Рагадан: пры гульні “ў рагадана”: Рагадан, рагадан,/ на чатыры загадан./ Кацярынін нос/ На пятнаццаць вёрст/ Шалдэбалдэ/ Башмак барада! (бялын., Рам. 8). Няясна. Антропаў лічыць цюркізмам (БЛ, 45, 25). Магчыма, з цюрк. ramadan (ramazan) ’дзевяты месяц па месяцавым календары’, ’пост’, ’уласнае імя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракашэ́ды мн. л. ’байкі, балбатня’ (?): “Старыя ракашэды, — думаў ён пра Пракопаву гаворку” (Калюга). Няясна. Улічваючы кантэкст (параўн. рус. ро́ссказни), магчыма прапанаваць дээтымылагізацыю верагоднага *раскашэ́ды (< расказы), параўн. аднак фармальна блізкае ракашэ́ты ’козлы для пілавання дроў’ (Сцяшк. Сл.), тады да рак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рата́тус ’смак’ (лаг., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. каш. rututú ’бульбяны суп’, якое Борысь (SEK, 4, 221) параўноўвае з гукаперайманнем — польск. дыял. ru‑tu‑tu ’гук бубна’ і адпаведнымі фізіялагічнымі рэакцыямі. Магчыма, сюды ж рус. ярасл. рататуй ’суп без мяса’. Іранічнае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручво́ ’самае глыбокае цячэнне ракі’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 421), ’вадацёк па ўпадзіне, жолабу’ (Ласт.). Таго ж паходжання, што і ручай (гл.). Магчыма, штучна створаны адпаведнік для называння фарватару, параўн. ручво́ ’кассё’: узяў яе [касу] на плячо ручвом (Воранаў, Полымя, 1971, 5, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ска́пу́сціцца, ска́пу́стытыся ‘змарнець, здаць ад старасці’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Адносна рус. дыял. скапу́ститься ‘схібіць, сканфузіцца’ Фасмер (3, 633) мяркуе, што, магчыма, з скапутиться (гл. скапуціцца) або сконфузиться і набліжана да капу́ста. Хутчэй, да скапець (гл.) або ка́пасць (гл. капасны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаг ‘рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязи ‘стаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяг ‘група вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талму́дзіць ’падманваць, абдурваць’ (Бяльк.), ’вярзці абы-што’ (Касп.), талму́дзіцца ’валаводзіцца, марудзіць’ (Мат. Гом.), талму́дка ’балбатуха’ (Касп.), талму́дны(й) ’цяжкі’: работа вельмі талмудная (Мат. Маг. 2). Экспрэсіўныя ўтварэнні ад талмуд (гл.), магчыма, пад уплывам мудзіць ’гаварыць недарэчнае’, ’цягнуць’ і пад. (гл. мудак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарантэ́ла ’італьянскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца’ (ТСБМ). Культурнае запазычанне, магчыма, праз польск. tarantela ’неапалітанец танец’ з італ. tarantella ’тс’, утворанага ад назвы паўднёваітальянскага горада Taranto < лац. Tarentum, дзе ўзнік гэты танец (ЕСУМ, 5, 519; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарна́біць ’валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю’ (Скарбы), сюды ж, магчыма, тарнэ́піць ’валачы, несці, везці’ (карэліц., Нар. сл.). Мажліва, ад тараба́ніць2 (гл.) з перастаноўкай зычных б (п) і н і пропускам галоснага або з экспрэсіўнай устаўкай з тараніць3 ’несці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)