СЛЯНДЗІ́НСКІ (Slendzinzki) Людамір (1889, Вільня — 1980),

польскі мастак, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1909—16). У 1925—27 выкладаў у Віленскім ун-це, з сярэдзіны 1940-х г. у Політэхнічным ін-це ў Кракаве. Наведаў Італію, Францыю, Грэцыю, Іспанію, Б.​Усход, Афрыку. Прадстаўнік т.зв. новага класіцызму, імкнуўся да аднаўлення жывапіснай тэхнікі старых майстроў, у якую ўводзіў рэальную пазалоту і серабрэнне асобных частак карціны, вял. ўвагу аддаваў малюнку. Гал. тэма творчасці — чалавек. Сярод твораў: «Партрэт жонкі Ірыны» (1925), «Гульня ў гузікі» (1928) і інш.

Л.Сляндзінскі. Партрэт жонкі Ірыны. 1925.

т. 15, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)