Святая́ннік ‘зверабой, Hypericum L.’ (ТСБМ, Кіс., ЛА, 1), сьветая́нкі ‘тс’ (Ласт.). Частковая калька свентаяннік або вынік адаптацыі першай часткі да святы (гл.); сюды ж сьвятая́нскае зельле (Гарэц.), гл. свентаянскае зелле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушча́нка ’расліна Pinguicula L.’ (Кіс.Калька лацінскай назвы расліны, параўн. лац. pinguiculus, памянці, ад pinguis ’тлусты, тоўсты’, укр. товстя́нка ’расліна Pinguicula L.’, рус. жиря́нка ’тс’ з-за мясістасці лістоў расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скло́ннасць ‘схільнасць, дар, талент’, ‘прыхільнасць’ (Ласт.), сюды ж скланяць ‘схіляць у карысць каго-небудзь ці чаго-небудзь’, скло́нны ‘прыхільны’ (там жа), ст.-бел. склонити ‘схіліць’ (Альтбаўэр), параўн. рус. скло́нность, склоня́ть, скло́нный ‘тс’. Паводле Кохмана (Stosunki, 125–126), насуперак Фасмеру (3, 642: калька франц. inclination ‘схільнасць’), з польск. skłonnośćкалька з лац. inclinatio ‘тс’, што трапіла ў рускую мову праз старабеларускую, гл. таксама Віткоўскі, Słownik, 173. У сучаснай літаратурнай мове калькуюцца ўтварэннямі з коранем ‑хіл‑, што не выключае захавання народных форм ад кланіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важкі1 ’цяжкі’ (КЭС). Да вага.

Важкі2 ’значны, важны’. Калька з рус. весомый (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Важкі3 ’густы’ (Мат. Гом.). Адно са значэнняў, якое развілося на падставе важкі ’цяжкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дарасць (БРС, КТС). Калька рус. во́доросль або запазычанне ўст. рус. формы водорость (Даль, 1880, 1, 221). Аднак параўн. і польск. wodorost. Аб утварэнні рускай формы гл. падрабязна Шанскі, 1, В, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́вальґіс ’гультай, абібок’ (Цых.). Фанетыка (ґ узрыўное) паказвае на запазычанне і канец слова нагадвае літ. val̃gis ’ежа’. Магчыма, частковая калька з невядомага літоўскага экспрэсіўнага назоўніка тыпу пражора; параўн. išválgyti ’з’есці, выесці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́трымка1 ’ўрывак, цытата’ (БРС). Магчыма, калька рус. вы́держка ’тс’, хаця і этымалагічна памылковая, таму што рус. вы́держка ад выдёргивать, а не выдержать. Ад вытрымаць (гл. трымаць) пры дапамозе суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамысло́васць ’галіна матэрыяльнай вытворчасці’, ’сукупнасць прадпрыемстваў якой-небудзь вытворчасці’ (ТСБМ, Гарэц.). Дэрыват з суф. ‑асць ад прыметніка промыславы < польск. przemysłowy ’тс’, на што ўказвае націск. Калька рус. промышленность. Далей гл. промысел.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслядо́ўнік ’той, хто прытрымліваецца чыіх-н. поглядаў і кіруецца імі ў жыцці’ (ТСБМ). Укр. послідо́вник ’тс’. Утвораны ад прыметніка паслядоўны (і суфікса ‑ік) або гэта калька з рус. последователь < ст.-слав. послѣдьствовати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабраду́шны ’дабрадушны’ (БРС). Рус. доброду́шный, укр. доброду́шний. У рус. мове гэта словаўтваральная калька з грэч. εὔψυχος. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 146. Бел. і ўкр. словы, мабыць, з’яўляюцца запазычаннем з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)