ка́лька, -і, ДМ ка́льцы, мн. -і, ка́лек, ж.

1. Празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

2. Копія чарцяжа, малюнка на такім матэрыяле.

3. У мовазнаўстве: слова або выраз, утвораны па ўзоры слова або выразу з іншай мовы.

Слова «самавызначэнне» — к. рускага «самоопределеные».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́лька ж., в разн. знач. ка́лька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́лька техн., лингв. ка́лька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́лька, ‑і, ДМ кальцы; Р мн. калек; ж.

1. Спецыяльна апрацаваная празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

2. Копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле.

3. Слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу іншай мовы. Слова «аднаасобнік» — калька рускага «единоличник». Слова «самавызначэнне» — калька рускага «самоопределение».

[Фр. calque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпраме́ньваць (БРС). Да прамень (гл.). Структурная калька рус. излуча́ть, таксама, як і выпраме́ньванне, калька рус. излуче́ние (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выпрамні́к (БРС). Да вы́праміць. Структурная калька рус. выпрями́тель ’тс’, таксама, як і выпрамля́льны, — калька рус. выпрямите́льный (Крукоўскі, Уплыў, 117 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вастраку́тнік ’вастракутнік’ (БРС), вастраку́тны (БРС). Рус. остроуго́льный, остроуго́льник. Здаецца, калька з рус. мовы (а гэта калька з еўрапейскіх моў; параўн. ням. spitzwinklig ’вастракутны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэменякве́тнік ’расліна-паразіт сямейства рэменяцветных’ (БРС), рэменяцветнік ’тс’ (ТСБМ). Калька з рус. ремнецветник ’амяла’, якое калька ням. Riemenblume ’Loranthus L.’ (Riemen ’рэмень’, Blume ’кветка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выда́тнік (БРС). Наватвор 20‑х гадоў ад выда́тны; згодна з Крукоўскім (Уплыў, 127), калька з рус. отличник; параўн. таксама Трубачоў, Этимология, 1971, 384 (семантычная калька — еўрапеізм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вакаме́р (БРС). Калька з рус. глазомер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)