Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блющ, рус. плющ ’тс’, кур. плющ ’блюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. pl’äust, н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blyšć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušć ’мізэрны’, biedý jak blušć ’бледны’), славен. bljúšč, серб. дыял. пљу̏шт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *blʼuščь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼьvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющ ’прышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́віць1 ’маючы ўладу ў сваіх руках, кіраваць чым-небудзь’, ’адпраўляць імшу’ (ТСБМ, Мік.), ’кіраваць (лейцамі)’ (Сл. рэг. лекс.), ’выконваць, рабіць’: правіць гаспадарку (Байк. і Некр.), ’рамантаваць, папраўляць (недахопы, памылкі)’ (ашм., Стан.; Гарэц.). Рус. пра́вить ’кіраваць; выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, укр. правити ’рабіць, выконваць, выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, ст.-рус. правити ’кіраваць; выконваць; адпраўляць (імшу)’, польск. prawić ’адпраўляць (імшу)’, серб.-харв. пра̀вити ’рабіць; ствараць’, балг. пра́вя ’рабіць’, макед. прави. Прасл. *praviti < pravъ (гл. правы) (Махэк₂, 481).

Пра́віць2гаварыць’ (Шат.; воран., астрав., віл., беласт., драг., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; паст., ДАБМ, камент., 916), ’сцвярджаць, паўтараць адно і тое ж’ (ашм., Стан.). Польск. prawić ’тс’; у гэтым значэнні дзеяслоў вядомы яшчэ ў чэш. (praviti), славац. (vypávať, rozprávať) і славен. (praviti). Брукнер (435) выводзіць з правіць1, але Махэк₂ (481) аддзяляе яго ад правіць1, таму што не бачыць семантычнай сувязі паміж імі і параўновае з хец. palvāi ’тс’. Няпэўна. Хутчэй за ўсё. ад *pravъ (гл. правы ў другасным значэнні ’які мае рацыю; правільны’), параўн. сваё правіць ’даводзіць сваю рацыю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́ўда, проўда ’ісціна, адпаведнасць рэчаіснасці’, ’правільнасць’, ’справядлівасць’, ’на самай справе, сапраўды’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ’няўжо’ (паст., Сл. ПЗБ), ’так, але, дакладна’ (ТС), ст.-бел. ’права’: ни грабили товара силою без правды (Станкевіч, 1, 369). Рус., укр. пра́вда, ст.-рус. правьда, польск., в.-луж. prawda, н.-луж. pšawda, чэш., славац. pravda ’праўда’, серб.-харв. пра̑вда ’праўда; судовая справа’, славен. právda ’закон; палажэнне; судовая справа’, балг. пра́вда ’праўда’, ’пагалоўе скаціны’, макед. пра́вда ’праўда, справядлівасць’, ст.-слав. прдвьда ’тс’. Прасл. *pravьda (Слаўскі, SP, 1, 63) разглядаецца як іменны дэрыват ад *pravъ (гл. правы) (Фасмер, 3, 352; Махэк₂, 481; Шустар-Шэўц, 2, 1152; Мартынаў, Этимология–1968, 248; Скок, 3, 26; Сной₂, 559), аналагічны да крыўда (гл.), насуперак Трубачову (Этногенез₂, 222–223), які на падставе словаўтваральнай сувязі суфікса ‑ьda з дзеяслоўнымі ўтварэннямі на ‑itі‑ выводзіць гэтыя назоўнікі ад *kriviti і *praviti (гл. правіць) з семантыкай ’правеж, катаванне’. Сюды ж дэрываты: праўдзі́вы ’справядлівы, шчыры’ (Нас., ТС), про́ўдзіцьгаварыць праўду’ (Шат.), пра́ўдзіць ’збывацца’ (Сл. ПЗБ). Але праўдзівы ў значэнні ’сапраўдны, нефальшывы’ — з польск. prawdziwy. Параўн. правдзівы грыб, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трызе́лле (try ziéljé) ‘нейкая лекавая расліна’: stau̯ Jesienko try ziélje kapáci (бераст., Федар. 5), тро́йзелле ‘трава лекавая’ (Нар. Гом.), trojzièlje ‘тс’ (клец., лях., Федар. 5), troch‑ziélje ‘тс’, trujziéle ‘тс’ (лях., Федар. 5), трузе́лле ‘тс’ (БНТ, Песні Беласточчыны). Параўн. укр. тризі́лля, троєзі́лля, тройзі́л, тройзі́лля ‘дзяцеліна, Trifolium pratense L.’, труйзі́лля ‘атрутная расліна, атрута’, рус. трое зелье (троѥ зелье усыпающее, да зелье бѣлое а третье черное), польск. trójziele ‘зелле заморскае, якое лечыць ад кожнай немачы адным дотыкам’, trujziele, trutziele ‘атрутная расліна’. Сюды ж, магчыма, чэш. trejzel, trýzel, славен. trizel, харв. trizal ‘жаўтушнік, Erysimum L.’. Відавочна, што пачатак слова ўключае тры (гл.), якое акрамя асноўнага значэння, звязанага з будовай расліны (параўн. укр. трійка ‘дзяцеліна, Trifolium pratense L.’, гл. ЕСУМ, 5, 643), мае пэўную магічную складовую частку, што дае падставы гаварыць пра асобную семантыку траічнасці (Тапароў, Этимология–1977, 3–20). Фанетычная варыянтнасць try‑/tru‑ (Варбат, Исслед., 446) сведчыць пра другасную сувязь з truti (гл. труць), што ўласціва і другой частцы слова (Махэк₂, 655), гл. зелле. Гл. таксама Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

use

1. [ju:z]

v.t.

1) ужыва́ць; карыста́цца

We use spoons to eat soup — Мы ўжыва́ем лы́жкі, каб е́сьці су́п

2) ужыва́ць сло́вы, фра́зы; гавары́ць

to use bad grammar — гавары́ць неграматы́чна (няпра́вільна).

3) ста́віцца, адно́сіцца

4) ужыва́ць, выдатко́ўваць

We have used most of the money — Мы вы́даткавалі бальшыню́ гро́шай

5) скарысто́ўваць

May I use your telephone? — Ці магу́ пакарыста́цца ва́шым тэлефо́нам?

2. [ju:s]

n.

1) ужыва́ньне n.

the use of tools — ужыва́ньне прыла́даў

2) ужы́так -ку m.

methods long out of use — мэ́тады, які́я даўно́ вы́йшлі з ужы́тку

3) кары́сьць, прыда́тнасьць f.

What’s the use of it? — Яка́я кары́сьць з гэ́тага?

4) спо́саб выкарысто́ўваньня

a poor use of materials — благо́е выкарысто́ўваньне матэрыя́лаў

5) карыста́ньне n.

a park for the use of all the people — парк для агу́льнага карыста́ньня

6) патрэ́ба f.

He had no further use for it — Гэ́та яму́ ўжо́ было́ непатрэ́бна

7) пра́ва або́ прывіле́й карыста́ньня

to have the use of a boat for the summer — мець пра́ва карыста́цца ло́дкай на праця́гу ле́та

- have no use for

- in use

- make use of

- put to use

- used to

- use up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мо́ва ж.

