Лашбякі́ ’назва сцяблоў і лісця буракоў’ (гродз., ДАБМ) — калі гэта не памылковае напісанне лексемы ламбякі (гл.), тады можна меркаваць аб кангамінаванай назве, утворанай ад літ.laužas ’сухая галіна’ і lambas ’націпіна буракоў’ (?).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вы́мекнуцца ’прагаварыцца’ (Жд.). Няясна. Відавочна, звязана з намёк (гл.), рус.мекать ’думаць, меркаваць’, намекать і інш. Апошняе, на думку Брукнера (KZ, 48, 196), з рус.метить, але гэта няпэўна. Гл. Фасмер, 2, 594.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск.dywanowy, таксама запазычанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
судзі́ць
1. (усудзе) ríchten vt;
судзі́цькаго-н.тс.перан. über j-n Gerícht halten*; über j-n zu Gerícht sitzen*;
2.спарт. das Spiel léiten;
3. (меркаваць) be¦úrteilen vt, úrteilen vi (über A);
ёй (не) было́ су́джана … es war ihr (nicht) beschíeden [bestímmt] …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бу́рнас. Гл. бурно́с. Можна меркаваць, што націск у слове бу́рнас сведчыць аб паходжанні ўласна гэтай формы слова з польскай мовы (параўн. польск.burnos, burnus). Аб гэтым сведчыць і геаграфія слова бу́рнас (зах., Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глабузда́ ’дурань, ненармальны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае гэта слова з літ.grabũzdas ’няўклюдны’. Але можна таксама меркаваць, што глабузда́ роднаснае слову гламазда́ ’няўмека, бесталковы чалавек і да т. п.’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяжу́ха, брэсц.мыжу́ха ’сасна, якая расце на адкрытым месцы’ (Сл. ПЗБ). Сёння успрымаецца як роднаснае да мяжи (гл.). Аднак можна меркаваць, што гэта старажытны балтызм. Параўн. літ.medis, лат.mezs ’лес’. Гл. таксама межаву́ха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́каць ’падаць на калені’ (Нас.). Укр.клякати ’тс’. Рускія паралелі поўнасцю адсутнічаюць, што дазваляе меркаваць аб польскім уплыве (параўн. польск.klękać ’тс’) з субстытуцыяй ę > ’a паводле вядомай мадэлі. Іншыя славянскія паралелі старажытнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
suspect2[səˈspekt]v.
1. падазрава́ць;
suspect smb. of smth./doing smth. падазрава́ць каго́-н. у чым-н.
2. сумнява́цца, не давяра́ць;
suspect evidence не давяра́ць паказа́нням
3. дапуска́ць, здага́двацца, меркава́ць;
suspect nothing ні аб чым не здага́двацца;
I suspect that he is right. Думаю, што ён мае рацыю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)