1. Вяртанне адкуль‑н. назад, на ранейшае месца. Зварот на радзіму. □ Я толькі магу адно сказаць, што па звароце ў Мінск.. — мае самыя лепшыя думкі будуць аб пралетарскім чырвоным Полацку.Купала.
2. Просьба, заклік, выступленне, звернутыя, накіраваныя да каго‑, чаго‑н. Зварот партыі да народа. □ У кішэні ў .. [Бінке] ляжала лістоўка са зваротам рускага камандавання да нямецкіх салдат.Шамякін.
3.Група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства; слоўны выраз. І калі ўдаецца .. [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. звязваць — звязаць (у 2 знач.).
2. Некалькі аднародных прадметаў, звязаных разам. Звязка ключоў. Звязка кніг. Звязка гранат.//Група альпіністаў, якія ідуць адзін за адным, звязаўшыся вяроўкай.
3. Сухажылле, якое змацоўвае часткі шкілета або асобныя органы цела. Расцяжэнне звязак. Мышачныя звязкі.
4. Частка суджэння, якая злучае суб’ект з прэдыкатам. Адмоўная звязка.
5. Дапаможны дзеяслоў, які з’яўляецца часткай састаўнога выказніка. Дзеяслоў-звязка «быць».
•••
Галасавыя звязкі — дзве эластычныя складкі на ўнутранай паверхні сценак гартані, якія служаць для ўтварэння гуку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны беспамылкова пападаць у цэль. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлапец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок.Машара.// Дакладна накіраваны ў цэль. Меткі выстрал. Меткі ўдар. □ Група маладых партызан.. навучалася меткай стральбе з вінтовак і аўтаматаў.Шамякін.// Якім без промаху пападаюць у цэль. Меткая вінтоўка. □ Не было таго дня і ночы, каб пад адкос не ляцелі воінскія эшалоны ворага, каб не знішчаліся забітыя меткай партызанскай куляй нямецкія захопнікі.«Беларусь».
2.перан. Тое, што і трапны (у 2 знач.). Меткі фельетон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катэго́рыя, ‑і, ж.
1. Асноўнае філасофскае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш агульныя ўласцівасці і сувязі прадметаў і законы развіцця з’яў аб’ектыўнай рэальнасці. Катэгорыя часу. Катэгорыя неабходнасці. Катэгорыя формы і зместу.
2. У навуковай тэрміналогіі — родавае паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў або найбольш агульную іх прымету. Граматычныя катэгорыі. Катэгорыя роду. Гістарычныя катэгорыі.
3.Група аднародных прадметаў, з’яў або асоб, якая выдзяляецца па якіх‑н. прыметах. Калектывізацыя робіць людзей і шчырымі прыяцелямі і зацятымі ворагамі, падзяляючы іх на розныя катэгорыі.Колас.Пашкоджанні, нанесеныя Бандарчуку, адносіліся да катэгорыі лёгкіх.Капусцін.
[Ад грэч. katēgoria — выказванне, суджэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Змяніць свой строй, размясціцца ў страі іначай. Перастроіліся роты. □ Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра .. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс.Алешка.
2. Пераключыцца на прыём іншых радыёхваль.
3. Змяніць намеры, планы, арганізацыю свайго жыцця, працы і пад. Як .. [Лясніцкі] хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат. Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
род¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўная грамадская арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу, аб’яднаная сваяцтвам і агульнасцю гаспадаркі.
Старэйшына роду.
2. Рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка, а таксама ўвогуле пакаленне.
Са знатнага роду.
Весці свой р. ад каго-н. (паходзіць ад каго-н.). Родам гараджанін. 3 роду ў р. (з пакалення ў пакаленне). Без роду, без племені (пра чалавека невядомага паходжання; уст.). Ні роду ні племені (пра чалавека адзінокага, без родных; уст.). Гэта ў іх у родзе (па спадчыннасці). Р. чалавечы (людзі).
3. У сістэматыцы жывёл і раслін: група, якая аб’ядноўвае некалькі відаў, што валодаюць агульнымі прыметамі.
◊
Ад (з) роду (разм.) — ад самага нараджэння.
На раду напісанашто (разм.) — прадвызначана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.
С. дакладнага часу.
С. сірэны.
Прагучаў с. хуткай дапамогі.
2.перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.
Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.
3.перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.
С. з інспекцыі.
4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
|| прым.сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
○
Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.
Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фронт, -у, М -нце, мн. франты́, -о́ў, м.
1. Строй салдат, войск.
2. Звернуты да ворага, непрыяцеля край баявога размяшчэння войск, лінія, па якой разгорнуты перадавыя падраздзяленні.
Ф. палка.
3.Група дзеючых армій (у 3 знач.) пад кіраўніцтвам аднаго камандуючага.
Трэці Беларускі ф.
4. Месца, раён ваенных дзеянняў і размяшчэнне войск у час вайны, а таксама дзеючая армія ў такім раёне.
Адпраўка на ф. папаўнення.
5.перан., чаго. Месца, участак, сфера якой-н. дзейнасці.
Ф. забудовы горада.
Працоўны ф.
Пашырыць ф. сяўбы яравых.
6.перан. Сфера, галіна якой-н. дзейнасці.
Культурны ф.
◊
Адзіным фронтам — дружна, згуртавана.
На два франты — у двух напрамках (дзейнічаць).
Шырокім фронтам — з вялікім ахопам, размахам.
|| прым.франтавы́, -а́я, -о́е (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
development
[dɪˈveləpmənt]
n.
1) разьвіцьцё n.
2) працэ́с разьвіццьця́; рост -у m.
3) разбудо́ва f.
4)
а) пасёлак -ка m.
б) гру́па новазбудава́ных дамо́ў
5) падзе́я, вы́нік
the latest developments in world affairs — апо́шнія падзе́і ў сьве́це
6) Phot. праяўле́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
карпара́цыя
(англ. corporation, ад с.-лац. corporatio = аб’яднанне)
1) група асоб, аб’яднаных агульнымі прафесійнымі або саслоўнымі інтарэсамі (напр. радыёвяшчальная к.);
2) адна з форм манапалістычнага аб’яднання; акцыянернае таварыства (напр. фінансавая к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)