Дробная часцінка пуху. Раніцай жаваранак прачнуўся, выскачыў з гняздзечка, рупліва выкладзенага сухім пырнікам і лёгкімі пушынкамі.Даніленка.Ніна па-гаспадарску зняла нейкую нябачную пушынку з.. [Алесевага] пінжака.Шыцік./ Пра што‑н. вельмі лёгкае, што нагадвае пушынкі. Мяккія пушынкі снегу ападалі на зямлю.Кавалёў.Побач з.. [Сняжком] куляецца і кружыць белай пушынкай на ветры малая спрытная Волечка.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЯРЭ́ЗІНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1812,
наступальная аперацыя рас. войск у ліст. 1812 на завяршальным этапе вайны 1812 з мэтай акружэння і знішчэння напалеонаўскай арміі. Праводзілася арміяй М.І.Кутузава (каля 50 тыс.чал.), 3-й Зах. арміяй П.В.Чычагова (каля 35 тыс.чал.) і 1-ым пях. корпусам П.Х.Вітгенштэйна (каля 40 тыс.чал.). Арміі Кутузава процістаялі гал. сілы Напалеона (каля 30 тыс.чал., а таксама 30—40 тыс.чал. адсталых і небаяздольных). Насупраць арміі Чычагова былі разрозненыя атрады гал.ч. польскіх войск (атрад Ф.К.Касецкага, гарнізон М.Бранікоўскага, 17-я пях. дывізія Я.Г.Дамброўскага; усяго каля 9 тыс.чал.). Корпусу Вітгенштэйна процістаялі франц. карпусы К.Віктора і Ш.Удзіно (каля 25 тыс.чал.). Напалеон прыняў рашэнне перапраўляцца цераз Бярэзіну вышэй ад Барысава, у раёне вёсак Студзёнка і Весялова, пачаў скрытную падрыхтоўку да пераправы і адначасова зрабіў захады па дэзінфармацыі рус. камандавання. Кутузаў памылкова лічыў больш верагодным адступленне Напалеона на Мінск і Слонім і зрабіў адпаведныя загады. У выніку Чычагоў 25—26 ліст. перавёў амаль усе свае войскі з-пад Барысава на Пд. 26 ліст. па наведзеных мастах пачалася 3-дзённая пераправа франц. войск, якія захапілі плацдарм на правым беразе Бярэзіны і адначасова забяспечылі прыкрыццё гасцінца Барысаў—Студзёнка. На левым беразе французы ўтрымлівалі ўсе подступы да мастоў, пакуль не прайшлі ўсе баяздольныя часці. Раніцай 29 ліст. масты былі спалены, і армія Напалеона рушыла ў напрамку Маладзечна. У Бярэзінскай аперацыі 1812 рус. камандаванне не дасягнула ў поўнай меры пастаўленай мэты. Нягледзячы на колькасную перавагу, стратэг. ініцыятыву перад пачаткам аперацыі, выгаднае геагр. размяшчэнне рас. войск, ядро франц. арміі прарвалася з акружэння. Але панесеныя Напалеонам страты (каля 70 тыс.чал.) азначалі немагчымасць далей працягваць вайну. Вынікі Бярэзінскай аперацыі канчаткова вызначылі перамогу Расіі ў вайне.
Літ.:
Гл. пры арт. Вайна 1812.
В.В.Антонаў.
Да арт.Бярэзінская аперацыя 1812. Пераправа цераз Бярэзіну. Лістапад 1812 г. Аўталітаграфія сярэдзіны 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сённяпрысл. héute;
сёння ра́ніцай héute früh [mórgen];
сёння апо́ўдні héute Míttag;
сёння ўдзень héute am Táge;
на сёння хо́піць genúg für héute;
2.у знач.наз.н. Gégenwart f -, Héute n -;
не сёння-за́ўтра in díesen Tágen, in der állernächsten Zeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які адубеў, акалеў; змёрзлы. Уначы ад марозу лопаліся бярвенні ў сценах, а неяк раніцай Сяргейка знайшоў у сенцах двух адубелых вераб’ёў.Хомчанка.// Які стаў нягнуткі ад холаду; скарчанелы. Здавалася, што адубелыя рукі не вытрымаюць, міна паляціць уніз.Новікаў.
2. Цвёрды, каляны ад вады, холаду. Галіна адварочвалася, пазірала ў самы куток машыны, дзе, уваткнуты між рамай і брызентам, калыхаўся адубелы ад вады зялёны плашч-накідка.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афо́рміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Даць чаму‑н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі.Дуброўскі.
3. Прыняць, залічыць куды‑н. з захаваннем неабходных фармальнасцей. Аформіць на работу, на вучобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑пытацца; незак.
