САФРО́НАЎ (Анатоль Уладзіміравіч) (19.1.1911, Мінск — 10.10.1990),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Растоўскі пед.ін-т (1937). У 1948—53 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР. У 1953—86 гал. рэдактар час. «Огонек». Друкаваўся з 1929. У паэт. зб-ках «Сонечныя дні» (1934), «Марш пераможцаў» (1947), «Нішто не забываецца...» (1971), «Лірыка» (1982), паэмах «Вяселле» (1935), «Залаты бераг» (1945), «Паэма часу» (1970), «Бессмяротнасць» (1973) і інш. любоў да роднай зямлі, апяванне яе прыроды, тэма кахання. У п’есах «У адным горадзе» (паст. 1947, Дзярж.прэміяСССР 1947), «Маскоўскі характар» (1948, Дзярж.прэміяСССР 1949), «Мільён за ўсмешку» (1959), «Беражыце жывых сыноў» (1963), «Паўліна» (1965), «Зямное прыцягненне» (1978), «Катаракта» (1982) маральна-этычная праблематыка. Аўтар рамана ў вершах «У глыб часоў» (ч. 1—6, 1978—83), п’ес-памфлетаў «Гібель багоў» (1961), «Лабірынт» (1968), кн. нарысаў «Замежныя сустрэчы» (1952), «Дарогі» (1972), «На землях Азіі і Афрыкі» (1973), нарысаў і ўспамінаў «Час развітанняў і сустрэч» (1977), тэкстаў песень («Шумеў сурова бранскі лес», «Ад Волгі да Дона» і інш.), апавяданняў, публіцыст. артыкулаў, перакладаў і інш. П’есы С. ставіліся ў т-рах Беларусі: у Бел. т-ры імя Я.Купалы — «Маскоўскі характар» (1948), «Мільён за ўсмешку» (1960); у Дзярж.рус.драм. т-ры — «У адным горадзе» (1949), «Беражыце жывых сыноў» (1963); у Гродзенскім абл.драм. т-ры — «Маскоўскі характар» (1948), «Сэрца не даруе» (1955); у Брэсцкім абл.драм. т-ры — «Маскоўскі характар» (1949), «Інакш жыць нельга» (1952). Асобныя яго вершы на бел. мову пераклалі А.Звонак, П Панчанка, У.Шахавец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. М., 1971—72;
Океания: Избр. М., 1980;
Пока живешь и сердце бьется...: Стихи и поэмы. Мн., 1981;
На трех континентах: Путешествия. Встречи. Воспоминания. М., 1986.
Літ.:
Толченова Н.П. Веление времени: Очерк творчества А.Софронова. М., 1972;
Зубков Ю.А. На сквозном ветру: Драматургия А.Софронова. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАШЫ́Н (Яўген Аляксеевіч) (17.1.1918, с. Уінскае Пермскай вобл., Расія — 5.7.1969),
матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1951). Скончыў Уральскі ун-т (1940). З 1943 ва Уральскім політэхн. ін-це і Матэматычным ін-це АНСССР (Свярдлоўскае аддз.). З 1966 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, адначасова выкладаў у БДУ. Навук. даследаванні па дыферэнц. ураўненнях, тапалогіі і сучасных праблемах прыкладной матэматыкі. Распрацаваў эфектыўныя спосабы пабудовы функцый Ляпунова, тэорыю стабілізацыі сістэм з пераменнай структурай. Дзярж.прэміяСССР 1972.
Тв.:
Введение в теорию устойчивости. М., 1967;
Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М., 1969 (разам з В.А.Табуевай);
Функции Ляпунова. М., 1970.
Літ.:
Еругин Н.П., Красовский Н.Н. Е.А.Барбашин: (К 50-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 1967. Т. 3, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЧЫК (Станіслаў Аляксандравіч) (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад.АН Беларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж.прэміяСССР 1986.
Тв.:
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам).
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж.прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГ Беларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ (Віктар Аркадзевіч) (14.1.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6.3.1983),
кампазітар, педагог, муз. публіцыст. Засл. арт. Беларусі (1955), нар.арт. Расіі (1980). Канд. мастацтвазнаўства (1935). Праф. (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929), выкладаў у ёй і Бел. кансерваторыі (1935—52). У 1957—73 гал. рэдактар час. «Музыкальная жизнь». Сярод твораў: вак.-сімф. паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інстр. творы, у т. л. 4 санаты для фп., вак. цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драм. тэатра, песні. Звяртаўся да бел. паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я.Купалы «Хлопчык і лётчык»), бел.муз. фальклору (фп. п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзярж.прэміяСССР 1952.
