Sand m -es, -e пясо́к;

j-m ~ in die ugen struen напуска́ць тума́ну ў во́чы каму́-н.; сы́паць жвір у во́чы каму́-н.;

ins Getrebe ~ struen шко́дзіць;

den ~ pflügen [ckern] таўчы́ ваду́ ў сту́пе; займа́цца пустапаро́жнімі рэ́чамі; не ру́хацца напе́рад;

im ~e verlufen* зайсці́ ў тупі́к;

die Sche ist im ~ verlufen спра́ва ко́нчылася нічы́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Пакрытая пухам і пер’ем жывёліна класа пазваночных, якая мае дзве канечнасці, крылы і дзюбу. Вадаплаўныя птушкі. Хатнія птушкі. □ У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. / у знач. зб. Ездзілі ў Мінск караваны з ільном, збожжам, .. птушкай. Бядуля.

2. перан. Разм. іран. Пра чалавека, з пункту гледжання яго грамадскага значэння, становішча. Гэтая схільнасць упаўнаважанага — не дзіва, бо чалавек ён старонкі і па-сапраўднаму не ведае, што гэта за птушка наш Лепятун. Кулакоўскі. — Ну, калі ўжо сам таварыш Верашчака... — прамовіў я такім тонам, быццам мне вельмі добра было вядома, якая гэта значная птушка — Верашчака. Васілёнак.

3. Разм. Паметка на палях тэксту або ў тэксце ў выглядзе дзвюх рысак, якія сходзяцца ўнізе вострым вуглом. Зарыпела пяро: «Тут у вас не выходзіць...» «Тут вам трэба «падумаць ...» «Тут крыху змякчыць...» «Тут вось «птушку» паставім, разважыць не шкодзіць...» Дзяргай.

•••

Вольная птушка — пра чалавека, які жыве незалежна, свабодна.

Птушка высокага палёту (звычайна іран.) — пра чалавека, які займае высокае становішча ў грамадстве.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе‑н.

Стрэляная птушка — пра бывалага, вопытнага ў якой‑н. справе чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nip2 [nɪp] v.

1. шчыпа́ць; ця́пнуць (пра сабаку);

The crab nipped my hand. Краб ушчыпнуў мяне за руку.

2. прыці́снуць, прышчамі́ць;

I nipped my finger in the door. Я прыціснуў палец дзвярамі.

3. псава́ць, шко́дзіць (пра вецер, мароз і да т.п.); пабі́ць (пра град, мароз і да т.п.);

The frost has nipped all the roses. Мароз пабіў усе ружы.

4. стры́мліваць, спыня́ць, падаўля́ць

5. BrE, infml ху́тка ісці́, спяша́цца;

I’ll nip on ahead. Я пабягу на перад;

nip down/out to the shop infml забе́гчы ў кра́му

nip smth. in the bud выкараня́ць; падаўля́ць што-н. у заро́дку

nip in [ˌnɪpˈɪn] phr. v. infml уціска́цца, праціска́цца, прала́зіць (упе́рад);

She nipped in just in front of me. Яна праціснулася і стала якраз перада мной.

nip off [ˌnɪpˈɒf] phr. v. адшчы́пваць, прышчы́пваць (звыч. пра расліны);

She nipped off a dead flower. Яна адшчыпнула засохлую кветку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

strain

I [streɪn]

1.

v.

1) наця́гваць; расьця́гваць

The weight strained the rope — Цяжа́р нацягну́ў вяро́ўку

to strain the tendon — расьцягну́ць сухажы́льле

2) мо́цна наця́гваць

The dog strained at his leash — Саба́ка мо́цна рва́ўся з павадка́

3) напру́жваць о́чы, ву́шы, го́лас); намага́цца

4) псава́ць, шко́дзіць

The runner strained his heart — Бягу́н пашко́дзіў сабе́ сэ́рца

5) цадзі́ць; праціра́ць (празь сі́та)

2.

n.

1) наця́гненьне, расьця́гненьне n.

2) напру́жаньне n.; стрэс -у m.

3) informal ціск -у m., цяжа́р -у m.; гнёт -у m.

the strain of worry — цяжа́р кло́патаў

II [streɪn]

n.

1) пахо́джаньне n., ра́са f.; род -у m., паро́да f.

