ЦЯХЦІ́Н,

вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Друць. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 20 км на Пд ад г. Бялынічы, 65 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Друць. 904 ж., 358 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі група археал. помнікаў эпохі неаліту.

т. 17, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)