ЯКО́БІ (Jacobi) Фрыдрых Генрых (25.1.1743, г. Дзюсельдорф, Германія — 10.3.1819, нямецкі пісьменнік і філосаф; прадстаўнік філасофіі пачуцця і веры. Прэзідэнт Баварскай АН (1807—12). Аўтар філас. раманаў «З пісьмаў Эдуарда Альвіля» (1775—76) і «Вальдэмар» (1779). У сваёй філасофіі выступаў супраць «разважнага» рацыяналізму Асветніцтва і вучэння І.Канта. На першы план ставіў права пачуцця і ўслед за Д.Юмам лічыў, што рэальнае існаванне прадметаў дадзена чалавечай свядомасці непасрэдна. Гэту непасрэдную верагоднасць Я. называў верай, шчырасцю або пачуццём, а таксама розумам і проціпастаўляў апасродкаваным ведам — разважанню. Паводле Я., змест веры — рэальнасць як пачуццёвага свету зямных рэчаў, так і абсалютнага і вечнага, у якім чалавек адчувае сябе адначасова і паглынутым абсалютам, і выратаваным праз сваю суб’ектыўнасць. Кантаўскаму катэгарычнаму імператыву Я. проціпастаўляў асобасную маральную аўтаномію, якая ўзвышаецца над рыгарызмам маральных запаветаў. Я. крытыкаваў вучэнні І.Г.Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г.Гегеля, бачыў у іх пантэістычныя і «нігілістычныя» тэндэнцыі. Ірацыяналістычныя імкненні вучэння Я. выступілі прадвеснікам некаторых матываў філасофіі жыцця і экзістэнцыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛХО́Ў Юрый Аляксандравіч (н. 7.12.1940, Масква),
бел. кінааператар, рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1970). З 1971 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм», адначасова з 1990 — у «Белвідэацэнтры». Як аператар зняў дзіцячыя тэлемюзіклы «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977) і фільмы «Марынка, Янка і каралеўская сварка» (1976), «Зорка Венера» (2000; абодва з М.Браўдэ); маст. фільмы «Браты Рыка» (1980), «Раскіданае гняздо» (1982), «Культпаход у тэатр» (1983), «Двое на востраве слёз» (1986), «Адступнік» (1987), «Наш бронецягнік» (1988), «Сын за бацьку» (1995). Сярод інш. аператарскіх работ у дакумент. кіно: «Я — крэпасць, вяду бой» (1972; у сааўт.), «Загадка Францыска Скарыны» (1973), «Шчаслівыя берагі Алімпіі» (1978), «У вайны не жаночы твар» (1980—84, паводле твораў С.Алексіевіч), «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1984; абодва з С.Пятроўскім), «Святлана» (1997) і інш. Паставіў маст. фільмы «Кашкадаў Сільвер» (1988), «Прабач нас, мачыха-Расія» (1990), «Анамалія» (1992), «Анастасія Слуцкая» (2003; прыз Міжнар. кінафестывалю «Брыганціна» ў г. Бярдзянск, Украіна, 2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́ЛЕНКА Мікалай Фёдаравіч (29.1.1900, в. Клюкаўка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 10.6.1972),
беларускі хімік. Акад.АНБССР (1947, чл.-кар. 1936). Д-рхім.н. (1935), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1924). З 1924 у БДУ, у 1930—38 і з 1944 заг. кафедры. У 1938—44 у НДІ і ВНУ Кіева, Ташкента і інш. Арганізатар і заг. (з 1932) лабараторыі калоіднай хіміі Ін-та хіміі (з 1959 Ін-та агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі). Адначасова (1946—53 і 1956—69) акад.-сакратар Аддз.хім. і геал. навук АН Беларусі, з 1965 гал. рэдактар час. «Весці АНБССР. Серыя хімічных навук». Навук. працы ў галіне калоіднай, фіз. хіміі, фізікахіміі высокапалімераў, агульнай, неарган. хіміі. Стварыў тэорыю ўтварэння перыяд. адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі.
Тв.:
Микроэлементы и коллоиды почв. 2 изд. Мн., 1966;
Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. Мн., 1971 (разам з М.Д.Эфрас).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСІ́НСКІ Антон Мікітавіч (4.10.1864, с. Мяжырыч Канеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 13.11.1933),
бел. гісторык. Акад.Бел.АН (1928), чл. Чэшскай АН (1907), д-р усеагульнай гісторыі (1901), праф. (1896). Скончыў Кіеўскі ун-т (1888). У 1896—1911 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та. У 1911—19 дырэктар Пед. ін-та імя П.Р.Шалапуціна ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, праф. Маскоўскага ун-та, у 1920—22 праф. Маскоўскага археал. ін-та. У 1922—28 праф.БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927—29 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—33 у Ін-це гісторыі Бел.АН. Навук. працы па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў 15 ст.
Тв.:
Падение земского строя в Чешском государстве (X—XIII вв.). Киев, 1895;
Очерки и исследования по социальной и экономической истории Чехии в средние века. Т. 1. Юрьев, 1901;
Поземельная опись Градищенского монастыря: Опыт изучения памятника аграр. истории Чехии. Мн., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (н. 21.3.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык; адзін з заснавальнікаў (у 1990—96 вучоны сакратар) Беларускага фізічнага таварыства (гл. Дадатак). Канд.фіз.-матэм.н. (1987). Чл.-кар.Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўнічых навук (2000). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у Ін-це фізікі, з 1988 у апараце Прэзідыума Нац.АН Беларусі (у 1997—2002 нам.гал. вучонага сакратара). Адначасова з 1992 у Бел.рэсп. фондзе фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА), праблемах арганізацыі навук. дзейнасці, гісторыі навукі. