|| наз.прабе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. расцягваць — расцягнуць (у 1, 2 знач.).
2.Рмн.‑жак. Стальны трос або дрот, які захоўвае што‑н. у пэўным становішчы. Узяць на расцяжкі. Умацаваць расцяжкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сырае́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Ядомы грыб з пласціністай крохкай яркаафарбаванай шапкай. Лес вялікі, грыбоў — хоць касой касі: на імшарынах — махавікі, як жоўтыя сонцы, у ельніку-асінніку — акуратныя ваўнянкі і сыраежкі.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕРНАРДЭ́Н ДЭ СЕН-П’Е́Р (Bernardin de Saint-Pierre) Жак Анры (19.1.1737, г. Гаўр, Францыя — 21.1.1814),
французскі пісьменнік-сентыменталіст. Аўтар кн. нарысаў «Падарожжа на Іль-дэ-Франс» (1773), рамана-трактата «Аркадыя» (не скончаны, 1781), філас. эсэ «Эцюды аб прыродзе» (1784), «Гармоніі прыроды» (выд. 1815), сатыр.-філас. навел «Індыйская хаціна» (1791), «Сурацкая кавярня» (1791; рус.пер. Н.М.Карамзіна, 1792; пер. і перапрацоўка Л.М.Талстога, 1891). Як і для Ж.Ж.Русо, для Бернардэна дэ Сен-П’ера характэрны культ прыроды і пачуцця, жыцця ў згодзе з законамі прыроды і свайго сэрца. Раман-утопія «Поль і Віржыні» (1788) — гімн каханню і «натуральнаму чалавеку».
Тв.:
Рус.пер. — Поль и Виржиния: Роман. М., 1962.
Літ.:
Гуляев Н.А. Бернарден де Сен-Пьер // История зарубежной литературы XVIII в.: Страны Европы и США. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБІЗО́НСКАЯ ШКО́ЛА,
група франц. жывапісцаў — майстроў рэаліст. пейзажа 1830—60-х г. Назва ад вёскі Барбізон каля Фантэнбло, дзе працавалі мастакі гэтай групы (Т.Русо, Ж.Дзюпрэ, Н.Дзіяз, Ш.Ф.Дабіньі, К.Труаён, Ш.Жак, Р.Банёр і інш.).
Аснова іх метаду — пейзаж з натуры. Насуперак акад. тэорыям яны адлюстроўвалі не мясціны, слынныя прыгажосцю, а звычайныя куткі роднага краю ў розныя поры года і сутак. Распрацавалі методыку танальнага жывапісу тонкімі валёрамі, светлавымі і колеравымі нюансамі (гл.Пленэр). Каларыт пейзажаў Барбізонскай школы няяркі, змякчаны карычневымі і шэрымі тонамі. На жывапісныя прыёмы Барбізонскай школы ўплывалі галанд. мастакі 17 ст. і англ. пейзажысты Дж.Констэбл і Р.Бонінгтан. Традыцыі Барбізонскай школы ў сваю чаргу паўплывалі на развіццё рэаліст. кірунку ў жывапісе інш.еўрап. краін.
Літ.:
Яворская Н.В. Пейзаж Барбизонской школы. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́Т (сапр.Абрамовіч) Усевалад Сямёнавіч
(12.2.1912, г. Бадайбо Іркуцкай вобл., Расія — 3.3.1991),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1980). У 1931—34 і з 1938 акцёр Маскоўскага т-ра імя М.Ярмолавай, у 1934—37 — Т-раЧырв. Арміі ў Ташкенце. У 1964—68 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага. Рознахарактарны акцёр, творчасці якога ўласцівы глыбіня трактоўкі ролі, імкненне да завершанасці сцэн. формы, лаканізм выразных сродкаў. Сярод роляў: Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Кучумаў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Пушкін («Пушкін» А.Глобы), Прэйн («Горнае гняздо» паводле Дз.Маміна-Сібірака), сэр Джон («Касцюмер» Р.Харвуда), Жак («Як вам гэта спадабаецца» У.Шэкспіра), Шура Зайцаў («Старыя сябры» Л.Малюгіна) і інш. З 1955 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярмя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Разм. Тое, што і сярмяга. У казцы пра Несцерку, палескага мужыка ў несамавітай сярмяжцы і лазовых лапцях, але з прыроднай хітрынкай у вачах, .. [народ] славіў розум і дасціпнасць.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).
|| памянш.дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.дзе́жачны, -ая, -ае ідзе́жкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЛО́ (Callot) Жак (1592 або 1593, г. Нансі, Францыя — 25.3.1635),
французскі гравёр і рысавальшчык. Майстар афорта. Прадстаўнік маньерызму. З 1608 вучыўся ў Рыме. У 1611—21 прыдворны мастак у Фларэнцыі («Спакуса св. Антонія», каля 1616; «Кірмаш у Імпрунеце», 1620). З 1621 у Нансі, рабіў гравюры па малюнках, прывезеных з Італіі [серыі «Гобі» («Гарбуны»), «Балі» («Танцы»), «Тры Панталоне», усе 1622, і інш.]. У творах адлюстроўваў тагачасныя гіст. падзеі («Аблога Брэды», 1627; «Аблога вострава Рэ» і «Аблога Ла-Рашэлі», абодва 1630), шматграннасць жыцця («Жабракі», 1622; 2 серыі «Бедства вайны», 1632—33), звяртаўся да рэліг. сюжэтаў («Пакутніцтва св. Себасцьяна», 1632—33), пісаў пейзажы («Чатыры пейзажы», 1622; віды Нансі, 1626, Парыжа, 1629), партрэты (К.Дэруэ, 1632). Вынайшаў тэхніку паўторнага траўлення ў афорце, што дазволіла дасягнуць асаблівай дакладнасці малюнка, топкасці і мяккасці танальных і святлоценявых пераходаў.
Ж.Кало. Касандр. Афорт з серыі «Тры Панталоне». 1622.