ЭСЬМО́НЫ,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Аслік. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 15 км на ПнЗ ад г. Бялынічы, 59 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Слаўнае. 336 ж., 138 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, амбулаторыя. аддз. сувязі. Брацкія магілы партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. На паўн.-зах. ускраіне вёскі курганны могільнік Эсьмоны.
т. 18, кн. 1, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)