Дзівасі́л ’дзівасіл’. Параўн. рус.девяси́л, укр.девʼяси́л, чэш.devětsil, devesel, divisel, балг.девеси́л, серб.-харв.девѐсиљ і г. д. Прасл.*devęsilъ. Складанае слова: *devę (архаічная форма лічэбніка *devętь) і *sila ’сіла’. Гл. Фасмер, К 491; Бернекер, 1, 189; Трубачоў, Эт. сл., 4, 221. Назва дадзена паводле пэўных уласцівасцей расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ратазе́й ’разявака’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ротазе́й, ратазі́ня ’тс’ (Нас.), ратазе́іна ’тс’ (міёр., Нар. словатв.), ратазе́ў ’тс’ (Юрч. Вытв.). Параўн. рус.ротозе́й ’тс’, дыял.ротозёва ’тс’. Складанае слова з рот (гл.) і аддзеяслоўнага ‑зей (з варыянтамі) ад зяваць (гл.). Параўн. разява (гл.). Параўн. кампазіт з адваротным парадкам кампанентаў раззеўрат (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
solid2[ˈsɒlɪd]adj.
1. цвёрды; суцэ́льны;
become solid цвярдзе́ць;
solid granite суцэ́льны грані́т;
a solid compoundling.склада́нае сло́ва, яко́е пі́шацца ра́зам
2. мо́цны, здаро́вы; сы́тны;
a man of solid build мажны́ чалаве́к;
have a solid meal сы́тна пае́сці
3. надзе́йны, грунто́ўны;
have solid grounds ме́ць ва́жкія падста́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Мартапля́сы ’махры, ніткі, абрыўкі ў падранай вопратцы, мяшку, абрусе’ (карэліц., Янк. Мат., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), стаўбц.мартыпля́сы ’тс’ (Жыв. сл.), ’упрыгожанні, карункі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’выкрунтасы’ (Нар. Гом.). Укр.мартопляс ’фігляр, вертапрах’. Складанае слова. Першая частка з морх‑ (параўн. ст.-рус.морхъ ’махры, абрыўкі тканіны’, а другое — з хлясь!, хлясцік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРАМА́ДСКАЕ ХАРЧАВА́ННЕ,
галіна нар. гаспадаркі па вытв-сці і рэалізацыі гатовай ежы насельніцтву праз сетку сталовых, кафэ, рэстаранаў, буфетаў. Першыя таверны, якія выконвалі тую ж ролю, паявіліся ў краінах Захаду ў 1-й пал. 17 ст. У 1832 адкрыты першы рэстаран у Нью-Йорку. Вял. ўплыў на развіццё рэстараннай справы зрабіла Францыя.
У Беларусі былі шырока вядомы заезныя дамы, корчмы, шынкі, дзе людзі маглі пасталавацца і адпачыць. З развіццём прам-сці пачалі ўзнікаць і інш. формы абслугоўвання ў харчаванні. У студз. 1918 у Мінску ў нацыяналізаваных рэстаранах «Еўропа» і «Цэнтральны» створаны нар. сталовыя, пазней падобныя ўстановы адкрыты і ў інш. гарадах. Арганізоўвалася бясплатнае харчаванне рабочых на вытв-сці і дзяцей да 16 гадоў. У 1940 тавараабарот дзярж. і каап. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў БССР дасягнуў 68,9 млн.руб. За 1950—75 колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 5 разоў, пашырылася сетка такіх прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці. У 1993 працавала 11,2 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, колькасць месцаў на іх складала 812 тыс. Паслугі прадпрыемстваў грамадскага харчавання былі даступныя шырокім слаям насельніцтва. Складанаефін. становішча дзярж. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў пач. 1990-х г. абумовіла закрыццё або перапрафіляванне многіх агульнадаступных сталовых, закусачных, чайных у дарагія кафэ і рэстараны. Як альтэрнатыва скарачэнню недарагіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў 1995—96 пачалі адкрывацца ў гарадах прадпрыемствы хуткага харчавання. Найб. актыўна ў новым для бел. грамадскага харчавання кірунку працуюць фірмы з прыватным капіталам, у т. л. сумесныя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. У 1996 у Мінску адкрыты 3 рэстараны «МакДональдс» на 540 месцаў.
Цела (даўж. да 15 мм. у маткі да 25 мм) мае хіцінавае покрыва, складаецца з галавы, грудзей і брушка. Мае 2 складаныя і 3 простыя вокі, якія добра адрозніваюць жоўты, сіні, сіне-зялёны, фіялетавы, пурпуровы колеры, ультрафіялетавае выпрамяненне, таксама формы прадметаў. Ніжнія сківіцы і губа пераўтвораны ў хабаток. У галаве і часткова ў грудзях размешчаны залозы — слінныя і тыя, што выпрацоўваюць лічынкавы корм (матачнае малачко). Задняя пара ног мае кошычкі, у якіх пчала можа несці да 40 мг пылку. На 3—6-м сегментах брушка знаходзяцца васковыя залозы. У канцы брушка ў маткі і рабочай пчалы ёсць орган абароны — джала, злучанае з дзвюма залозамі. якія выдзяляюць пчаліны яд. Органы стрававання: глотка, стрававод, мядовы валлячок (умяшчае да 65 мг нектару). сярэдняя кішка і задні аддзел. Корм дарослых пчол — мёд, пярга; матку ў час адкладвання яец кормяць матачным малачком. Да палавога размнажэння здольныя матка і трутні. У час вылету матка спароўваецца з некалькімі (5—9) трутнямі. Сперма захоўваецца ў арганізме маткі ўсё жыццё, але апладняюцца не ўсе яйцы. З аплодненых яец развіваюцца маткі і рабочыя пчолы, з неаплодненых — трутні. Ператварэнне поўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус.дыял.желтопу́з ’від вужа’, укр.жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш.želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанаеўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑a ’рот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіць пытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).