АБЛАСНЫ́Я ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ КП(б)Бу Вялікую Айчынную вайну,
кіруючыя парт. органы на тэр. Беларусі, акупіраванай ням.-фаш. захопнікамі. Дзейнічала 10 абласных падпольных камітэтаў: Гомельскі, Мінскі (з 1941), Віцебскі, Пінскі (з 1942), Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Магілёўскі і Палескі (з 1943). Узначальвалі дзейнасць падп. 11 міжрайкомаў, 6 міжрайпартцэнтраў, 8 гаркомаў, 2 гаркомаў-райкомаў, 166 райкомаў КП(б)Б (у т. л. 5 райкомаў г. Мінска), якія аб’ядноўвалі больш за 1200 пярвічных парт. арг-цый у партыз. фарміраваннях і 184 тэр.падп.парт. арг-цыі, больш за 35 тыс. камуністаў. Дыслацыраваліся ў зонах буйных партыз. фарміраванняў. Мелі друкаваныя органы (гл. ў арт.Друк падпольны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРО́Л»
(«Adler»),
кодавая назва карнай аперацыі, праведзенай ням. фашыстамі на акупіраванай Беларусі ў Вял.Айч.вайну 20.7.—10.8.1942 супраць партызанаў і цывільнага насельніцтва Клічаўскай партыз. зоны. Праводзілася сіламі баявой групы групенфюрэра СС Бах-Зелеўскі, часцей ахоўных дывізій, артдывізіёнаў, камандаў тайнай палявой паліцыі і СД, зондэркамандаў пад агульным камандаваннем ген.-м. Рыхерта. Ім процістаялі 11 партыз. атрадаў, больш за 2 тыс. партызанаў, падпарадкаваных 208-му партыз. атраду імя Сталіна (У.І.Нічыпаровіч), у зоне знаходзілася некалькі тысяч жанчын, старых, дзяцей. У выніку аперацыі было загублена больш за 1,5 тыс.чал., спалена 31 вёска, захоплены больш за 3 тыс. галоў жывёлы і інш. маёмасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж. прэмія СССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТу Вялікую Айчынную вайну.
Створаны 20.10.1943 у выніку перайменавання Цэнтральнага фронту, дзейнічаў на Гомельска-Бабруйскім напрамку. Камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі, чл.ваен. савета ген.-лейт. К.Ф.Цялегін, нач. штаба ген.-палк. М.С.Малінін. Уваходзілі арміі: 3, 10, 11, 47, 48, 50, 61, 63, 65, 69, 70, 16-я паветр. і Дняпроўская ваенная флатылія. Войскі фронту правялі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю 1943, Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю 1944. 17.2.1944 у сувязі са стварэннем на Ковельскім напрамку Беларускага фронту другога Беларускі фронт перайменаваны ў Беларускі фронт першы. 5.4.1944 у сувязі са скасаваннем 2-га Бел. фронту Беларускі фронт адноўлены. 16.4.1944 зноў перайменаваны ў 1-ы Бел. фронт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў ліп. 1808 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Бельск-Падляскі. З 1842 у Гродзенскай губерні. Пл. 3130,1 кв. вярсты, нас. 164 441 чал. (1897). У 1-ю сусв.вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1918 у складзе Польшчы, з 1919 у Беластоцкім ваяводстве. Паводле Рыжскага дагавора 1921 застаўся ў Польшчы. З 1939 у БССР, у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Кляшчэльскі, Семятыцкі, Цехановецкі і Гайнаўскі р-ны. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 тэр. былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗВЕ́ЧЧА,
былая вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Размяшчалася за 3 км на Пн ад г. Глыбокае, паміж азёрамі Вялікае і Мушкат. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. ў грамаце кн. Андрэя Альгердавіча. Уваходзіла ў Полацкае ваяв.ВКЛ. Паводле Полацкай рэвізіі 1552, у мястэчку Беразвечча было 40 дамоў і 40 мяшчан. У 1643—1874 дзейнічаў Беразвецкі кляштар базыльян. Існавалі праваслаўная царква, 4-класнае духоўнае вучылішча. З 1921 Беразвечча ў складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 у Глыбоцкім р-не. У Вял.Айч.вайну 1941—45 ням. фашысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці. З 1960-х г. Беразвечча ў межах г. Глыбокае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́Т (Пятрусь) (сапр.Івашэвіч Іван Пятровіч; 24.1.1909, в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.1.1980),
бел.паэт. Скончыў Навагрудскае пед. вучылішча (1950). Удзельнік рэв.-вызв. барацьбы ў Зах. Беларусі і партыз. руху на Беларусі ў Айч.вайну. З 1927 працаваў брукаром. У 1939—41 старшыня сельсавета, у 1945—71 настаўнік. Друкаваўся з 1933. Большасць вершаў — публіцыстычныя творы, насычаныя бытавымі рэаліямі, у якіх выкрываў палітыку сац. і нац. ўціску польскіх улад. Захапленне жыццём у пасляваен. творах. Свет роднай прыроды эмацыянальна раскрыў у зб. для дзяцей «Сцяжынка» (1978).
Літ.:
Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 66—70;
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 248—253.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫЦКІ БОЙ 1942,
бой паміж аб’яднанымі сіламі партыз. атрадаў 128-га, Г.Я.Сарокі, узвода 277-га атрада, групы партызан падпалк. Чырв. Арміі А.К.Спрогіса і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў 11 вер. ў в.Выдрыца Крупскага р-на Мінскай вобл. ў Вял.Айч.вайну. Выдрыцкі гарнізон уваходзіў у сістэму абароны праціўніка па забеспячэнні сплаву лесу па р. Бобр і бяспекі транспарту на чыг. участку Барысаў—Крупкі. Партызаны засадамі перакрылі дарогі на в. Вяляцічы і г.п. Крупкі, перайшлі ўброд раку за 2 км ад Выдрыцы і пад прыкрыццём шчыльнага агню атакавалі гарнізон. У час бою каля аднаго з дзотаў па-геройску загінула камандзір дыверсійнай групы А.Ф.Колесава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ГЕН (Мікалай Аляксандравіч) (24.3.1895, в. Лахта, цяпер у межах Санкт-Пецярбурга — 20.5.1969),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1929). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У ліп. 1941 153-я стралк. дывізія пад яго камандаваннем утрымлівала абарону на падыходзе да Віцебска (гл.Віцебска абарона 1941), з 22 ліп. да вер. 1941 знішчыла каля 200 танкаў, 56 гармат, шмат інш. тэхнікі і жывой сілы праціўніка. За стойкасць у гэтых баях і ў Смаленскай бітве дывізія адна з першых удастоена наймення «гвардзейскай». Да 1959 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАЧО́Ў (Павел Якаўлевіч) (15.12.1917, в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.7.1972),
двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945), ген.-маёр авіяцыі (1957). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. Школу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Акадэмію Генштаба (1959). У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 4-м Укр., 3-м і 1-м Бел. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Адэсы, Сталінградскай бітвы, вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі, Усх-Прускай і Берлінскай аперацый. Зрабіў 457 баявых вылетаў, правёў 125 паветр. баёў, збіў 43 самалёты праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі. У Гомелі і Буда-Кашалёве помнікі Галавачову.