наты́каць, -аю, -аеш, -ае, зак., чаго.

1. Уваткнуць што-н. у якой-н. колькасці.

Н. іголак у падушачку.

2. Расставіць, размясціць дзе-н. (разм.).

Н. сцяжкоў на карце.

3. і што. Накалоць (разм.).

Н. слівы перад варкай.

|| незак. натыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)