Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр.та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял.тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус.та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял.тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр.ба́ры ’балбатня’, у рус.бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е.*bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Толк ’сэнс, значэнне, сутнасць’, ’кемнасць’, ’карысць’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.), ’сэнс, лад, парадак’ (Касп., Бяльк., Федар. 4, Некр. і Байк.), ’карысць, сэнс’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’розум, развага’ (Ян.): стары воўк знае толк (Пятк. 2; брасл., Рабк.), тоўк ’карысць, сэнс, парадак’ (Бяльк.; воран., Сл. ПЗБ), ’розум, сэнс’, таўко́вы ’разумны’ (Пятк. 2), ст.-бел.толкъ ’размова’ (XV ст., КГС). Укр.дыял.товк ’глузд, розум’, толк, то́лок ’тс’, рус.толк ’думка, развага, тлумачэнне’, польск.дыял.tołk ’розум, сэнс, логіка’, чэш.tolk ’сэнс, значэнне’; ст.-слав.тлъкъ ’перакладчык; тлумачэнне’, сюды ж талкаваць (гл.), параўн. укр.дыял.товкува́ти ’высвятляць, гаварыць’, рус.толкова́ть ’тлумачыць, даводзіць, гаварыць’, макед.толкува ’тлумачыць, разгадваць’, балг.тълку́вам ’тс’. З прасл.*tъlkъ ’думка, тлумачэнне’, узводзяць да і.-е.*tolku̯‑ казаць, выкладаць’. Роднаснае да ст.-ірл.ad‑tluch‑ ’дзякаваць’, to‑tluch‑ ’прасіць’ (ЕСУМ, 5, 587; Фасмер, 4, 71; Чарных, 2, 248). Адсутнасць пераходу л > ў у літаратурнай мове і некаторых гаворках тлумачаць пазнейшым (XVIII–XIX стст.) аднаўленнем л па ўзору рус.толк (Векслер, Гіст. 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НІЛ (сучасная егіпецкая назва Эль-Бахр; лац. Nilus, грэч. Neilos),
рака ў Афрыцы, адна з найб. доўгіх рэк свету. Даўж. 6671 км, пл. басейна 2870 тыс.км². Басейн Н. на тэр. Руанды, Бурундзі, Дэмакр. Рэспублікі Конга, Танзаніі, Уганды, Кеніі, Эфіопіі, Судана, Егіпта. Пачынаецца на Усх.-Афрыканскім пласкагор’і, на У ад возера Ківу, упадае ў Міжземнае м., утварае дэльту. Выток — р. Рукарара на ПдЗ Руанды, у сістэме р. Кагера; у межах Усх.-Афрыканскага пласкагор’я працякае праз воз. Вікторыя, на выхадзе з якога наз. Вікторыя-Ніл, перасякае скалістыя грады (парогі і вадаспады, затопленыя пры буд-ве плаціны Оўэн-Фолс), упадзіну воз. К’ёга, упадае ў воз. Мабуту-Сесе-Сека. З возера выцякае пад назвай Альберт-Ніл, цячэ па раўнінах паўд. Судана, перасякае забалочаны раён Сэд, дзе наз. Бахр-эль-Джэбель. Пасля сутокаў з р. Эль-Газаль рака наз. Белы Ніл (Бахрэль-Аб’яд), цячэ па паўпустыннай мясцовасці ў шырокай даліне. Каля г. Хартум прымае самы вялікі прыток — Блакітны Ніл (Бахр-эль-Азрак) і далей наз. ўласна Н. Ніжэй вусця р. Атбара цячэ па Сахары, перасякае крышталічнае плато, утварае парогі (часткова затоплены пры буд-ве Асуанскай плаціны). Ад Асуана да Каіра цячэ ў шырокай (да 20—25 км) даліне. За 20 км на Пн ад Каіра пачынаецца дэльта Н. (пл. 22—24 тыс.км²), дзе вылучаюцца 9 вял. і мноства дробных рукавоў і лагунныя азёры (у паўн. частцы). Гал. прытокі ў верхняй палавіне цячэння: Эль-Газаль (злева), Асва, Собат, Блакітны Н., Атбара (справа). Рэжым Н. складаны. У экватарыяльнай зоне павышаныя ўзроўні летам і зімой. У цэнтр. і паўн. Судане і Егіпце падняцце вады ў летне-асенні перыяд. Сярэдні расход вады каля г. Асуан 2,6 тыс.