ято́ўе, ‑я, н.

Спец. Месца, яма ў рацэ, дзе зімуюць некаторыя пароды рыб (бялуга, асятрына і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́пка ’пячурка, дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., Жд. 3, КЭС, лаг., Хар., Сл. паўн.-зах.). Гл. капка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кафэшанта́н

(фр. cafe chantant = літар. кафэ са спевамі)

кавярня з эстрадай, дзе выступаюць артысты з песнямі і танцамі лёгкага, часам непрыстойнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Алі́мп

(гр. Olympos = назва гары ў Грэцыі, дзе паводле ўяўленняў старажытных грэкаў жылі багі)

выбранае кола якога-н. таварыства (напр. літаратурны а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валга́ла, вальха́ла

(ням. Walhalla, ад ст.-сканд. Valhöll = палац забітых)

паводле старажытнаскандынаўскай міфалогіі, палац бога Одзіна, дзе знайшлі прыстанак душы забітых воінаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

некро́паль

(ад некра- + гр. polis = горад)

1) вялікі могільнік у краінах Стараж. Усходу і антычным свеце;

2) месца, дзе пахаваны славутыя людзі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сігналіза́цыя

(ад лац. signalis = які падае знак)

1) падача сігналаў;

2) сістэма сігналаў, якая прымяняецца дзе-н.;

3) прыстасаванне для падачы сігналаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фа́брыка

(лац. fabrica = майстэрня)

1) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на прымяненні сістэмы машын;

2) перан. месца, дзе што-н. ствараецца ў вялікай колькасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўнае кола навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хо́мінг

(ад англ. home = вяртацца дамоў)

прыроджаная рэакцыя жывёл (інстынкт), якая абумоўлівае вяртанне іх на свой участак жыхарства, туды, дзе яны нарадзіліся.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)