АНУ́РЫС, Анхур,
Інхар, у егіпецкай міфалогіі бог палявання, вайны. Цэнтр культу Анурыса — г. Тыніс, дзе ён лічыўся тварцом сусвету. У міфах найчасцей выступаў як сонечны змеяборац.
т. 1, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)