léeres ~ dréschen* таўчы ваду́ ў сту́пе; пераліва́ць з пусто́га ў паро́жняе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛЕСАХІ́МІЯ,
галіна ведаў аб хім. уласцівасцях драўніны і хім. вытв-сцях па перапрацоўцы драўніны і інш. расліннай сыравіны. Вылучаюць цэлюлозна-папяровую, гідролізную, дубільна-экстрактавую, каніфольна-шкіпінарную і піролізную вытв-сці.
Цэлюлозна-папяровая вытворчасць выпускае цэлюлозу, паперу, кардон і вырабы з іх, драўнянавалакністыя пліты, а таксама паўцэлюлозу і хім. драўняную масу — паўпрадукты, якія разам з цэлюлозай маюць геміцэлюлозы і лігнін. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць балансавую драўніну, пераважна хвойную, пашыраецца выкарыстанне драўніны лісцевых парод (асіна, бяроза), адходаў лесанарыхтоўкі і дрэваапрацоўкі, некат. раслінных матэрыялаў (салома, трыснёг), макулатуры (у вытв-сці паперы і кардону). Гідролізная вытворчасць перапрацоўвае адходы лесапілавання і с.-г. раслінаводства (напр., кукурузныя храпкі, сланечнікавае шалупінне), з якіх атрымліваюць этылавы спірт, фурфурол, бялкова-вітамінныя канцэнтраты і інш. (гл.Гідролізная прамысловасць). Дубільна-экстрактавая вытворчасць выпускае дубільныя экстракты (гл.Дубільныя рэчывы), якія атрымліваюць з водных выцяжак кары елкі, вярбы, бадану, лістоўніцы ці драўніны дубу, каштану і інш.Каніфольна-шкіпінарная вытворчасць — перапрацоўка жывіцы і асмолу, значную колькасць каніфолі і шкіпінару атрымліваюць таксама з сульфатнага мыла (пабочны прадукт цэлюлознай вытв-сці). Піролізная вытворчасць вырабляе ў асн.драўняны вугаль. Гл. таксама Лесахімічная прамысловасць.
На Беларусі даследаванні ў галіне Л. пачаліся з канца 1920-х г. у Ін-це хіміі АН Беларусі, вядуцца ў Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі і Бел.тэхнал. ун-це. Распрацаваны прамысл. спосабы атрымання палімераў тэрпенаў, каніфолі з высокімі электраізаляцыйнымі ўласцівасцямі, каніфольных кляёў і інш.
Літ.:
Богомолов Б.Д. Химия древесины и основы химии высокомолекулярных соединений. М., 1973;
Гордон Л.В., Скворцов С.О., Лисов В.И. Технология и оборудование лесохимических производств. 5 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
straw
[strɔ]1.
n.
1) сало́маf., coll., сало́міна, сало́мінка f.
2) сало́мінка f. (для піцьця́)
3) Figur. драбніца f.; дро́бязь f.
not worth a straw — нічо́га ня ва́рты
2.
adj.
1) саламя́ны
2) сьветла-жо́ўты ко́лер
3) малава́ртасны; малава́жны; бязва́ртасны
•
- catch at straws
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус.кур., калуж.пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал.пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск.пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус.пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл.*pьxali, pixati, уключаючы сюды рус.пест ’таўкач, кій’, славен.peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ме́сіва, ‑а, н.
Разм.
1. Густая або вадкаватая маса, ліпкая сумесь з чаго‑н. У круглай яме топчацца двое коней, месячы гліну. Усё ідзе ў гэта месіва — і салома з.. стрэх, і пацяруха ўсякая, і кастрыца...Брыль.// Глыбокая ліпкая гразь на дарозе. А дарога — месіва веснавой гразі, якая ўжо не замярзала і ўначы.Мікуліч.
2. Тое, што і мешаніна (у 1 знач.). У празрыстай лёгкай сіняве загойдалася чорнае месіва — дым з пылам.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́ўкі, ‑ая, ‑ае.
Які перасядае ў горле, выклікае аскому. Даўкі яблык.// Горкі, едкі (пра дым, пах і пад.). Запахла даўнім прагорклым дымам, нібы гарэла дзе старая зляжалая салома.Лынькоў.У горадзе яшчэ стаяў пах гару, цяжкі і даўкі.Арабей.//перан. Выкліканы горам, крыўдай і пад.; гнятлівы, цяжкі. Так захацелася дамоў, аж нешта даўкае заказытала ў горле.Грахоўскі.Даўкі камяк стаяў у горле, ныла сэрца, хацелася заплакаць ад роспачы і бяссілля.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Драбні́ца ’дробязь; глупства’ (БРС, Касп.). Слова вядома і з канкрэтным значэннем ’акалот’ (Шатал.), ’дробная салома’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр.дрібни́ця ’дробязь; глупства’, ст.-рус.дробьница ’дробны жэмчуг’, балг.дробни́ца ’груша (дрэва) з дробнымі пладамі’ і г. д. (агляд значэнняў у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 121). Прасл.*drobьnica — утварэнне з суф. *‑ica ад прыметніка *drobьnъ (ад асновы *drob‑; гл. драбі́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́бірак ’ахапак, пласт сена, набраны граблямі’ (ТСБМ, Касп.; барыс., лях., пух., ганц., Сл. ПЗБ; Жд.; карэл., Янк. Мат.; Янк. 1), парэ́біранка ’награбленае (“перабранае”) да нагі граблямі сена або салома’ (Шат.), пярэ́бірка ’перабранае граблямі сена для больш зручнага складання яго ў капу’ (Некр., Касп., Сл. Брэс.), пярэ́барка ’тс’ (Жд.), пярэ́бярня ’ахапак дроў’, перэ́бер ’пласт сена’ (петрык., Шатал.). Суфіксальнае ўтварэнне ад перабіра́ць, перабра́ць, гл. біра́ць, браць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
труха́, ‑і, ДМ труса, ж.
Разм. Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха. Шашура злез на зямлю і атрос з сябе саламяную труху.Мележ.// Дробныя сухія рэшткі чаго‑н. наогул (паперы і пад.). Недасушаны торф траціць свае высокія паліўныя якасці, а пад дзеяннем марозу і зусім разбураецца, ператвараецца ў труху.«Беларусь».//перан. Што‑н. нікчэмнае, якое не мае карысці. Хто ж рые ямы на шляху, у пыл паваліцца той ніцма, і ператруць яго ў труху пуцін далёкіх навальніцы.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́трыны, вотрана ’адходы пры ачыстцы зерня’ (Яруш., Касп., Бяльк., Мядзв., Шн., Жд., 1, Шатал.), во́трына ’пустыя каласы і дробная салома, якія застаюцца пасля малацьбы’ (Нік., Оч., 102), Рус.во́тря, во́трина ’тс’, укр.три́ни ’перацёртая салома’, польск.trzyny ’апілкі’, чэш.oteřiný, tříny (sena) ’дробныя рэшткі сена, якія рассыпаліся’, славац.oteriny ’апілкі’, серб.-харв.три̏не ’мякіна’, славен.trica ’адходы пры ачыстцы льну’, балг.три́ци ’мякіна’. Прасл.trina, trini (параўн. літ.trinù, trìnti ’праціраць, пілаваць, зношваць адзежу’, лат.trinu, trît ’тс’. Да terti (гл. цярэць) (Праабражэнскі, 2, 167; Фасмер, 3, 172; Брукнер, 579; Махэк₂, 658 і наст.). Семантыка і словаўтварэнне іншаславянскіх адпаведнікаў сведчаць супраць гіпотэзы Тапарова (Прус., 174) аб магчымасці аднясення рус. і бел. слоў да кораня *vě(ja)ti (г. зн. вотрыны ’тое, што адвеяна’; параўн. рус.отве́й, отве́в ’дробнае шалупінне, якое атрымліваецца пры веянні’) і выдзялення тут суф. ‑tr‑. Да кораня ter‑, як мяркуе Кошалеў, адносіцца рус.трын-трава (ЕіЛ, 19, 4, 105). Адносна форм без ‑ін‑ гл. атора.