1. Кароткае выказванне, меркаванне наконт чаго‑н. Цікаўны і надзвычай назіральны, ён умеў не толькі слухаць, але і ўстаўляць у гутарку свае заўвагі, заўсёды разумныя і трапныя.Чарнышэвіч.Покі сабраўся.. [Мартын Рыль] адказаць Аўгінні якім-небудзь трапным словам на яе заўвагу аб барадзе, яна ўжо паспела шмыгнуць ад яго.Колас.//часцеймн. (заўва́гі, ‑ваг). Крытычныя меркаванні навуковага характару. Заўвагі рэцэнзентаў. Заўвагі на палях кнігі.
2. Указанне на памылку ці недахоп, часта з папрокам або павучаннем. — Канцы аглабель не зусім роўныя, — зрабіў.. [брыгадзір] заўвагу Міхасю.Якімовіч.Сцёпа слухаў няўважліва. Настаўнік некалькі разоў рабіў яму заўвагі.Курто.//Від дысцыплінарнага спагнання.
3. Дадатковае тлумачэнне да тэксту. Падрадковыя заўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дрынду́шка ’частушка’, ’дробязь, цацка’ (БРС), дрындуха ’частушка’ (Шат.). Параўн. у Насовіча: дры́ндаць ’ленавацца; хадзіць, спяваючы’, дры́нда ’гультай’, ’від плуга’. Слаўскі (1, 172) прыводзіць вялікую групу слав. слоў са шматлікай семантыкай і лічыць, што гэта ўсё лексемы гукапераймальнага характару. Параўн. польск.drynda ’вазок’, dryndač ’павольна ехаць, трэсціся на возе’, укр.дри́нда ’вазок’, дри́ндати ’бегчы рыссю’, серб.-харв.др̏ндати ’балбатаць, размаўляць’ і г. д. Паводле Сл. паўн.-зах., дры́ндаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ < польск.dryndać.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паста́вец ’збан, посуд для вады, квасу’ (Растарг.), ’драўляны посуд для алею’ (Ян.), пастаучык ’пасудзіна’ (Нас., Бел. песні), малар.поставэць ’ражка, у якой замешвалі корм для свіней’ (Сл. Брэс.). Укр.постивець ’конаўка’, рус.пск.поставец, тамб., разан.постива ’збан, конаўка, фляга’, разан.поставил ’драўляная міска ў жабракоў’, серб.-харв.постава ’посуд, у які капае самагон’, дуброўніцк. ’від посуду’. Прасл.postavb, po$tavbCb < po‑staviti > nacTaeiu̯b < Taeiu̯b (гл.). Параўн. таксама рус.ставец ’посуд для піцця*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел.плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск.phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням.phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́нтул ’ядавіты павук, Lycosa Tarantula’ (ТСБМ), таранту́л ’тс’ (Некр. і Байк.). Укр., рус.тара́нтул, польск.tarantula. Праз рускую або польскую мову (гл. форму з націскам на канцы слова) з заходнееўрапейскіх або непасрэдна з с.-лац.tarantula ’тарантул’ < італ.tarantola ’тс’; апошняе — ад назвы горада Taranto < лац.Tarentum, дзе быў пашыраны гэты від павука (ЕСУМ, 5, 519; Фасмер, 4, 22; Голуб-Ліер, 477). Ластоўскі падае ў якасці народнага адпаведніка мізгі́р ’ядавіты земляны павук’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́шлы ‘спарахнелы, струхлелы’ (Сцяшк. Сл.; навагр., З нар. сл.), трупе́шка, трупе́шына ‘гнілое спарахнелае дрэва’ (Юрч. СНЛ, Сцяшк. Сл.), трупе́шыцца ‘трупехнуць, гніць’ (Юрч. СНЛ). Укр.зах.тру́пішати ‘тс’, ‘нішчыцца’, якое, паводле ЕСУМ, 5, 657–658, запазычана з польскай мовы, параўн. ст.-польск.trupieszeć ‘моршчыцца, парахнець, не рассыпаючыся’, і выводзіцца з trupieć ‘гніць, трухлець (аб дрэве)’ < trup ‘труп’, параўн. strupieszały ‘трухлявы, спарахнелы; змярцвелы’. Пра магчымую ўсходнеславянскую крыніцу ўтварэння сведчыць укр.тру́пеші ‘від сліў’ (там жа, 5, 454).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тымпа́н ‘старадаўні музычны інструмент — род медных талерак або невялікай літаўры’ (ТСБМ), ст.-бел.тимпанъ ‘тс’ (ГСБМ), укр.тимпа́н, рус.тимпа́н, стараж.-рус.тумпанъ, тумбанъ, тимпанъ (з XI ст.), ст.-слав.тѫпанъ ‘тс’. Запазычана са ст.-грэч.τύμπανον ‘від барабана’ ці з новагрэч.τούμπανο ‘тс’, што ўзыходзіць да τύπος ‘удар’, ‘знак, адбітак’, τύπτω ‘біць, удараць, паражаць’. У заходнееўрапейскія мовы слова прыйшло праз лац.tympanum ‘бубен’ (Фасмер, 4, 59; Голуб-Ліер, 495; ЕСУМ, 5, 568).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Überblickm - es, - e
1) від (über A – на што-н.)
2) агля́д, рэзюме́, агу́льнае ўяўле́нне на што-н.:
éinen geráfften ~ über etw. (A) gében* даць сці́слы [каро́ткі] агля́д чаго́-н.;
es fehlt ihm an ~ у яго́ ву́зкі кругагля́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
журналі́стыка
(фр. journalistique = газетны, журналісцкі)
1) від творчай дзейнасці па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамленняў і звестак праз сродкі масавай інфармацыі;
2) навука аб ролі і месцы сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, аб формах і метадах журналісцкай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Насоў ’нешта, падобнае дла кашулі з палатна, якое сяляне апранаюць на адзенне для аховы яго летам ад дажджу, а зімой ад снегу’ (Нас.), ’белы палатняны балахон, які беларусы носяць летам, від летняга паліто’ (Мядзв.), ’балахон паверх сарочкі і спадніцы ў жанчын; ён мае невялікія выемкі па баках і на грудзях’ (Даўгарукаў), ’беларускі палатняны каптан’ (Багд.), ’доўгі балахон у талію з белага палатна, спецыяльна вытканага’ (Шн. 3), ’палатняны халат’ (Анім.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка без падклала’ (расон., Шатал.), ’верхняе адзенне з даматканай тканіны’ (Сл. ПЗБ), ’пояс ці рамень’ (Анік.), насоўка ’адзенне з суровага палатна, якое служыла для захавання кажуха ці бурноса ад дажджу’ (карэл., Нар. словатв.), ’вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на кажух’ (Жд. 1), рус.насов, насовец ’сарочка, від мяшка з даматканага палатна, з прарэхамі ўверсе і з рукавамі, для цяпла, паверх сарафана, або для працы’ (Даль), ст.-рус.насовьць ’частка аблачэння святара, нарукаўнікі’ з 1300 г. (Сразн.). Паводле БелСЭ, асноўны арэал назвы і рэаліі — Віцебшчына, паўночныя раёны Міншчыны і Магілёўшчыны. Ад насу́нуць ’нацягнуць’, насоўваць ’нацягваць, накладаць зверху’; да соваць, с́унуць.