2) спа́дчынная ры́са

3) ры́са хара́ктару

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

нішто́ 1, нічо́га, нічо́му, нішто́, нічы́м, ні аб чым, займ. адмоўны.

1. Ні адзін, ніякі прадмет, ніякая справа, з’ява і г. д. Штодня глядзеў я, безнадзейны, На ўсход і захад залаты, Сачыў за небам пільна, дбала, За кожнай хмаркаю на ім, Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала. Колас. Не відаць было ні вёскі, якую Сомік хацеў абмінуць, і нічога іншага, на чым магло б спыніцца вока. Крапіва. [Астаповіч] стаяў і не варушыўся. Час для яго цяпер не мераўся нічым. Чорны.

2. у знач. наз. нішто́, нескл., м. Пра каго‑, што‑н., хто (што) нічога сабой не ўяўляе, не мае ніякай цаны. [Лясніцкі:] — Вялікая сіла — мара. Чалавек без яе быў бы нішто. Шамякін.

•••

Без нічога ніякага — без дай прычыны; раптоўна.

За нішто — а) прадаць, купіць за вельмі нізкую цану, вельмі танна; б) без прычыны, без падставы, ні за што.

Звесці на нішто гл. звесці.

Звесціся на нішто гл. звесціся.

Нічога не варты гл. варты.

Нічога не выйдзе гл. выйсці.

Нічога не значыць гл. значыць.

Нічога не зробіш (не папішаш) гл. зрабіць.

Нічога не скажаш гл. сказаць.

Нічога падобнага — выраз рашучага адмаўлення, нязгоды.

нішто́ 2,

1. прысл. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Нядрэнна, ніштавата, даволі добра. Кормяць нішто. □ Гэты [чалавек] нішто сабе адзеты, у чорнай кашулі, падпярэзан шырокім поясам. Колас. [Сярго:] А дома як, жывуць нішто? [Мелех:] Нішто... Глебка.

2. безас. у знач. вык. Хоць бы што; не шкодзіць. [Падлетак-дзяўчынка] ужо ў пару з маткай сядзіць за верацяном праз цэлыя зімовыя вечары — і нішто. Зарэцкі.

3. у знач. вык. (часта ў спалучэнні са словам «сабе»). Неблагі, нядрэнны, даволі добры. Ураджай нішто. □ Кабылка была нішто сабе, толькі худаватая. Чарнышэвіч. [Аграном:] — Нішто дзяўчына. Гаспадарлівая, відаць. Пальчэўскі. [Андрэй Барысавіч:] — Дык, кажаш, здароўе, матчына нішто сабе? Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чорт, -а, М -рце, мн. чэ́рці іліч. 2, 3, 4) чарты́ і чо́рты, чарце́й, м.

1. Па рэлігійных уяўленнях: злы дух як увасабленне адмоўнага пачатку ў чалавеку; мае выгляд істоты, пакрытай чорнай шэрсцю, з рагамі, капытамі і хвастом; д’ябал.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Куды лезеш, ч?

Адзін чорт (разм.) — усё адно, адно ліха.

Баяцца як чорт крыжа (ладану) (разм.) — вельмі моцна баяцца каго-, чаго-н.

Да чорта (разм.) — пра вялікую колькасць, вельмі многа.

Куды яго чорт панёс, куды яго чэрці ўхапілі (разм., неадабр.) — куды ён дзеўся.

К чорту на рогі (разм.) — вельмі далёка, у глухія мясціны (ехаць, адпраўляцца і пад.).

К чорту ў зубы (разм., неадабр.) — у небяспечнае месца, на рызыкоўную справу (ісці).

На чорта (разм., груб.) — навошта, дзеля чаго.

Ні к чорту (не варты) (разм., незадав.) — ні на што не прыгодны.

(Сам) чорт галаву (нагу) зломіць (разм.) — аб вялікім беспарадку дзе-н.

Сам чорт не брат каму (разм.) — пра таго, хто нічога не баіцца, ні ад каго не залежыць, каму ўсё лёгка, даступна.

Чорта лысага (разм.) — нічога падобнага; наўрад.

Чортам падшыты (разм.) — непаседлівы, вяртлявы.

Чорт ведае што! (разм.) — нешта неймавернае, што цяжка ўявіць; усё, што хочаш.