Літ.:
Корев Ю. Виктор Белый. М., 1962;
В.А.Белый: Очерк жизни и творчества: Статьи: Воспоминания;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАВЕ́НТЭ-І-МАРЦІ́НЕС ((Benavente y Martinez) Хасінта) (12.8.1866, Мадрыд — 14.7.1954),
іспанскі драматург. Аўтар 172 п’ес: бытавых, псіхалагічных, маральна-філас., сімвалічных і інш. У п’есах «Вядомыя людзі» (1896), «Трапеза драпежных звяроў» (1898), «Пошласць» (1901) і інш. крытыка быту «свецкага» грамадства спалучаецца з пагардай да народа. У лялечным фарсе ў стылі італьян. камедыі масак «Гульня інтарэсаў» (1907) і яго працягу «Горад вясёлы і бесклапотны» (1916), дзе матэрыяльныя інтарэсы выступаюць як рухальная спружына паводзін, паліт. барацьбы і вайны, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. Тое ж характэрна для яго маральна-філас. п’ес («Пані гаспадыня», 1908; «Няшчасная», 1913). У 1940—50-я г. пісаў пераважна пацяшальныя камедыі («Дон Хуан з’явіўся», 1952; «Шпілька ў роце», 1953, і інш.). Нобелеўская прэмія 1922.
Літ.:
Плавскин З.Н. Испанская литература XIX—XX веков. М., 1982. С. 125—129.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РЗЭ (Birze; сапр.Берзіньш) Міервальдзіс Янавіч
(н. 21.3.1921, г. Руіена, Латвія),
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1967), ганаровы чл.АН Латвіі (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1949). Быў вязнем ням. канцэнтрацыйных лагераў (1943—45). Друкуецца з 1953. Антыфашысцкая накіраванасць творчасці Бірзэ выявілася ў аповесці «І пад лёдам рака цячэ» (1957, Дзярж.прэмія Латвіі 1958), зб-ках «Як нарадзілася апавяданне» (1961), «Успаміны, успаміны...» (1968), п’есах «Гэта быў не апошні дзень» (1961), «У карчме «Чорны глушэц» (1965). Значныя творы 1980—90-х г. «Гэтыя няпройдзеныя мілі» (1986), «Дзённікі, І—III» (1990—91). Выступае за гуманізм, у абарону духоўных каштоўнасцяў чалавецтва. Аўтар эсэ, сатыр. і гумарыстычных апавяданняў. Творы Бірзэ на бел. мову пераклалі У.Пігулеўскі (у зб. «Латышскія апавяданні», 1956), У.Васілевіч (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́НКА-ДАВІДО́ВІЧ (Барыс Дзмітрыевіч) (5.8.1899, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 9.5.1984),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. асветы (1923). Падзеі рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зб-ках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), зб. апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыст., літ.- і мовазнаўчых артыкулаў (зб-кі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970). Рэпрэсіраваны ў 1935, рэабілітаваны ў 1956. Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1992 (за зб-кі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУН (Bruhn) Эрык [сапр.Эверс
(Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947),
у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст. кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.Адана (з Н.Б.Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.Мур). Прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАКО́Ў (Віктар Сямёнавіч) (н. 25.3.1931, в. Забалоцце Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1986; чл.-кар. 1980), д-р фізіка-матэм. н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1955). З 1969 нам. дырэктара Ін-та фізікі, з 1992 акад.-сакратар Аддз. фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, адначасова ў 1992—93 дырэктар-арганізатар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектральным аналізе, квантавай электроніцы, лазернай дыягностыцы нізка- і высокатэмпературнай плазмы. Дзярж.прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Практическое руководство по спектральному анализу. Мн., 1960 (разам з А.А.Янкоўскім);
Лазерная спектроскопия плазменных образований // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
Літ.:
В.С.Бураков: (к 60-летию со дня рождения) // Журн. прикладной спектроскопии. 1991. № 3.