Гладу́н ’Herniaria L.’ (Кіс., БРС). Укр. гладу́н ’тс’ (Макавецкі, 178), гладу́нка. Апісанне гл. Нейштадт, Определитель, 235–236. Ад гла́дкі, *gladъkъ, але матывацыя няясная. Расліна ўжываецца як лекавая, таксама для прання шэрсці, мыцця сабак і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)