Чорт з ім (з табой, з ёй, з вамі, з імі) (разм.) — хай, няхай будзе так.

Чорт лазаты (разм., неадабр.) — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

Чорт не бярэ (не возьме) (разм.) — нічога не здараецца (не здарыцца), не шкодзіць (не пашкодзіць).

Чорт падаткнуў (разм.) — аб чым-н., чаго не трэба было рабіць.

Чорт пацягнуў каго за язык (разм.) — як шкадаванне з прычыны сказанага не дарэчы, не па сутнасці.

Чорт прынёс (паднёс, прыгнаў) каго (разм., неадабр.) — пра таго, хто прыйшоў, з’явіўся не ў пару, недарэчы.

Чорту лысаму (разм.) — невядома каму (аддаць, пакінуць і пад.).

Чорт яго бяры (разм.) — добра, няхай будзе так; згода.

Чэрці носяць дзе, каго (разм., неадабр.) — аб тым, хто ходзіць невядома дзе.

Што за чорт! (разм.) — як выражэнне здзіўлення, незадаволенасці.

Якога чорта! (разм., груб.) — выражэнне негатыўных адносін да каго-н., зласлівасці, незадавальнення.

Як чорт пад крыжам (разм.) — вельмі моцна (дрыжаць, калаціцца).

|| памянш. чо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чарто́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і чо́ртаў, -тава (да 1 знач.).

Чартоўскае насланнё.

Чортава стварэнне (лаянка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Назола ’дакука, прыкрасць, журба’, ’надакучлівая асоба’ (Нас., Яруш., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), назол, назольнік ’надакучлівая асоба’ (Юрч. СНС), рус. назола ’нуда, журба, смутак’, ’шкода’, ’надакучлівы чалавек’, укр. назола ’хто робіць многа турбот’. Сюды ж назаля́ць ’надаядаць, дакучаць’ (Нас., Яруш., Шн., Сл. ПЗБ, ТС), назале́лы ’надакучлівы’ (Сцяшк. Сл.), назольный ’тс’ (Яруш.), назо́йны ’надакучлівы’ (Бяльк.), а таксама выразы: у назо́лу ’на зло’ (Булг.), даваць назолу ’назаляць’ (Шн.), назоля́ць на се́рцэ (на душу) ’трывожыць у непадыходзячы час’ (ТС). Прыведзены матэрыял, асабліва апошні фразеалагічны выраз, у аснове якога ляжыць нейкае канкрэтнае значэнне, аб чым сведчыць прыназоўнікавая канструкцыя з на, дае падставы для пошукаў архаічных адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах, параўн. макед. назољам ’пасаліць, пасыпаць нечым’ у народнай песні, запісанай Міладзінавым: «Му донесе билки чемерики / И назоли нему бело сӑрце», дзе бело сӑрце ’страўнік’ (Тошев, Струшкиот говор. Скопје, 1979, 38, 103). Параўн. іншыя дыялектныя формы: макед. zolit ’пырскаць; пасыпаць; накрапваць’ (Hendriks, The Radožda-Vevčani dialect of Macedonian. Lisse, 1976, 301), зоља, зола ’пасыпаць соллю, цукрам, парашком’ (Белић, Галички дијалекат. Београд, 1935, 213), золте (< зол те, літаральна ’золь цябе’, ужываецца як дакор, Поповски, Македонски јазик, 1959, 10, 133), балг. назоля́вам і назолвам ’пасыпаць’ (Гераў), назоля́ва ’адкладвае яйкі на прадуктах, у якіх заводзяцца чарвякі (пра муху)’ (БЕР, 1, 652), серб.-харв. наѕоје ’пра нападзенне мух’: наѕоје̏ле му̏е месо (Елезовић, Речник косовско-метохиског дијлекта, 1. Београд, 1932, 435), зоља, ѕоља ’камары’ (Павловић, Говор Јањева. Нови Сад, 1970, 179). Такім чынам, першапачатковае значэнне дзеяслова рэканструюецца як ’пасыпаць ці пакрапіць нечым з мэтай лячэння’ і фармальна звязана з прасл. *zola ’попел’ (гл. зала́), параўн.: да ми гьи позолите ръцето со пепелта, кье ми оздравеат (Младенов: Сб. Солун. София, 1934, 62); развіццё значэння да ’надаядаць, дакучаць, дапякаць’ на падставе ’раздражняць рану, уздзейнічаючы на яе пры дапамозе лекаў, зёлак’, параўн. народны выраз надаеў, як горкае зелле, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *zoliti ’пасыпаць (попелам, парашком і інш.)’. Агляд іншых версій: Гаўлава (Etymologica Brunencia. Praha, 1978, 34–35) рэканструюе прасл. *zolitiшкодзіць, мучыць’ на падставе ўсходнеславянскіх слоў і і.-е. паралеляў. Скок (3, 664): зоља ’мушка’ < zujati (гукапераймальнае). Фасмер (3, 39) аддзяляе рус. назойливый ’надаедлівы’ ад назола, выводзячы яго з зой ’шум’, падрабязны разбор гэтай версіі і спробу фармальнай і семантычнай рэканструкцыі развіцця слова гл. Шалепіна: Русские говоры Сибири. Томск, 1981, 67–69; Шустар-Шэўц указвае на паралель в.-луж. zelić (⩽ zolić) ’голасна клясці, праклінаць’ і славен. zoliti ’крычаць, шумець’, што можа сведчыць аб старажытнасці такой семантыкі (ВЯ, 1983, 46), параўн. яшчэ бел. зяліць ’тлуміць’: Зеліш ты сваімі песьнімі усю хату (Яўс.). Не выключана, што ў развіцці асобных славянскіх моў назіралася змяшэнне розных дзеясловаў, блізкіх па форме, у прыватнасці са значэннем ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і ’крычаць, шумець’. Дарэчы, прыгатаванне лекаў у выглядзе парашкоў ці раствораў, атрыманых шляхам спальвання зёлак і іншых матэрыялаў, а таксама разбаўлення атрыманага попелу ў вадзе, з’яўляецца старажытнай практыкай народнай медыцыны (у прыватнасці, знахарства). Тым самым магчыма звязаць значэнне ’пасыпаць (попелам і інш.)’ і значэнне ’заліць лугам (бялізну і інш.)’. Што датычыць зяліць ’тлуміць’, звычайна азяліць галаву, то не выключана, што тут асноўнае значэнне не ’шумець’, а ’выклікаць стан ачмурэння, выпіўшы настоенага зелля’, пра што сведчыць і другое значэнне азяліцца ’напіцца гарэлкі’ (параўн. чортава зелле = гарэлка), азелены ’затлумлены, п’яны’ (Яўс.). Гл. зала́, зелле, заліць1, зяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

viel

1. pron indef мно́га, шмат; мно́гае;

мно́гія, мно́га;

~ Zeit мно́га ча́су;

~ Gtes мно́га до́брага;

~en Dank! вялі́кі дзя́куй!;

~ Glück! (жада́ю) мно́га шча́сця!;

~ Vergnügen! (жада́ю) до́бра пазаба́віцца павесялі́цца [пагуля́ць]!;

wie ~e Mle? ко́лькі раз(о́ў)?;

vel(e) hndert Mle со́тні раз(о́ў);

in ~em hat er Recht у мно́гім ён ма́е ра́цыю;

gleich ~(e) адно́лькавая ко́лькасць;

sundso ~ сто́лькі-та;

(gar) zu ~ ist ngesund усяля́кая празме́рнасць шко́дзіць [не на кары́сць]

2. adv мно́га, шмат, бага́та, зна́чна;

er rbeitet ~ ён мно́га працу́е;

er kam ~ zu uns ён ча́ста прыхо́дзіў да нас;

er fragt ~ danch! іран. ці ве́льмі патрэ́бна яму́ гэ́та!, ці ве́льмі гэ́та яго́ ціка́віць!;

das ist ein bss¦chen ~! гэ́та ўжо́ зана́дта [заду́жа];

~ bsser (на)мно́га [зна́чна] лепш;

so ~ гэ́тулькі, сто́лькі;

noch ein Mal so ~ яшчэ́ гэ́тулькі [сто́лькі];

zu ~ зана́дта;

◊ er hat inen zu ~ груб. у яго́ не́шта з галаво́ю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

приноси́ть несов.

1. (доставлять) прыно́сіць;

приноси́ть дрова́ прыно́сіць дро́вы;

приноси́ть паке́ты прыно́сіць паке́ты;

2. (давать) прыно́сіць; дава́ць; (причинять) прычыня́ць, рабі́ць, нано́сіць;

приноси́ть по́льзу прыно́сіць (дава́ць) кары́сць;

приноси́ть неприя́тности прыно́сіць (прычыня́ць, рабі́ць) непрые́мнасці;

3. (рожать — о животных) прыво́дзіць, нараджа́ць;

4. (давать урожай) дава́ць, прыно́сіць;

земля́ прино́сит хоро́ший урожа́й зямля́ дае́ (прыно́сіць) до́бры ўраджа́й, зямля́ до́бра ро́дзіць;

5. (в сочетаниях со многими существительными, когда приноси́ть означает — производить какое-л. действие, соответствующее значению этого существительного) прыно́сіць; (давать) дава́ць; (подавать) падава́ць; (делать) рабі́ць; (выражать) выка́зваць; (заявлять) заяўля́ць; (просить) прасі́ць; а также переводится другими глаголами в соответствии со значением существительного;

приноси́ть в дар прыно́сіць (дава́ць) у дар, дары́ць;

приноси́ть в же́ртву прыно́сіць у ахвя́ру (каго, што), ахвярава́ць (кім, чым);

приноси́ть вред прыно́сіць (рабі́ць) шко́ду, шко́дзіць;

приноси́ть кля́тву дава́ць кля́тву, клясці́ся;

приноси́ть прися́гу дава́ць прыся́гу, прысяга́ць;

приноси́ть жа́лобу падава́ць (заяўля́ць) ска́ргу, ска́рдзіцца;

приноси́ть про́сьбу падава́ць про́сьбу, прасі́ць;

приноси́ть благода́рность выка́зваць падзя́ку, дзя́каваць;

приноси́ть свои́ извине́ния прасі́ць прабачэ́ння;

приноси́ть пови́нную прыхо́дзіць з пакая́ннем, ка́яцца;

6. безл., прост. (о неожиданном, нежелательном приходе, приезде кого-л.) прыно́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

do

I [du:]

1.

v.t., did, done, doing

1) рабі́ць; выко́нваць

to do one’s work — выко́нваць, рабі́ць сваю́ рабо́ту

What can I do for you? — чым магу́ вам служы́ць?

to do the dishes — памыць по́суд

to do one’s hair — зрабі́ць фрызу́ру

2) прычыня́ць

it’ll only do you good — Гэ́та вам то́лькі по́йдзе на кары́сьць

to do harm — спрычыня́ць шко́ду, шко́дзіць

3) аддава́ць

to do homage — аддава́ць паша́ну

to do justice — аддава́ць нале́жнае

4) гатава́ць; зака́нчваць

The roast will be done in an hour — Сма́жаніна бу́дзе гато́вая за гадзі́ну

2.

v.i.

1) рабі́ць

You have done wisely — Вы зрабі́лі разу́мна

2) ме́цца, адчува́ць сябе́

How do you do? — Як ма́ецеся? Як ма́ешся?

The farmers are doing badly — Земляро́бы ў цяжкі́м стано́вішчы

3) ужыва́ецца ў ро́лі дапамо́жнага дзеясло́ва

Do you speak French? — Ці Вы гаво́рыце па-францу́ску?

No, I do not speak French — Не, я не гавару́ па-францу́ску

He did not see me — Ён ня ба́чыў мяне́

Did you not see me? — Ці Вы мяне́ ня ба́чылі?

We did see you — Мы вас ба́чылі

I do want to go — Я запраўды́ хачу́ ісьці́

Do come — Калі́ ла́ска, прыдзе́це

He works as much as you do — Ён працу́е гэ́тулькі ж, ко́лькі й Вы

Do you know them? Yes, I do — Вы зна́еце іх? Але́, зна́ю

He likes swimming and so do I — Ён лю́біць пла́ваць і я такса́ма

- do a play

- do away with

- do in

- do over

- do with

- do without

- Done!

- have to do with

- it is his doing

- it isn’t done

- That will do!

- That will not do

- What do you do for a living?

II [doʊ]

n.

до о́та)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)