РО́ГАНАЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 12.1.1945, с. Грачоўка Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. хімік. Д хім. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Куйбышаўскі політэхн. ін-т (1968). З 1968 у БДУ. З 1973 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1973—77 і з 2000 заг. кафедры, у 1977—79 прарэктар). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы арган. злучэнняў, у т. л. эксперым. даследаванні раўнавагі ў рэакцыях ізамерызацыі, разліку тэрмадынамічных функцый злучэнняў паводле малекулярных і спектральных даных.

Тв.:

Термодинамика и равновесия изомеров. Мн., 1986 (разам з Г.​Я.​Каба, М.​Л.​Фрэнкелем);

Термодинамические характеристики реакций изомеризации. Мн., 1988 (з імі ж).

т. 13, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБА́ХАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 18.8.1948, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне арганізацыі і кіравання будаўніцтвам. Д тэхн. н. (1992), праф. (1991). Скончыў БПІ (1971). З 1971 у Брэсцкім тэхн. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па арганізацыі інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, міжнар. маркетынгу, адаптыўнасці і ўстойлівасці вытв. сістэм. Аўтар комплексных навукова-тэхн. праграм для буд. галіны Беларусі (1982—88), бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, у т. л. для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканам. зоны «Брэст».

Тв.:

Совершенствование управления в сельском строительстве. Мн., 1983;

Коммерческие риски. Брест, 1999 (разам з Э.​П.​Галавач).

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУПА́САВА (Жанна Аляксандраўна) (н. 7.6.1944, г. Кустанай, Казахстан),

бел. вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін. Д біял. н. (1991), праф. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1966). З 1972 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях трансфармацыі лясных экасістэм і міграцыйных патокаў у іх хім. элементаў пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, фізіёлага-біяхім. аспектах развіцця інтрадукаваных лек. раслін.

Тв.:

Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у сааўт.);

Клюква крупноплодная в Беларуси: Биохим. состав, хранение, переработка. Мн., 1999 (разам з Т.​І.​Васілеўскай).

т. 13, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Даве́дацца ’даведацца’ (БРС). Рус. дове́даться, укр. дові́датися, польск. dowiedzieć się, чэш. dověděti se і г. д. Прасл. *dověděti sę ’даведацца’. Звязана з *vědati ’знаць, ведаць’, *věděti ’тс’ (параўн. бел. ве́даць, рус. ве́дать, укр. ві́дати, ст.-рус., ст.-слав. вѣдѣти, чэш. věděti, польск. wjedzieć, славен. védeti, в.-луж. wjedźeć, н.-луж. wjeźeś і г. д.). Параўн. ве́даць (гл. ЭСБМ, 2, 80). Вельмі дзіўна, што гэта слова (*dověděti sę) адсутнічае ў Трубачова, Эт. сл., 5. Калі нават не лічыць яго агульнаславянскім, то прынамсі, у якасці праславянскага дыялектызма яно ўваходзіла ў праславянскі лексічны фонд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блі́скаць (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ), бліск (Касп.), блішча́ць (Шат., Касп.), блішчэ́ць (Бяльк., Нас., Касп.). Сюды далей блі́скавіца ’маланка’ (Шат., Сцяшк. МГ), бліскавіца (Бяльк., Касп., Нас.), блі́скаўка (БРС), блы́скавіца (Сцяшк. МГ). Укр. бли́скати, бли́скавка ’маланка’, блесті́ти, блища́ти, рус. блесте́ть, блиста́ть, бли́скать і г. д. Прасл. bliskati, blistati, bliskavica, *blьščati і г. д. Шмат вытворных і ў іншых слав. мовах. Падрабязны агляд гл. Трубачоў, Эт. сл., 2, 116–118, 130–132. Кюнэ (Poln., 45) бел. бліскаві́ца, блі́скаць і да т. п. лічыць паланізмамі. Няпэўна. Да фанетыкі параўн. яшчэ Юркоўскі, JP, XLI (2), 1961, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАБО́САЎ (Яўген Міхайлавіч) (н. 23.2.1931, г. Разань),

бел. філосаф і сацыёлаг. Акад. АН Беларусі (1994), чл.-кар. АН Беларусі (1977), д філас. н. (1972), праф. (1973). Скончыў БДУ (1955). З 1957 на выкладчыцкай рабоце. У 1977—89 дырэктар Ін-та філасофіі і права, з 1989 — Ін-та сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе праблемы тэорыі і метадалогіі навук. пазнання, сацыялогіі экстрэмальных сітуацый і катастроф, асаблівасцяў пераходнага перыяду ў развіцці бел. грамадства. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да вывучэння сац. аспектаў навук.-тэхн. прагрэсу, станаўлення і развіцця духоўнага свету чалавека. Прэзідэнт Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі. Дзярж. Прэмія Беларусі 1984 за ўдзел у напісанні цыкла прац па гісторыі філас. і грамадскай думкі Беларусі (апубл. ў 1973—80).

