род кветкавых раслін сям. верасовых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі І. шматлістая — (A. polifonia). Нар. назвы дурэц, тухлянка. Расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.
Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна выш. 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйцападобна-гарлачыкавым зрослапялёсткавым вяночкам і чырв. чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі—чэрв. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка. Лек., фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКІ́ (Meleagrididae),
птушкі сям. індычых атр. курападобных. 2 роды: Meleagris і Agriocharis, у кожным 1 від. Пашыраны ў паўд. частцы Паўн. і ў Цэнтр. Амерыцы, пераважна ў лесастэпавай зоне.
Даўж. цела І. звычайнага (M. gallopavo) да 110 см, маса самца да 10 кг, самкі да 4 кг. Апярэнне медна-бронзавае, з метал. адлівам. Галава і верхняя частка шыі не апераныя. З верхняй ч. дзюбы звісае скурны прыдатак, на горле складка скуры. Развіты шпоры. Палігамы. Гняздо на зямлі, пад кустамі. Нясуць да 15 яец. Добра бегаюць, лётаюць марудна. Корм раслінны і жывёльны. Аб’екты палявання. Ад І. звычайнага паходзяць індыкі свойскія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЭЗІ́НЭ (Iresine),
род кветкавых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 80 відаў. Пашыраны ў трапічнай і субтрапічнай Амерыцы, Аўстраліі, на а-вах Галапагас. У культуры 3 віды, інтрадукаваныя і на Беларусі: І. Гербста (I. herbstii) мае стракаталістыя і нізкарослыя формы з чырв. лісцем; у І. Ліндэна (I. lindenii) лісце чырв., жоўтае або карычнева-чырв.; І. Валіса (I. wallisii) нізкарослая з акруглым, карычнева-чырв. лісцем.
Шматгадовыя павойныя або з прамастойным каляровым сцяблом травяністыя, радзей кустовыя ці дрэвавыя расліны выш. да 40 см. Лісце каляровае, супраціўнае. Кветкі белаватыя або зеленаватыя, двухполыя ці раздзельнаполыя ў коласападобных або галоўчатых суквеццях. Выкарыстоўваюцца ў дэкар. мэтах як дывановыя і бардзюрныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСО́П (Hyssopus),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Азіі. На Беларусі вырошчваюць І. лекавы (H. officinalis). Лёгка дзічэе, трапляецца на сухіх узгорках, камяністых схілах. Нар. назвы: красвень, красвяк, крузбень.
Шматгадовыя травяністыя ці паўкустовыя расліны выш. да 70 см. Сцябло галінастае, 4-граністае. Лісце лінейна-ланцэтнае, суцэльнакрайняе. Кветкі пераважна сінія, радзей ружовыя, белыя, сабраныя ў аднабаковыя коласападобныя суквецці. Цвіце ў ліп. — жніўні. Плод — 3-граністы арэшак. Расліны з моцным бальзамічным пахам. Лісце і маладыя парасткі ядомыя (прыправа). Выкарыстоўваецца ў кулінарыі, парфумернай, лікёра-водачнай лікёра-гарэлачнай вытв-сці. Дэкар., меданосная, лек. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙЛА́-ДЭ-МАЯ́К,
археалагічны комплекс (паселішча і могільнікі) позняга бронзавага і ранняга жал. веку каля г. Нарбон (Францыя). Вылучаюць 5 фаз. Паселішча заселена каля 700 да н.э. (1-я фаза); у 600—500 да н.э.пашыраны вырабы з жалеза, пахаванне ў павозцы з могільніку Ла-Рэдорт сведчыць пра сувязі з гальштацкай культурай (2-я фаза). 3-я фаза датуецца 2-й пал. 6 ст. да н.э. ў адпаведнасці з імпартам грэчаскай чорнафігурнай і этрускай керамікі. Паселішча 4-й фазы акружана валам, дамы будавалі з сырцовай цэглы (ранні латэн). 5-я фаза належыць да сярэдняй стадыі латэнскай культуры (не пазней 100 да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАСНЕ́Ц (Bromopsis),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў нетрапічных краінах зямнога шара. На Беларусі — 4 віды К.: безасцюковы (B. inermis), Бенякена (B. benekenii), прамы (B. erecta), берагавы (B. riparia).