1. в разн. знач. язы́к м.;

нацыяна́льныя мо́вы — национа́льные языки́;

заме́жная м. — иностра́нный язы́к;

2. только ед. (манера словесного изложения) язы́к м., стиль м.;

літарату́рная м. — литерату́рный язы́к;

м. Пу́шкіна — язы́к (стиль) Пу́шкина;

3. (способность говорить) речь;

індаеўрапе́йскія мо́вы — индоевропе́йские языки́;

аналіты́чныя мо́вы — аналити́ческие языки́;

жыва́я м. — живо́й язы́к;

мёртвая м. — мёртвый язы́к;

про́стая м. — пряма́я речь;

уско́сная м. — ко́свенная речь;

часці́ны мо́вы — ча́сти ре́чи;

м. лі́чбаў — язы́к цифр;

эзо́пава м. — эзо́пов язы́к;

знайсці́ агу́льную мо́ву — найти́ о́бщий язы́к;

гавары́ць на ро́зных мо́вах — говори́ть на ра́зных языка́х;

адня́ць мо́ву — лиши́ться ре́чи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. сып; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды‑н., паступова выпускаючы (што‑н. сыпкае ці дробнае). Сыпаць соль у кашу. Сыпаць збожжа ў мяшок. □ [Данік] сыпаў ім крошкі хлеба, і, здавалася, рыбкі ядуць. Брыль. — Сып на зямлю, я ўсё падбяру! — крычаў Мірон. Маўр. Яніна падстаўляе насоўку, і Леснічыха штосьці сыпле ёй у насоўку з паперкі. Козел. // Асыпаць. Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык. Бічы кладуцца так рытмічна, Само гудзенне іх музычна; Снапы не ўлежаць, скачуць самі І сыплюць жыта пад бічамі. Колас.

2. што. Рабіць, узводзіць з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насып сыпалі высокі Па-над Днепрам сінім, Каб відаць было далёка Па ўсёй Украіне. Купала. [Загадчык клуба:] — Гэта шафёры з суседняга раёна... Дарогу тут сыпалі. Нядзведскі. // Засыпаць для захоўвання што‑н. сыпкае. Да ям з вёскі не было дарогі, да іх пад’язджалі кожны раз полем, калі вазілі ўвосень сыпаць бульбу і ездзілі даставаць вясной. Пташнікаў.

3. што, чым і без дап. Кідаць, раскідваць (што‑н. сыпкае, дробнае). Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Пілы, туга нацягнутыя ў раме, скачуць і скачуць з прысвістам, грызуць сасну і сыплюць фантанчыкам белае пілавінне. Дуброўскі. Вецер насіў па вуліцах абрыўкі газет і папер, сыпаў пяском у вочы. Навуменка. / у перан. ужыв. Зрэнкі .. [Ігналя] пачалі іскры сыпаць, як у дзікага затраўленага звера. Бядуля. / Пра частыя, дробныя гукі. Чыстым срэбрам сыплюць у празрыстых гаях пеначкі. Ігнаценка. / Пра святло сонца, месяца. Вясновае сонца сыпала на зямлю золата промняў. Сабаленка. Поўнае начное свяціла стаяла над садам і шчодра сыпала сіняе срэбра ўніз. Хомчанка.

4. Ісці, падаць (пра дробны, часты снег, дождж). Дробны дождж ціха сыпаў з цёмнага вячэрняга неба. Ваданосаў. Сыпаў снег, густы, калючы, ды мацней свістаў вецер. Алешка.

5. перан.; што, чым. Пасылаць, накіроўваць на каго‑н. у вялікай колькасці; шчодра надзяляць чым‑н.; асыпаць. Сыпаць удары. □ — Здалося нам, Што вораг сыпаў Вакол фугасам і свінцом. І. Калеснік.

6. перан.; што, чым і без дап. Разм. Гаварыць, вымаўляць што‑н. хутка, бесперапынна, адно за адным. Сыпаць лічбамі. □ [Лёнька] знарок сыпаў такімі тэхнічнымі тэрмінамі, што наўрад ці зразумеў хто яго тлумачэнні. Пянкрат. Жонка .. сыпала на .. [Тамаша] ўвесь запас лаянак, які толькі ведала. Бядуля. [Пан] увесь час сыпаў тупыя жарты і танныя досціпы. Машара. — Вечар добры, вечар зорны, дарагія мае землякі! — сыпаў .. [Язэп] ледзьве не ў рыфму. Кавалёў.