Тв.:

Социальные аспекты научно-технической революции. Мн., 1976;

Истина и богословие. Мн., 1988;

Человек на пороге рынка: Социальные ожидания населения. Мн., 1992;

Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995.

Я.М.Бабосаў.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЯЛЬЯ́НЧЫК (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 10.2.1940, в. Заточча Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Д мед. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1969). У 1969—77 і з 1980 у гэтым ін-це (з 1994 заг. кафедры). У 1977—80 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. Навук. працы па гігіене працы ў розных галінах вытв-сці, па пытаннях забруджвання навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і захоўвання генафонду бел. нацыі.

Тв.:

Экспериментальное изучение ингаляционного воздействия этанола на крыс при беременности на некоторые показатели у потомства // Алкоголизм и наследственность: (Материалы Междунар. симпозиума). М., 1987;

Peril of ethanol consumption by offsprings of rat intoxicated by low doses of alcohol (разам з А.​В.​Ліопам, В.​У.​Чумаковай) // Alcoholism: Clinical and Experimantal Research. Seventh Congress of the International Society for Biomedical Research on Alcoholism. Gold Coast, Queensland, Australia, 1994. Vol. 18. № 2.

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРФАГРАФІ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,

алфавітны даведнік, які падае правільнае напісанне рэестравых слоў і іх формаў у адпаведнасці з існуючымі правапіснымі нормамі. Яго лічаць «слоўнікам слоўнікаў», паколькі ўсе інш. даведнікі арыентуюцца на яго і толькі ў ім поруч з рэестравай лексікай падаецца ў сістэматызаваным выглядзе афіцыйна ўзаконены звод арфаграфічных правілаў. Арфаграфічныя слоўнікі любой мовы падзяляюць на агульныя (напр., «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне», 1987) і аспектныя слоўнікі. Сярод аспектных вылучаюць: спецыяльныя (напр., рус. «Арфаграфічны марскі слоўнік» Р.​Э.​Парэцкай, 1974); школьныя (бел. «Арфаграфічны слоўнік: Для пачатковых класаў», 5-е выд., 1987; «Арфаграфічны слоўнік: Для сярэдняй школы» М.​П.​Лобана і М.​Р.​Судніка, 6-е выд., 1990); вузкааспектныя, якія засяроджваюць увагу на правільным напісанні слоў пэўных разрадаў (бел. «Асобна, разам, праз дэфіс» М.​Р.​Прыгодзіча, 1994; рус. «Вялікая ці малая?» Д.​Э.​Разенталя, 3-е выд., 1987, і інш.).

В.​К.​Шчэрбін.

т. 1, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́РЫЧ (Таццяна Васілеўна) (10.1.1905, в. Лошніца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 26.2.1993),

бел. афтальмолаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1972), д мед. н., праф. (1948). Герой Сац. Працы (1974). Засл. ўрач Беларусі (1948), засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыла БДУ (1928). З 1932 у Мінскім мед. ін-це, з 1945 заг. кафедры. У 1941—45 у Саратаўскім мед. ін-це. Адначасова ў 1945—85 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па выкарыстанні аксігенатэрапіі пры лячэнні хвароб вачэй, туберкулёзу і апёкаў вачэй, глаўкомы, трахомы. Прапанавала кератапластыку, меры па прафілактыцы блізарукасці, пасляродавых зменаў органа зроку ў немаўлят, новаўтварэнняў вачэй, траўматызму органаў зроку.

Тв.:

Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн., 1972;

Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн., 1975 (разам з В.​М.​Ператыцкай);

Ожоги глаз. Мн., 1979;

Применение низких температур в офтальмологии. Мн., 1984.

Т.​А.​Бірыч.

Т.В.Бірыч.

т. 3, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРО́ХІН (Уладзімір Васілевіч) (н. 1.1.1948, г. Слонім Гродзенскай вобл.),

бел. кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1988). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1973). З 1978 адказны сакратар, з 1986 нам. старшыні праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

З 1986 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1991 дацэнт). Найб. значныя дасягненні Д. ў галіне сімф. музыкі. З пач. 1980-х г. творчасць набыла неарамант. кірунак. Сярод твораў: араторыя «Зямля Беларусі» на вершы П.​Броўкі (1981), кантата «Арабскія прытчы» на вершы Абу Нуваса (1996); сімфоніі (1976, 1979; «Францыск Скарына: жыццё і бессмяротнасць», 1990), канцэрт для фп. з аркестрам (1983), сюіта «Мемарыял» для камернага арк. (1984), сімф. паэмы, у т. л. «Уяўленне і плач аб пакінутай вёсцы» (1992), «Пастараль» для габоя і камернага арк. (1988), «Музыка» для флейты і камернага ансамбля (1994); камерна-інстр. творы, вак. цыклы на вершы А.​Блока і І.​Буніна; музыка да драм. спектакляў.

Р.​М.​Аладава.

т. 6, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)