Кра́каць ’крычаць (звычайна пра качак, варон і некаторых іншых птушак)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Яруш.). Укр. кракати, рус. кракать, ст.-рус. кракати ’тс’, серб.-харв. кра̑кат ’квакаць, кудахтаць’, славен. krȃkati ’каркаць’, польск. krakać, чэш. krakati, славац. krákať, н.-луж. křakaś ’тс’. Прасл. krakati — гукапераймальная лексема. Бліжэйшая індаеўрапейская паралель — лац. crōcio, crōcīre ’каркаць’ (Бернекер, 1, 603; Трубачоў, Эт. сл., 12, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополия ’дзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖν ’прадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Калі́стаўка ’птушка юрок, Fringilla montifringilla’ (рэч., Мат. Гом.). У іншых гаворках адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам не адзначана. Дакладны адпаведнік у рус. алан. калистовка ’птушка юрок’. Далей сюды ж алан. калистик ’тс’, пск., калист ’птушка бусел, Ciconia’, пецярб. ’ < ісопіа alba’. Статус бел. слова няясны; рус. лексема падтрымліваецца шэрагам паралелей і нельга выключыць магчымасці, што бел. слова трапіла з рус. гаворак. Адносна рус. можна выказаць меркаванне, што пск. лексема, магчыма, утворана з формы аист. Пры гэтым ‑л‑ перад ‑w‑ разумеецца як эпснтычны, ‑к‑ як нерэгулярная пратэза. Гэта меркаванне вельмі няпэўнае. Апрача таго, няясна, паводле якой матывацыі аб’яднаны назвай бусел і юрок. Не выключана, што тут іншамоўнае слова, і падобныя назвы гэтых птушак генетычна суадносяцца толькі на ўзроўні запазычання. Адносна бел. фіксацыі можна выказаць яшчэ і наступнае меркаванне. Калістаўка ’юрок’ падаецца як патэнцыяльна бел. слова ў інстр., П, пыт. 105: юрок. юр. вьюрок, калістаўка… Як відаць, форма вьюрок ужо не з’яўляецца ўласна беларускай; не выключана, што і калістаўка адлюстроўвае адпаведнае калистовка з вядомай працы Мензбіра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́ндыш, ла́ндаш, ла́ндуш, маг. лантуш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (Кіс., Бейл., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. ла́ндиш, ландош, рус. ла́ндыш ’тс’, польск. łanuszka, łanysz, łanka, ст.-польск. łanie uszko ’вуха лані’, што з’яўляецца перакладам сярэдневяковай назвы ландыша — Auricula cervi. Паводле Брукнера (306) і Слаўскага (4, 47–48), Унбегаўна (BSL, 52, 169), Кохмана (Kontakty, 80), ва ўсх.-слав. мовы лексема прыйшла з польскай. Няясным з’яўляецца ‑д‑ у некаторых формах, аднак Унбегаўн мяркуе, што яно — паразітычнае, а паводле народнай этымалогіі лексема збліжаецца з прыметнікам гладкі (параўн. усх.-бел., смал. глад́ыш ’ландыш’). Гл. таксама Фасмер, 2, 457; Махэк₂, 320. Інакш КЭСРЯ (233): рус. ландыш утворана ад ладьнъ ’ладан’ і суф. ‑ыш‑ > ладьнышь, у якім адбылася метатэза д і н. Сюды ж маг. ландыш белы, віц. ландышкі ’грушанка круглалістая, Pyrola rotundifolia L.’ (Кіс.), рус. перм. ландыш ’тс’ — у выніку пераносу паводле падабенства суквецця. Параўн. таксама адваротны перанос: славац. hruštička азначае ’ландыш’ (hruška — ’Pyrola’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветранік 1 ’вятрак’ (жлоб., калінк., Мат. Гом.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны млын; параўн. таксама ветраніца 3. Аналагічна ў славен. мове vẹ̑trnik ’вятрак’, у н.-луж. wětšnik, в.-луж. wětrnik ’тс’.
Ветранік 2, ве́трінік, ве́трыньнік ’легкадумны чалавек, ветрана’ (Бяльк.), рус. ве́треник ’ветрагон’, польск. wietrznik, макед. ветреник, балг. ветреник ’легкадумны чалавек’. Лексема ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны чалавек або субстантывацыі прыметніка ветраны пры дапамозе суфікса Nomina agentis ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віра́ж ’паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот аўтамашыны па крывой лініі’; ’хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам’. Укр. віраж, рус. вираж і г. д. Рус. лексема паходзіць з франц. virage ’паварот’ (з пач. XX ст.). Бел. віраж, відаць, запазычана з рус. мовы, хаця не выключана магчымасць паходжання з польск. wiraż ’паварот дарогі ў выглядзе дугі’; ’паварот, змена кірунку руху, бегу, язды’. Сюды ж віражлівы, віражны, віражыць (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́мзаль ’смуглы’ (Жд. 2). Дакладвае значэнне слова невядома (параўн. прыклад, які прыводзіцца ў слоўніку Жыдовіч: «Вой я ш як гамзаль чорная, мне і загараць ня трэба»). Лексема гамза́ль ’быстры, тупы штуршок’, якая прыводзіцца ў Насовіча, не падыходзіць па семантыцы. Калі няма сувязі з адным са значэнняў дзеясловаў га́мзаць, гамза́ць, то, магчыма, запазычанне. Параўн. (але гэта вельмі няпэўная дагадка) укр. гамсе́л ’іранічная назва, якую даюць жыхарам Таўрычаскай губерні’ (Грынч.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр. гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыгва́ (БРС, Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж драгба́ ’тс’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта прасл. дыялектызм: прасл. *dręg(ъ)va, роднаснае літ. drė́gnas, лат. drę̂gns ’сыры’. Лексема гэта, прынамсі, усх.-слав. (рус. дря́гва, укр. дрягови́на ’балота’). Фасмер (1, 545) лічыць яго звязаным з рус. дряга́ ’сутарга’, дряга́ть ’калаціцца’, дрягва́ ’від студзеню’ (зыходнае *dręg‑). Параўн. драгба́. Адносна назвы дрыгва́ ’застылы адвар’ гл. Сцяц. Нар., 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́ўжар ’далечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўж ’даўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžь — прасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)