаў, інсцэніровак для радыё, кінасцэнарыяў дакумент. фільмаў. Стваральнік, кіраўнік і рэжысёр аўтарскага камернага т-ра (1998, паст. п’есы «Яна і Ён» пра Я.Купалу, аўтарскія «Што наша жыццё», «Бацька Мінай» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЧЭНКА Мікалай Міхайлавіч (н. 16.3.1946, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). З 1969 у Брэсцкім абл.драм. т-ры, з 1971 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. З 1987 выкладае ў Бел.АМ. Яго акцёрскае мастацтва вызначаецца дакладнасцю характарыстык, выразнасцю сцэн. малюнка вобраза; стваральнік яркіх характараў-тыпаў. Сярод роляў у т-ры імя Я.Купалы: Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» М.Чарота), Холад («Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Ягайла («Князь Вітаўт» А.Дударава), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Вагін («Дзеці сонца» М.Горкага), Менахем («Памінальная малітва» Р.Горына), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Гаспадар («Саўдзельнікі» І.Гётэ), Жорж («Жахлівыя бацькі» Ж.Както), Люнгетран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Шындзін («Мы, ніжэй падпісаныя» А.Гельмана), Фініган («Гаральд і Мод» К.Хігінса).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАРЖ (Kolář) Іржы (н. 24.9.1914, Процівін каля г. Кладна, Чэхія),
чэшскі паэт, перакладчык, эсэіст, мастак. Член літ. «Суполкі 42», альтэрнатыўнай сац. рэалізму. У 1949—56 і пасля 1970 пазбаўлены магчымасці друкавацца на радзіме. З 1980 жыве ў Францыі. У л-ры і выяўленчым мастацтве пачаў з класічных форм, у 1930-я г. захапляўся сюррэалізмам, тэхнікай калажу, імкнуўся спалучыць л-ру і пластычнае мастацтва. Аўтар зб-каў вершаў «Хросны ліст» (1941), «Сем кантат» (1945), «Оды і варыяцыі» (1946), «Вршовіцкі Эзоп» (1966), «Новы Эпіктэт» (1968), для якіх характэрна дэпаэтызацыя, выкарыстанне розных лексічных пластоў, «высокага» і «нізкага» стыляў. За рукапіс кн. «Печань Праметэя» (нап. 1950, выд. 1979) зняволены ў турму. Стваральнік адмысловай сістэмы тэхнікі калажу, ілюстраваў раманы Ф.Кафкі. Пераклаў на чэш. мову асобныя творы У.Уітмена, Т.Эліята, С.Бекета, К.Сэндберга, Т.Уільямса, Э.Олбі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЙПУ́НСКІ Аляксандр Ільіч (7.12. 1903, с. Драглі, цяпер Польшча — 14.8.1972),
украінскі і расійскі фізік, стваральнікнавук. школы фізікаў-ядзершчыкаў. Акад.АН Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1926). З 1929 у Фізіка-тэхн. ін-це ў Харкаве (у 1932—37 дырэктар), з 1941 у Ін-це фізікі АН Украіны (у 1944—49 дырэктар). З 1952 у Фіз.-энергет. ін-це (г. Обнінск, Расія), адначасова з 1946 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, ядз. тэхніцы. Разам з інш. ўпершыню ў СССР здзейсніў расшчапленне атамнага ядра паскоранымі часціцамі (1932). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ядз. рэактары-размнажальнікі на хуткіх нейтронах і даказана магчымасць расшыранага ўзнаўлення ў іх ядз. гаручага. Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
К 75-летию А.И.Лейпунского // Атомная энергия. 1978. Т. 45, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДСАН (Richardson) Сэмюэл (19.8.1689, каля Дэрбі, Вялікабрытанія — 4.7.1761),
англійскі пісьменнік-асветнік, адзін з пачынальнікаў сентыменталізму. Прайшоў шлях ад падмайстра лонданскага друкара да выдаўца. Стваральніксац.-псіхал. рамана ў эпісталярнай форме: «Памела, або Узнагароджаная дабрадзейнасць» (т. 1—2, 1740; задуманы як узорны збор лістоў на маральна-павучальныя тэмы), «Кларыса, або Гісторыя маладой лэдзі» (т. 1—7, 1748), «Гісторыя сэра Чарльза Грандысана» (т. 1—7, 1754). Упершыню ў раманным жанры паставіў у цэнтр не прыгоды героя, а аналіз пачуццяў, спагадліва намаляваў вобраз чалавека трэцяга саслоўя, падрабязна апісаў сямейны побыт. Паўплываў на развіццё асветніцкага рамана (асабліва Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, І.В.Гётэ) і на псіхал. лінію рамана 19 ст.
Літ.:
Елистратова А. Английский роман эпоха Просвещения. М., 1966;
Кеттл А. Введение в историю английского романа: Пер. с англ.М., 1966.