ная́ды

(гр. naiades)

1) німфы рэк, ручаёў, крыніц у старажытнагрэчаскай міфалогіі;

2) водныя травяністыя расліны сям. наядавых, якія пашыраны ў цёплых і ўмерана цёплых зонах зямнога шара; на Беларусі трапляюцца рэдка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сабады́ла

(н.-лац. Sabadilla < ісп. cebadilla, ад cebada = ячмень)

расліна сям. лілейных, пашыраная на горных лугах Амерыкі, пераважна Мексікі; настойка і адвар насення гэтай расліны выкарыстоўваюцца супраць паразітаў жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хамефі́ты

(ад гр. chamai = на зямлі + -фіты)

расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх размешчаны каля паверхні глебы і часта зімуюць пад снегам; характэрны для халоднага клімату (напр. брусніцы, чарніцы, чабор звычайны, барвенак малы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цы́трус

(лац. citrus = лімоннае дрэва)

вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. рутавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках (у ліку відаў — апельсін, грэйпфрут, лімон, мандарын і інш.), а таксама плод гэтай расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эўрыбіёнты

(ад эўры- + біёнты)

жывёлы, расліны, якія могуць жыць у розных умовах навакольнага асяроддзя (напр. буры мядзведзь жыве ва ўмовах халоднага і цёплага клімату, у сухіх і вільготных раёнах); параўн. стэнабіёнты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

То́мка ’баркун, Melilotus officinalis Lam.’ (Нас., Байк. і Некр., Кіс.), ’духмяны каласок; гандлёвая назва баркуну’ (Стан., Дэмб. 1, Мат. Гом.), ’баркун, Melilotus officinalis Desr.’ (Касп.), то́мка пахучая ’духмяны (пахучы) каласок, Anthoxanthum odoratum L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ’пахучакаласнік’ (Кіс.). Укр. дыял. то́мка ’пахучая трава Anthoxanthum odoratum L.; зуброўка, Hierochloë australis’, чэш., славац. tomka ’гладун, Herniaria glabra’, а таксама чэш., славац. tomkovice ’гладун’, рус. дыял. томкови́ца ’тс’. З польск. tomka, tonka ’пахучая трава’, у тым ліку ’пахучы каласок’, ’зуброўка’ і інш., дыял. tomkownica ’гладун’, якія сталіся вынікам скарачэння і дээтымалагізацыі tonkobób, tonkowy bób, tonkowe ziarna ’экзатычная расліна Dipteryx’. Назва скалькавана з ням. Tonkabohne ’боб тонкі’, Tonkabaum ’Dipteryx odorata’ — назвы расліны, чые размолатыя плады дадавалі да табакі дзеля прыемнага паху. Польск. tonka, tonka wonna трансфармавалася ў tomka і было перанесена на іншыя пахучыя расліны (Махэк₂, 647; Слупскі, Зб. памяці Слаўскага, 352–353; ЕСУМ, 5, 596).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карна́ч1 ’нож з кароткім лязом’ (Сцяпік.), ’нож з кароткім зламаным лязом’ (Юрч.), ’маленькі чалавек’ (Мат. Маг.), да карнаць (гл.), карнаты (гл.). Ад апошняга ўтварылася карпач (karaatь > karnati̯b > karaačb) пры данамове /»‑суфіксацыі, якая ператварае прыметнік v адпаведны назоўнік (SP. I, 80–81).

Карнач2 ’шчаўе тупалістае, Rumex obstusifolius’ (Кіс.). Як аб гэтым сведчыць само тлумачэнне, лісце гэтай расліны нібм падрэзанае, карнатае. да папярэдняга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус. кубы́шка. Параўн. таксама рус. дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́й ’хвароба ў выніку чараў’ (Машынскі, Kultura, II, 1, 180), ’падвей шыракалісты’ (міёр., Жыв. сл.). Ад навеяць ’нанесці ветрам’, параўн. палес. щоб щось не навіяло — засцерагальная формула ў адносінах да наванароджанага і парадзіхі (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 38); назва расліны ў выніку пераносу назвы хваробы на сродак лячэння, параўн.: Навеім вушы заклікаюць, яг гълъва баліць (Жыв. сл., 203). Параўн. надвей ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік; ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekiery ’некаторы, няпэўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)