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучымі падземнымі парасткамі або без іх. Сцябло прамое ці прыўзнятае выш. 60—150 см. Лісце чаргаванае, шырокалінейнае, плоскае, шурпатае. Суквецце — раскідзістая мяцёлка. Каласкі 3—12-кветныя. Ніжнія кветкавыя лускавінкі часам з прамым або адагнутым кароткім асцюком. Цвіце ў чэрв. — ліпені. Плод — зярняўка з баразёнкаю. Кармавая расліна. Выкарыстоўваецца ў травасумесях для стварэння культ. сенажацей і пашы, на землях, схільных да ветравой эрозіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НА (Viburnum),
род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі дзікарослая К. звычайная, або чырвоная (V. opulus). Расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр; вырошчваецца ў садах і парках. Інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі К.: бульдзенеж, або снегавы шар (V. o. Rosseum), канадская (V. lentago), карлікавая (V. o. Nanum), суцэльналістая (V. lantana).
Лістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы выш. да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плады — ярка-чырв. касцянка, ядомыя. Лек., харч., фарбавальная, меданосная і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЧАДА́НЫ (ад грэч. Chalkēdōn, стараж.-грэч. калонія ў М. Азіі),
агульная назва вял. колькасці рудных мінералаў, пераважна сярністых, мыш’яковістых, сурмяністых злучэнняў жалеза, медзі, свінцу, цынку, нікелю і інш. К. называюць таксама калчаданавыя руды, складзеныя пераважна з сульфідных рудных мінералаў. Сярод мінералаў-К. найб.пашыраны серны К. (пірыт), медны (халькапірыт), магнітны (пірацін), мыш’яковы (арсенапірыт), жалезны (марказіт), алавяны (станін) і інш. Крышталізуюцца пераважна ў кубічнай ці рамбічнай сінганіі. Колер бронзава-жоўты, латунны, шэры. Бляск металічны. Цв. да 7. Паходжанне гідратэрмальна-метасаматычнае, вулканагенна-асадкавае, радзей асадкавае. Сыравіна для вытв-сці сернай к-ты, комплексныя руды для атрымання медзі, цынку, свінцу, нікелю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАБРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Cantabrica),
горы на Пн Іспаніі, уздоўж паўд. ўзбярэжжа Біскайскага зал. Атлантычнага ак.Даўж. 500 км. Выш. да 2613 м. Паўн. схілы стромкія, расчлянёныя далінамі рэк і цяснінамі, паўд. — пакатыя. Найб. высокая зах.ч. (каля 2000 м) складзена з палеазойскіх кварцытаў, мармуру, вапнякоў; усх.ч. (Баскскія горы) больш нізкая, (1000—1500 м) складзена з мезазойскіх вапнякоў і інш. Вельмі пашыраны карст. Радовішчы жал. і поліметал. руд, каменнага вугалю. Клімат вільготны. Ападкаў больш за 1000 мм за год. Густая сетка рэк. На паўн. схілах лясы з дубу, буку, каштану, хвоі, на паўд. — ксерафітавыя хмызнякі і альпійскія лугі. Нац. парк Кавадонга, рэзерват Саха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЮКІ́, сарычы (Buteo),
род драпежных птушак сям. ястрабіных атр. сокалападобных. 25 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. На Беларусі 2 віды: К. звычайны (Buteo buteo) і К. касматаногі, або зімняк (B. lagopus).
Пералётныя птушкі. Селяцца ў месцах, дзе лес чаргуецца з адкрытай прасторай (лугі, балоты, высечкі).
Даўж. да 66 см, маса да 1,3 кг. Крылы шырокія, дазваляюць лунаць у палёце. Хвост кароткі, закруглены. Афарбоўка зменлівая; спіна аднатонная, бурая, рыжая ці шэрая, ніз цела паласаты ці плямісты. Гняздуюцца на дрэвах, абрывах берагоў рэк. Нясуць 2—5 яец. Кормяцца грызунамі, насякомымі, паўзунамі, птушкамі. 2 віды і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.