Крыва́ўнік1 ’лекавая расліна сямейства складанакветных, Achilea L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Кіс., Жыв. сл., Касп., Мат. Гом.). Гл. кроў.

Крыва́ўнік2. Гл. крывавец2 (Нар. лекс.) і крываўнік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ратнік (пэрэво́ротнік) ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L. Desv.’ (лельч., Бейл.). Расліна выкарыстоўваецца як лякарства “ад жывата”, магчыма, ад завароту кішак, параўн. пераварот кішок (Сл. ПЗБ). Да пера- і варочацьвярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбрэ́й ’балотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш. řebřiček ’крываўнік’, славац. rebrica ’парэзнік’, серб. і харв. рѐбрац ’крываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́бачнік ‘крапінец чубаты, Polygala comosa Schkuhr’ (даўг., Сл. ПЗБ), tʼubačńik ‘палявая расліна’: sʼʼcʼʼabło і tam … jak trʼubačkʼi takʼija try cʼʼvʼatki (Брасл. сл.). Названы паводле формы кветкі, падобнай да тубы (цюбіка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карне́гія

(н.-лац. carnegiea)

дрэвападобная расліна сям. кактусавых, пашыраная ў пустынях Мексікі, ЗША.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мезембрыянтэ́мум

(н.-лац. mesembryanthemum)

травяністая расліна сям. аізавых, пашыраная ў паўднёвай частцы Афрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арысты́да

(н.-лац. aristida)

расліна сям. злакавых, пашыраная пераважна ў пустынях і паўпустынях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патры́нія

(н.-лац. patrinia)

травяністая расліна сям. валяр’янавых, якая расце ва Усх. Сібіры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ракамбо́ль

(фр. rocambole)

травяністая расліна сям. лілейных, пашыраная ў Еўропе і Малой Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сасафра́с

(англ. sassafras)

дрэўная расліна сям. лаўровых, пашыраная ў прыатлантычнай частцы Паўн. Амерыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)