Мерна рухацца зверху ўніз або з боку ў бок; гайдацца, хістацца. Сытыя ад мёду пчолы падалі на пахучыя краскі і калыхаліся на лёгкіх іхніх сцяблах, упіваючыся салодкім ліпкім мёдам.Галавач.Лодка калыхалася на глыбокіх хвалях, калі Даніла плыў па возеры.Пестрак.// Чуцца, разносіцца (пра гукі). А выйдзеш летняй раніцай у поле — Раса і сінія званочкі на мяжы, І песні, што калышуцца ў прыволлі.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАНШТА́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1921,
антыбальшавіцкае ўзбр. выступленне гарнізона Кранштата і экіпажаў некаторых караблёў Балт. флоту (усяго 27 тыс. салдат і матросаў, 2 лінейныя і інш. караблі) 1—18.3.1921. Выклікана незадавальненнем рабочых і сялян, з якіх паходзіла асн. маса паўстанцаў, палітыкай «ваеннага камунізму». 28 лют. на агульных сходах каманд лінкораў «Севастопаль» і «Петрапаўлаўск» і 1 сак. на агульнагар. мітынгу прыняты рэзалюцыі з патрабаваннямі: свабодных (з тайным галасаваннем) перавыбараў Саветаў; свабоды дзейнасці сацыяліст. партый, прафсаюзаў і сял. аб’яднанняў; свабоды эканам. дзейнасці сялян і саматужнікаў; вызвалення паліт. зняволеных; ліквідацыі манаполіі камуніст. партыі на паліт. прапаганду і інш. Праходзіла пад лозунгамі: «Уся ўлада Саве там, а не камуністам», «Саветы без камуністаў». 2 сак. створаны беспарт. «Часовы рэв.к-т» на чале з С.Петрычэнкам, арыштаваны камісар флоту М.М.Кузьмін і каля 450 бальшавікоў. З сак. створаны штаб абароны з ліку ваен. спецыялістаў (б. афіцэраў). 2 сак. Савет працы і абароны Сав. Расіі абвясціў Петраград на асадным становішчы. 5 сак. для барацьбы з паўстаннем адноўлена 7-я армія на чале з М.М.Тухачэўскім, непасрэдна ліквідацыяй паўстання кіраваў Л.Д.Троцкі. 8 сак. паўстанцы адбілі першую спробу штурму Кранштата. Да 16 сак. колькасць 7-й арміі даведзена да 45 тыс.чал. Пасля двухдзённай артыл. падрыхтоўкі ў ноч на 17 сак. 2 штурмавыя групы па лёдзе Фінскага заліва атакавалі Кранштат ад Араніенбаўма і Сестрарэцка. Раніцай 17 сак. яны ўварваліся ў горад і пасля ўпартых вулічных баёў 18 сак. ліквідавалі паўстанне. Паўстанцы страцілі больш за 1 тыс.чал. забітымі і 2 тыс. параненымі, непасрэдна ў баі захоплена каля 2,5 тыс. палоннымі (з іх многія пазней расстраляны); каля 8 тыс.чал., у т. л. кіраўнікі, адышлі ў Фінляндыю. Страты штурмуючых склалі 527 чал. забітымі і 3285 параненымі. К.п. паўплывала на змену эканам. курсу бальшавікоў і абвяшчэнне новай эканамічнай палітыкі на 10-м з’ездзе партыі (сак. 1921, яго дэлегаты ўдзельнічалі ў ліквідацыі паўстання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўра́л, ‑у, м.
1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.
2.перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі.Шамякін.Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор!Русецкі.
[Англ. over all — наверх усе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазлята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Зляцець адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. Назаўтра раніцай пазляталі куры з седала і, як заўсёды, кінуліся да Пеці.Пальчэўскі.
2. Паляцець, вылецець куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Нават вароны і тыя некуды пазляталі.Якімовіч.
3.Разм. Зваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Валіліся на зямлю не толькі забітыя, пазляталі са спуджаных коней і жывыя.Грахоўскі.Пазляталі шапкі з коннікаў, сёй-той бразнуўся вобзем.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрабо́к, ‑бка, м.
1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго‑н. Скрабок для снегу. □ У горадзе штодзень на тратуарах Вішчаць, скрыгочуць раніцай скрабкі.Тармола.Сотні мужчын, жанчын.., узброеныя рыдлёўкамі і спецыяльна зробленымі ў кузні скрабкамі, капалі і зграбалі вільготны іл.Паслядовіч.
2. Вялікі туфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога‑н. сыпкага матэрыялу. Скрабок аўтапагрузчыка. □ Праз паўтары-дзве мінуты бункер напоўніўся, электраматор змоўк, і зноў нерухома застылі скрабкі, замерла саляная гурба.Чаркасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)