ЧАРНЯ́НЫ,
вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Асіпоўка, на аўтадарозе Маларыта—Кобрын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 53 км ад Брэста. 751 ж., 276 двароў (2003). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Прачысценская царква (1870-я г.). У Ч. у 1892—1905 дзейнічаў Чарнянскі шкляны і хрусталёвы завод.
т. 17, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)