група сольных песень і танцаў Паўд. Іспаніі, а таксама стыль іх выканання. Радзіма К.ф. — Андалусія. Характэрны любоўны змест, асаблівы эмацыянальны стыль спеваў (найб.стараж. пласт наз. кантэ хонда — «глыбінныя спевы»), разнастайнасць рытмаў (прышчоўкванне пальцамі, дробнае прыстукванне абцасамі — сапатэада, суправаджэнне на кастаньетах; гал.муз. інструмент — гітара). Сяродасн. відаў — тона, пала, сігірыя, салеарэс, фанданга). Вядома з глыбокай старажытнасці. Пашырылася з узнікненнем спец. артыстычных кафэ (першае ў Севільі, 1842). Масавае пашырэнне набыло з 1870-х г. (1870—1920-я г.наз. «залатой эпохай» К.ф.). Стыль К.ф. выкарыстоўвалі ў творчасці многія кампазітары (М. дэ Фалья і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЬЧУ́К (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 8.7.1958, Мінск),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах баяна (1982) і кампазіцыі (1992, клас Дз. Смольскага). Працуе ў розных жанрах.
Муз. мова твораў абапіраецца на асаблівасці стылю сучаснай музыкі. Сярод твораў: кантата «Успамін» (1991); сімфоніі (1994, 1997, для сімф.арк. і саліруючага трамбона); «Сумны канцэрт» для флейты з сімф.арк. (1992); канцэрты для кантрабаса (1990), для альта (1996), для баяна і віяланчэлі (1998) і камернага арк.; камерна-інстр. ( у т. л. саната для трамбона і фп., 1991) і вак. (у т. л. «Musica Doloroso» для барытона і камернага ансамбля, 1993) творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЦКАЯ (па мужу Дырэнталь) Магдалена
(каля 1764, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?),
танцоўшчыца. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Паставах. У 1785—94 (з перапынкам) у складзе трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступала (з 1790 як Дырэнталь) на каралеўскай сцэне і ў Нац. т-ры, другая салістка (сярод партый Пастушка ў балеце «Лукас і Калінета»). Пасля 1794, відаць, працавала ў Варшаве ў трупе «Нацыянальныя танцоры» і антрэпрызе С.Гальніцкага і К.Аўсінскага, у 1795 выступала ў Гродне і Львове, з 1797 — у Варшаве ў антрэпрызе Т.Трускаляскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСКАГА Я.Ф. МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1964 на радзіме Я.Ф.Харскага ў в. Лаша Гродзенскага р-на пры сярэдняй школе. Больш за 1,1 тыс. экспанатаў (1998): дакументы і матэрыялы, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам вучонага. Сярод іх асабістыя рэчы, прадметы хатняга ўжытку, скульпт. партрэты, фотаздымкі, аўтографы. фотакопіі рукапісаў, карты, выданні яго навук. прац, а таксама кнігі з аўтографамі бел. пісьменнікаў і вучоных, мікрафільм аднаго з дакладаў Карскага, дасланы з Пражскай АН, успаміны родных і знаёмых (дачкі Н.Я.Баркоўскай-Карскай, унучкі Т.С.Карскай, рус. мовазнаўца акад.АНСССР В.І.Баркоўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМА́ТАЎ (Леанід Васілевіч) (12.1.1901, с. Верхні Ломаў Ніжняломаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 2.8.1977),
расійскі кінааператар. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1944). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1927). З 1929 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1950 праф.). Сярод знятых фільмаў «Зямля прагне» (1930), «Лётчыкі» (1935), «Досвіткі Парыжа» (1937), «Сям’я Апенгейм» (1939), «Узнятая цаліна» (1940), «Справа Артамонавых» (1941). Наватар у стварэнні сав. каляровага кіно [фільмы «Мічурын» (1949, з Ю.М.Кунам), «Падзенне Берліна» (1950), «Вольніца» (1956), кінатрылогія «Блуканне па пакутах» («Сёстры», «Васемнаццаты год», «Пахмурная раніца» (1957—59)]. Здымаў шырокафарматныя фільмы: «Суд звар’яцелых» (1962), «Год як жыццё» («Карл Маркс», 1966). Аўтар вынаходніцтваў у галіне камбінаваных здымак, каляровага і шырокафарматнага кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1949, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КА́ТОРГА И ССЫ́ЛКА»,
гістарычны часопіс, орган Усесаюзнага т-ваб. паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, які выдаваўся ў Маскве ў 1921—35. Асн. раздзелы: гісторыя рэв. руху ў Расіі; катарга, турма, ссылка і эміграцыя; некралогі; бібліяграфія; хроніка. Друкаваў даследчыя артыкулы (сярод аўтараў М.М.Дружынін, М.В.Нечкіна, Я.В.Тарле), мемуары, архіўныя матэрыялы. Ёсць публікацыі (пераважна ўспаміны) пра Цётку і А.Л.Бурбіса (1923, № 5), Курлоўскі расстрэл 1905 (1926, № 4), паўстанне 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве (1924, № 3) і інш. матэрыялы з бел.гіст.-рэв. тэматыкі. Рэдактары: У.Дз.Віленскі (Сібіракоў; 1923—27), Ф.Я.Кон (1927—29), І.А.Тэадаровіч (1929—35). Выйшла 116 нумароў.
чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў школе скульптараў і каменшчыкаў у Горжыцы, у Маст.-прамысл. школе (1896—98; выкладаў у 1916—25) і АМ (1898—1901; выкладаў з 1925) у Празе. У 1904—08 у Парыжы. Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К.Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Я.Жыжку (1931—34; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАТЭРНІЁН (франц. quaternion ад лац. quaterni па чатыры),
адна з сістэм гіперкамплексных лікаў. Увёў У.Р.Гамільтан (1843) у сувязі з задачай абагульнення камплексных лікаў.
К. вызначаецца як лінейная камбінацыя віду a + bi + cj + dk, дзе a, b, c, d — сапраўдныя лікі, i, j, k — уяўныя адзінкі: i2 = j2 = k2 = −1. Складанне і множанне К. выконваецца па адпаведных правілах для мнагачленаў з улікам jk = −kj = i, ki = −ki = j, ij = −ji = k. Алг. дзеянні над К. маюць усе ўласцівасці (за выключэннем камутатыўнасці множання) адпаведных дзеянняў над сапраўднымі лікамі. Гэтым К. вылучаюцца сярод гіперкамплексных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЕР ((Keller) Вільгельм) (н. 8.8.1920, г. Вельс, Аўстрыя),
аўстр. музыказнавец, педагог, кампазітар. Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах кампазіцыі і дырыжыравання. Вучань І.Н.Давіда і Г.Абендрота. У 1945—60 выкладчык Вышэйшай муз. школы Моцартэума ў Зальцбургу, Паўн.-Зах.муз. акадэміі ў г. Дэтмальд, з 1962 адзін з кіраўнікоў Ін-та Орфа пры Моцартэуме (з 1964 праф.). Вядзе курсы муз. выхавання па сістэме К.Орфа ў многіх краінах свету. Даследаваў метады выкарыстання музыкі ў лячэбнай педагогіцы. Аўтар муз.-пед. дапаможнікаў, крытычных прац.Сяродмуз. твораў хары, песні, музыка для дзяцей, да драм. спектакляў, кіна- і тэлефільмаў.