СТАНІ́Н (ад лац. stannum волава), алавяны калчадан, звонавая руда,

мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, Cu2(Fe,Zn)SnS4. Мае медзь 22—31%, жалеза 1—14%, волава 22—28% і прымесі: цынк (да 11%), серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае шчыльныя дробназярністыя масы, мікраўкрапанікі. Колер сталёва-шэры. Цв. 3—4. Шчыльн. 4,3—4,5 г/см³. Крохкі. Паўправаднік. Трапляецца ў гідратэрмальных, пегматытавых, грэйзенавых радовішчах сярод руд волава і волаваносных жылах. Радовішчы ў Расіі, Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Чэхіі і інш.

Станін.

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)