Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел.курава ’пыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр.курява ’тс’, польск.kurzawa, славац.kúrava ’тс’, н.-луж.kuŕava ’туман’, в.-луж.kurjawa ’тс’. Паўн.-слав.kurjava. Славен.kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв.ку̀рњавити ’дыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск.kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл.kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць куды-н., запоўніць што-н. (пра пясок, пылі пад.).
Снег набіўся за каўнер.
2. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н. (разм.).
Многа народу набілася ў клуб.
3. Напрасіцца, навязацца (разм.).
Н. ў сябры.
|| незак.набіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кало́днік, ‑а, м.
Арыштант, закаваны ў калодкі (у 3 знач.). Падымаючы густы пыл, пад летняй спякотаю, ішлі парамі ў шэрых адзежах, закаваныя па руках і нагах, калоднікі.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караба́ціцца, ‑ціцца; незак.
Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куры́цьнесов. кури́ть;
к. лю́льку — кури́ть тру́бку;
◊ к. фімія́м — кури́ть фимиа́м;
аж пыл к. — дым коромы́слом, пыль столбо́м
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прыпы́лены ’пакрыты тонкім слоем пылу’ (ТСБМ), перан. прыпу́лены ’прыдуркаваты’ (ТС). Ад прыпылі́ць (прыпулі́ць) ’прысыпаць, прыцерушыць’ (ТС). Да пыл (гл.). Апошняе значэнне адпавядае рус. разм. припы́ленный ’тс’, якое кандэнсуе фразеалагізм пыльным мешком по голове ударенный.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).