Пераво́ды 1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.
Пераво́ды 2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамо́т ’памылка пры снаванні кроснаў: нітку кладуць не на адпаведную губіцу (калок)’ (Сл. ПЗБ. Варл., Мат. Гом., Шатал., ТС, Скарбы, Сл. Брэс., Бяльк.; гродз., брагін., Нар. сл.: мсцісл., Жыв. сл.), перамёт ’тс’ (Ян.); укр. перемі́т, рус. смол., разан., кастр. перемо́т, польск. przemot, przemota, чэш. přímota. Паўночнаславянская ізалекса. Да пера- і мата́ць (гл.). Пра чаргаванне о/e гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 107 (прасл. *męto: motъ. Сюды ж бялын. перамоты ’вітка для перавівання калкоў плоту’, перэмоты ’перапляценне перадка ў санях’ (ТС), толькі з іншым значэннем прыстаўкі пера-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераве́с ’вага ў студні з жураўлём’ (горац., ДАБМ, камент., 809), ’лішак’ (Сл. ПЗБ) — утварэнні ад пераве́сіць, якое да пера- і ве́сіць — вісе́ць (гл.) у выніку семантычнага пераходу ’перавага’ > ’вага ў студні’, ’перавага’ > ’лішак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераса́днік ’палісаднік’ (слаўг., Мат. Маг.), рус. калуж., маск., арл., брамак, пересадник ’гадавальнік’, пересадень ’гароднік каля хаты’, славен. presadnik ’тс’. Да перасадзіць < пера- і садзіць (гл.). Аб суф. ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перастрэл ’рудзянец (барадаўнік) звычайны, Lapsana communis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); перастрэл, стрэльні ’сумнік залацісты, Solidago virgaaurea L.’ (гродз., Кіс.). Відаць, да пера- і страш. голае, прамастаячае сцябло з суквеццем уверсе нагадвае стралу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перасцёл(ы) (пэрэсііёлы) ’праслойкі мяса ў сале’ (лун., Шатал.), сюды ж перэсцёл ’тс’ (ТС), пэрэстіластэ. пэрэсцілістэ, пырысціловатэ (сало) (зах.-палес., ЛА, 4), пэрэс ціл куса ню (івац., ЖНС). Да пера- і ‑сцінаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ператру́с ’вобыск’ (ашм., Стан.), ператру́ска ’ператрасанне’ (Нас.), ’пераборка старой хаты’ (ветк., Мат. Гом.), ператраса́ць ’перабудоўваць’ (Касп.). Да пера- (гл.) і тру́сіць, якое з прасл. *trǫsiti ’трусіць’, ’трэсці’. Значэнне ’перабудоўваць’ — другаснае, параўн. перасыпа́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzka ’прагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус. перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр. перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск. przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералама́ць (пырылома́ты) ’пераараць іржышча’ (стол., Нар. лекс.), пірілума́ць (па́хыту) ’апрацаваць бараной адзін раз’ (Юрч. СНЛ), пераламі́цца ’пераламацца’ (Бяльк.). Да пера- і лама́ць (гл.), параўн. перамяша́ць ’пераараць папар вясною’, перабіва́ць ’баранаваць перад сяўбой’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)