м³/с, макс. — да 15 тыс.м³/с, мінім. — каля 500 м³/с. Падняцце вады ў межах Егіпта пры звычайнай паводцы 6—7 м. Цвёрды сцёк каля г. Асуан 62 млн.м³ за год, большая частка якога ў выглядзе ілу асядае на палях, у арашальных каналах і вадасховішчах. Н. мае вял.эканам.значэнне: асн. крыніца арашэння і пітной вады, важная трансп. артэрыя. У даліне і дэльце Н. жыве амаль усё насельніцтва Егіпта (на 3% тэр. краіны). Для рэгулявання сцёку вады і барацьбы з паводкамі пабудаваны вял. плаціны: Старая Асуанская, Вышынная Асуанская (Егіпет), Сенарская (Судан) і шматлікія дробныя ГЭС: Асуанская, Наг-Хамады, Эль-Фаюм (на канале Юсуф), Оўэн-Фолс (на р. Вікторыя-Н.). Вял. сетка арашальных сістэм. Воды Н. арашаюць каля 2,4 млн.га у Егіпце і каля 1,1 млн.га у Судане. Праз канал Ісмалія забяспечваецца прэснай вадой з дэльты Н. раён Суэцкага канала, праз канал Эль-Махмудыя — г. Александрыя з наваколлем, праз канал Ібрахімія і рукаў Юсуф частка вады Н. паступае ў воз. Біркет-Карун і на арашэнне аазіса Фаюм. Вадасховішчы Насэр, Гебель-Аулія (на р. Белы Н.) і інш. Рыбалоўства. Прамысл.значэнне маюць нільскі акунь, тыгровая рыба, зубаты карп, балці (афр. карп). Даўжыня суднаходных шляхоў бас. Н. 3,2 тыс.км. Суднаходства па Н. (у сярэднім і ніжнім цячэнні), рукавах дэльты (Дум’ят і Рашыд), арашальных каналах, па азёрах Вікторыя, К’ёга, Мабуту-Сесе-Сека, Тана. Найб. гарады: Хартум (Судан), Асуан, Каір, Александрыя (Егіпет). Даліна Н. (асабліва яго густанаселеная дэльта) была адным з цэнтраў стараж. цывілізацыі, якая ўзнікла на базе арашальнага земляробства (гл.Егіпет Старажытны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бухі́каць ’кашляць’ (Сцяц.). Параўн. рус.дыял.бухи́кать ’тс’, укр.бухи́кати ’тс’, бухи́‑бухи́! ’тс’. Экспрэсіўная форма да дзеяслова бу́хаць (гл.), слав.*buxati, якое, мабыць, мела значэнне і ’кашляць’ (параўн. рус.дыял.бу́хать ’кашляць’). Суфіксацыя: *‑yk‑. Але можна думаць і пра паходжанне ад выклічніка тыпу ўкр.бухи́! (аб кашлянні): *buxy‑k‑ati (параўн. яшчэ ўкр.кахи́!: кахи́кати ’кашляць’, рус.хихи́: хихи́кать і г. д.). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бярло́г, таксама бярло́га (Шат., Сцяшк. МГ, Яшкін), берало́г (Яшкін). Рус.берло́га, укр.дыял.берлі́г, берло́га, польск.barłóg, чэш.brloh, серб.-харв.бр́љог, славен.brlòg і г. д. Славянскія словы маюць значэнне ’бярлог, логава, хаціна; пячора; саламяны подсціл, смецце і да т. п.’ Лічыцца, што слав.*bьrlogъ, *bьrloga звязаны з серб.-харв.бр́љати ’блытаць, пэцкаць’, бр̀љага ’лужына’, балг.бърло́к ’лужына’ і далей з літ.bur̃las ’гразь, бруд’. Гл. Фасмер, 1, 158–159.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваг1 ’рычаг для падняцця цяжару’ (Клім.), вага ’ўмацаваная на сасе перакладзіна, якая служыць для даставання вады са студні’ (Юрч.); ’палка для ўскладання рознага цяжкага грузу на воз’ (Інстр. I); ’рычаг для падымання бярвення’ (Інстр. II). Да вага (гл.). Серб.-харв.ва̑г ’рычаг’ дазваляе меркаваць, што гэта значэнне з’яўляецца праславянскім.
