Ме́тад, метода ’спосаб даследавання рэчаў у якой-небудзь галіне дзейнасці’ (ТСБМ). З польск. metoda ’тс’. Магчыма і другаснае запазычанне з рус. метод ’тс’ (як навуковы тэрмін). Аднак у рус. мове — з польск. ці англ. (Фасмер, 2, 610). Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць, што гэта русізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набэ́дрыкі ’збруя’ (Байк. і Некр., Бяльк.), ’частка збруі’ (карэл., Янк. Мат.). Гл. набе́дрыкі ’тс’; цяжка вытлумачыць спалучэнне бэ, што, магчыма, звязана з дээтымалагізацыяй слова і ўспрыняццем яго як запазычанага, але польск. nabiedrznik ’тс’. Можна дапусціць таксама ўкраінскае пасрэдніцтва, параўн. палеск. набе́дрыки ’тс’ (Лысенка, СПГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Назорку ’на золку, на світанні’ (жлоб., будакаш., Мат. Гом.). Да зара, зорка (гл.), параўн. рус. на зорьке ’тс’, магчыма, пад уплывам на золку, гл. золак ’світанак’. Аднак не выключана і больш старажытнае паходжанне слова, асабліва калі ўлічыць паралелізм у развіцці прасл. *zofiti © *zoriti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пяе- важыць ’моцна ліць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус. наўг. ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька 1 або нянька 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́сеўка ’посцілка’. Імаверна, звязана з сумежнымі функцыямі кавалка тканіны, у тым ліку выкарыстанне для пасеву (яго па даўжыні завязвалі на плячы, ствараючы на баку кішэнь для зерня). Адсюль, магчыма, посеўка ’кавалак палатна, які можна было пасцяліць ці выкарыстаць для пасеву’, параўн. польск. posiewnica, siewnica ’сеўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́цы ’забалочаная мясціна’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з польск. pręcie ’галлё’, г. зн. ’месца, дзе расце хмызняк’ па распаўсюджанай мадэлі назваў балот па прызнаку расліннасці; гл. аб гэтым Талстой, Геогр., 164 і наст. У гэтым выпадку слова было адаптавала паводле мн. л. м. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск. przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш. připoveď ’абяцанне’, серб.-харв. при̏повед ’аповесць, аповед’, славен. pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)