Ромб ’паралелаграм з роўнымі і непрамымі вугламі’, ’знакі адрознення вышэйшых камандзіраў у Савецкай Арміі да 1943 г.’ (ТСБМ) — праз рус. ці польск. мовы з франц. rhombe ’тс’, якое з ст.-грэч. ῥόμβος ’усялякае круглае цела, якое абарачаецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схе́ма ’спрошчаны чарцёж, агульны план, накід’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), схэ́ма ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз польскае пасрэдніцтва або непасрэдна з лац. schema ’выгляд, знешнасць, фігура’, што паходзіць з грэч. σχῆμα ’тс’ (Фасмер, 3, 815; ЕСУМ, 5, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́фы ‘ масць у картах’ (ТСБМ). Праз рускую мову (треф), у якой праз ням. Treff ‘тс’ з франц. trèfle ‘канюшына’ — адзін з чорных колераў у картах, які абазначаецца стылізаваным лістком канюшыны < ст.-грэч. τρίφυλλον ‘канюшына’ (Фасмер, 4, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ка ‘футляр для захоўвання пісьмовых прылад; партфель’ (Нас., Шымк. Собр.). Запазычана праз польск. teka ‘партфель, папка для папер’, памянш. teczka ‘тс’ (гл. тэчка), з лац. theka ‘футляр, чахол’ < грэч. θήχη ‘сховішча, скрынка’ (Борысь, 630; ЕСУМ, 5, 535).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бібліятэ́ка. Рус. библиоте́ка, укр. бібліоте́ка. З лац. (магчыма, праз польск.) bibliotheca < грэч. βιβλιοθήκη (да βιβλίον ’кніга’ і θήκη ’склад, сховішча’). Фасмер, 1, 164; Шахскі, 1, Б, 115; Кузняцоў, ЭИРЯ, 1, 39–45. Ст.-бел. библиотека, быблиотека (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валаво́кі (БРС). З рус. волоокий, якое з’яўляецца калькай грэч. βοῶπις ’валавокі’ (Шанскі, 1, В, 151). Аднак варта прыняць пад увагу дыялектную назву расліны валавока ’крапіўнік’, макед. волоока ’мальва лясная’. Параўн. таксама рус. смал. волопокий ’з вялікімі вачыма’, волоплястый.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пада́гра ’захворванне суставаў і тканак у выніку парушэння абмену рэчываў’ (ТСБМ). Ст.-бел. подакгра (подагра) ’падагра’ (сяр. XVII ст.). З польск. podagra < лац. podagra ад грэч. ποδαγρα (Булыка, Лекс. запазыч., 129), першапачаткова ’пастка для ног’ (Фасмер, 3, 296).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камса́ ’дробная рыбка анчоўс, Engraulis encrasicholus’ (ТСБМ; шчуч., Сл. паўн.-зах.), ’падкормка для маладых пчол’ (круп. Сл. паўн.-зах.). З рус. хамса́, хамза́ ’тс’, якія з н.-грэч. χα(μ)ψί ’тс’ (Фасмер, 2, 175 і 4, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабіры́нт ’палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў’, ’што-небудзь складанае, заблытанае’ (ТСБМ). Ст.-бел. лябиринтъ (XVII ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск. labirynt < лац. labyrinthus < ст.-грэч. λαβύρινθος ’тс’ (Слаўскі, 4, 15–16; Булыка, Лекс. зап., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)