Ваг2 ’від павіннасці пражай у час прыгону’ (Шатал.). Да вага. Форма м. р. можа быць вытлумачана ўплывам рус.вес.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вершалі́на ’вяршаліна дрэва’ (жыт., Мат. Гом.), парыц. ’верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр.); ’барана, від сахі’ (Сержп.). Літар.вярша́ліна (БРС). На бел. тэрыторыі пад уплывам балтыйскага кораня ‑х‑ перайшло ў ‑ш‑; параўн. літ.viršẽlis ’верхавіна, века, вокладка’ (< *vĭršala‑). У зах.-слав. мовах vrьxolъ, якое Трубачоў (Проспект, 89–90) адносіць да прасл. дыялектызмаў. Старажытнасць слова пацвярджаецца балг.връшле́ ’верхняя частка расліны’. Суф. ‑іна ў бел.вершаліна надае значэнне адзінкавасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́за ’вашчына, соты’ (Гарэц., Мядзв., Др.-Падб., Касп., Бяльк.), вуза́ ’тс’ (Сцяшк.); ’пчаліны клей, пропаліс’ (БРС), рус.уза́ ’тс’, дыял.ву́за ’ячэйка ў сотах’, польск.дыял.węza, węźnia ’аснова з воску, на якой пчолы робяць ячэйкі’, чэш.дыял.uzda, huzda ’сухія соты’. Да *vǫza, звязанага з вузел, вязаць (Гараеў, 385; Фасмер, 4, 152; Ніч, JP, 28, 14; Махэк₂, 673). Значэнне ’пчаліны клей’ (БРС) замацавалася, відаць, пад уплывам рус. літаратурнай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́вет ’вылік, выключэнні’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-рус.вывѣтъ ’выключэнне’ (з XV ст.). Корань той жа, што і ў савет, рус.ответ і інш.; параўн. ст.-рус.вѣтъ ’рада, дагавор’ (Фасмер, 2, 367), на думку Мельнічука (Восточносл. и общ. яз., 109), вытворнае ад *větiti ’гаварыць’, для якога было характэрным першапачатковае значэнне ’адзначаць галінкай, выключаць’ (прасл.větь ’галінка’), тады вывет ’абмежаванне’, параўн. у Зізанія ц.-слав.извѣтъ, перакладзенае ст.-бел.вымовка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выдава́ць ’выпускаць у свет (кнігу або інш.)’, рус. ’издавать’, выда́нне, выдаве́ц, выдаве́цтва (Яруш., БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.видава́ти ’выдаваць (кнігі)’, видання, видавець//видавник, видавництво ’выдавецтва, выданне’, польск.wydawać ’тс’, wydanie, wydawca, wydawnictwo. Польскія словы, паводле Брукнера, 84, развілі спецыяльнае значэнне пад уплывам ням. мовы; такі ўплыў праз пасрэдніцтва польскай мовы ці непасрэдна можна дапусціць і для бел. і ўкр. слоў. Паводле Крукоўскага, Уплыў, 149, калька з рус.издавать.