ствара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто стварае што-н.; тварэц.

|| ж. ствара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ствара́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ствара́льнік ствара́льнікі
Р. ствара́льніка ствара́льнікаў
Д. ствара́льніку ствара́льнікам
В. ствара́льніка ствара́льнікаў
Т. ствара́льнікам ствара́льнікамі
М. ствара́льніку ствара́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ствара́льнік м. созда́тель, творе́ц, созида́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ствара́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры. Івашын. [Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы. «Полымя». // Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствара́льнік м. Gründer m -s, -, Begründer m -s, -, Schöpfer m -s, -; Stfter m -s, - (заснавальнік); rheber m -s, - (ініцыятар)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стваральнік, творца, тварэц; каваль (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бажаство́, -а́, мн. бо́жаствы, -аў, н.

Стваральнік свету паводле рэлігійных уяўленняў; Бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыфмаплёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (разм., зневаж.).

Стваральнік недасканалых вершаў; рыфмач.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ствара́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да стваральнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

aphorist [ˈæfərɪst] n. ствара́льнік афары́змаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)