Манаполька ’дзяржаўная крама (ў Расіі), у якой прадавалі гарэлку’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. монополия ’дзяржаўны продаж гарэлкі’ (якое з новав.-ням. Monopolia < с.-лац. monopolium < ст.-грэч. μονοπώλιον ’індывідуальнае права на продаж’: μόνος ’адзін’ + πωλεῖν ’прадаваць’) пры дапамозе суфікса ‑к‑a, як ла́ўка. У рус., польск., чэш. мовах гэта лексема азначае ’дзяржаўная гарэлка’. Ст.-бел. монополия (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. monopolija ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)