Ана́гр. Ст.-бел. запазычанне з ст.-слав., у якой з грэч. ὄναγρος; з XI ст. сустракаецца ў формах онагръ и анагръ; Скарына тлумачыў: онагрилоси. Націск указвае на французскую крыніцу рускага слова > бел. (Крукоўскі, Уплыў, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́ля ’груша дуля’, ’дуля’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Рус. ду́ля ’груша’, укр. ду́ля ’груша’. З польск. dula, gdula, а гэта з лац. cydonea (< грэч.). Гл. Фасмер, 1, 552; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 207–208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэмакра́тыя ’дэмакратыя’ (БРС). Рус. демокра́тия, укр. демокра́тія. Лічыцца запазычаннем з франц. démocratie або ням. Demokratie (< лац. < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67. Але націск лепш тлумачыць польск. уплывам (параўн. польск. demokracja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садо́м ’бязладдзе, сумятня, гоман, крык’ (ТСБМ), садома ’тс’ (Ант.). Рус. содо́м, укр. содо́ма ’тс’. З грэч. Σόδομα και Γόμορρα — назвы старажытных гарадоў, якія былі знішчаны за грахі і распусту. Гл. Праабражэнскі, 2, 349; Фасмер, 3, 706.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэле- пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (< і.-е. *k​el‑ ‘далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крышта́ль ’цвёрдае цела, якое мае натуральную форму мнагагранніка (ст.-грэч. κρύσταλλος) (ТСБМ, Гарэц.). Ст.-бел. кристалъ, крышталъ. Запазычанне праз польск. kryształ з ням. Kristall (Булыка, Запазыч., 177). Паводле Слаўскага (3, 203), ст.-польск. kryształ з лац. crystallus.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панара́ма ’від мясцовасці (звычайна з вышыні), якая цягнецца вельмі далёка’ (ТСБМ). З рус. панора́ма (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. з зах.-еўрап. моў, дзе з лац. panorāma < грэч. πᾶν ’усе’ і ὅρᾱμα ’від’, відовішча’ (Фасмер, 3, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус. попадья́, укр. попадя́, ст.-рус. попадіꙗ, попадья. З грэч. παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парадокс ’думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчаць разумнаму сэнсу’ (ТСБМ). З рус. парадо́кс (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе ў сваю чаргу праз зах.-еўрап. мовы з грэч. παράδοξος ’тое, што супярэчыць агульнапрынятаму, дзіўнае’ (ССРЛЯ, 10, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пігмей ’карлік’, ’прадстаўнік карлікавых плямёнаў Афрыкі, Азіі і Акіяніі’ (ТСБМ), ст.-бел. пигмей ’карлік’ (XVII ст.) са ст.-польск. Pigmej, якое з лац. pygmaeus < ст.-грэч. πυγμαῑος ’велічынёй з кулак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Фасмер, 3, 259).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)