7. перан.; што. Разм. Рабіць што‑н., звязанае з частымі ўдарамі, хуткім бесперапынным рухам. Жар факстрот! Сып чарльстон На раялі ў трыццаць тон! Крапіва.

8. перан. Разм. Імкліва бегчы, ісці, ехаць. Зіма. Грудам сыплюць па вуліцы хлопчыкі. Гарэцкі. [Конюх:] — Плугі і пастронкі на возе. Там жа і пута. Запрагай і сып. Шчаслівай дарогі! Якімовіч.

9. каго-што і без дап. Разм. Выдаваць каго‑н., расказваць пра што‑н. сакрэтнае. [Гэля:] — Павел!.. Я іначай не магла... Арыштавалі Гадлеўскага з мясакамбіната. Ён сыпле ўсіх, з кім быў звязан... Навуменка. [Аляксей:] — Чуваць, што Казючок сыпле ў дэфензіве. Пестрак.

10. каго-што. Разм. Даваць прыплод у вялікай колькасці, несці яйкі і пад. [Мар’я:] — На развод — куры трэба... Вунь у мяне рабая ёсць, самая нясучая. І зімой яйкі будзе сыпаць... Паўлаў.

•••

Сыпаць бісер перад свіннямі — дарэмна гаварыць аб чым‑н. ці даказваць што‑н. таму, хто не здольны або не хоча зразумець гэта.

Сыпаць макам — а) пісаць дробнымі літарамі; б) дробна скакаць, танцаваць; в) гаварыць вельмі хутка.

Сыпаць соль на раны — рабіць каму‑н. балюча, хваляваць, засмучаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wand f -, Wände

1) сцяна́, перагаро́дка;

spnische ~ шы́рма

2) pl сце́нкі пераплёту

3) стро́мая [стро́мкая] скала́;

j-n an die ~ drücken прыпе́рці каго́-н. да сцяны́;

die Wände hchspringen* vor Frude скака́ць да сто́лі ад ра́дасці;

es ist, um die Wände [an den Wänden] hinufzuklettern [hchzugehen*]! разм. ад гэ́тага мо́жна на сцяну́ пале́зці! (ад абурэння і да т.п.);

zu den leren Wänden rden гавары́ць дарэ́мна [ма́рна]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

none1 [nʌn] pron.

1. ніхто́, нішто́, ні адзі́н/ніво́дзін; ні адна́/ніво́дная;

next to none ама́ль нічо́га, ве́льмі ма́ла;

None of them has/have come back yet. Ні адзін з іх яшчэ не вярнуўся;

None of this concerns me. Усё гэта мяне не тычыцца;

It’s none of your business. infml Гэта не твая справа.

2. ніко́лькі; нічу́ць, ані́; ні кро́плі;

She is aware, none better, that… Ніхто лепш за яе не ведае, што…;

None of that now! Хопіць!;

None of your impudence! Не смей гаварыць дзёрзкасці!

none but lit. то́лькі; ніхто́/нішто́ акрамя́;

none other than не што і́ншае, як; не хто і́ншы, як;

He is second to none. Яму няма роўных.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дух м.

1. (маральны настрой) Geist m -(e)s; Stmmung f -, -en; Mut m -(e)s (смеласць);

баявы́ дух Kmpfgeist m, Kmpfmoral f -;

стан духу Gemütsverfassung f -;

сабра́цца з духам Mut fssen; sich (D) ein Herz nhmen*;

падня́ць дух die Stmmung hben*;

па́даць духам den Mut verleren*;

2. (дыханне) tem m -s;

пераве́сці дух tem schöpfen [hlen];

у мяне́ дух займа́е mir stockt der tem;

бе́гчы на ўве́сь дух die Bine in die Hand nehmen*;

3. (прывід, здань) Geist m -es, -er, Gespnst n -(e)s, -er;

гавары́ць як на духу́ sich (D) etw. von der Sele rden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)