абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.

3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.

•••

Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЮДО́ (ад яп. дзю мяккасць + до шлях),

японская нац. барацьба (у кімано са свабодным поясам, без абутку). Пры барацьбе стоячы барцы імкнуцца з дапамогай падножак, падсечак, кідкоў і інш. прыёмаў кінуць адзін аднаго на татамі (спец. цыновачная мата), пры барацьбе лежачы — утрымаць праціўніка прыціснутым спінай да татамі або з дапамогай болевых прыёмаў і задушлівых захватаў прымусіць яго прызнаць сябе пераможаным. Схваткі праводзяцца ў 8 вагавых катэгорыях (жанчыны — 48, 52, 61, 66, 72, больш за 72 кг і абсалютная; мужчыны — 60, 65, 71, 78, 86, 95, больш за 95 кг і абсалютная) і працягваюцца 4 мін для жанчын і 5 мін для мужчын.

Дз. створана ў канцы 19 ст. праф. Д.​Кано, які сістэматызаваў і палепшыў тэхніку джыуджыцу (без элементаў, што пагражалі жыццю і здароўю барцоў) і ўвёў шмат новых, створаных ім самім. З канца 19 — пач. 20 ст. Дз. пашырылася ў шэрагу краін Еўропы, Азіі, Амерыкі У 1956 створана Міжнар. федэрацыя Дз. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1956, чэмпіянаты Еўропы — з 1951. З 1964 Дз. — алімпійская дысцыпліна (перапынак у 1968).

На Беларусі развіваецца з 1974, у 1977 створана рэсп. федэрацыя. Сярод бел. дзюдаістаў чэмпіён Еўропы (1983, 1984, 1985), уладальнік Кубка свету (1984, 1986), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1985) В.​Пясняк, чэмпіён Еўропы (1997) Р.​Мамедаў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы (1995) Н.​Багіраў, прызёры чэмпіянату Еўропы 1977 А.​Карыцкая і Т.​Масквіна. Зборная каманда Беларусі сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994).

т. 6, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыпыне́нне н. (krzfristiges) nhalten n -s, (krzfristiger) Stllstand; instellung f -, -en эк. (плацяжоў, паставак, вытворчасці); ussetzung f -, -en (напр. судовага працэса); Unterbrchung f - (работы); Lhmlegung f - (вытворчасці, чыг. зносін); Unterbrchung f - (перапынак)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

bsatz m -es, -sätze

1) абца́с

2) абза́ц; но́вы радо́к

3) па́ўза, пярэ́рва, перапы́нак

4) збыт (тавараў)

5) (ле́свічная) пляцо́ўка

6) аса́дак, адсто́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bsetzen

1. vt

1) ста́віць (на зямлю)

2) здыма́ць (капялюш)

3) звальня́ць, здыма́ць (з пасады)

4) збыва́ць (тавар)

2. vi рабі́ць перапы́нак, спыня́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

супы́нак м. разм. nhalten n -s, -, Hltmachen n -s; Stppen n -s, Stopp m -(e)s; Stckung f -, -en (затрымка); Unterbrchung f -, -en (перапынак);

без супы́нку hne Halt zu mchen, nunterbrochen, hne Unterbrchung [ufenthalt]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вуса́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вусы, вусікі; з доўгімі або густымі вусамі. Вусаты чалавек. Вусаты кот. □ Аб шкло біўся аксамітнымі крыламі вялікі вусаты матыль. Б. Стральцоў. Вусаты, увесь у пыле, машыніст абвясціў перапынак. Хадкевіч. / у знач. наз. вуса́ты, ‑ага, м. Разм. — Аддай мне птушку! — наступаў вусаты на бялявага. Арабей. // З вусікамі, асцюкамі (пра расліны). Шапочуць вусатыя, нахіленыя да самай зямлі каласы жытоў і пшаніцы. Гамолка.

2. Састаўная частка назваў некаторых жывёл. Вусаты кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрва́л, ‑у, м.

1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў.

2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі. Пальчэўскі. [Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы. Лынькоў.

3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.

[Лац. intervallum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Зрабіць глыбокі ўдых і выдых; перавесці дух. Юра перадыхнуў, быццам яму не хапала паветра. Якімовіч.

2. Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку ў час хадзьбы, працы і пад. Рукі пачыналі млець і ныць ад стомленасці, цягнула хоць трошачкі перадыхнуць, на нешта абаперціся. Кулакоўскі. Адразу, не перадыхнуўшы пасля доўгага пераходу, кінуліся [танкісты] ў бой. Мележ. Усё часцей і часцей садзіліся птушкі, каб перадыхнуць — давалася ў знакі стома. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

short2 [ʃɔ:t] adv. рэ́зка, ра́птам;

cut short спыня́ць; рабі́ць перапы́нак;

stop short рэ́зка спыні́цца

fall/go/run short (of) вычэ́рпвацца, спусташа́цца, канча́цца;

He fell short of my expectations. Ён не апраўдаў маіх спадзяванняў;

to cut a long story short караце́й ка́жучы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)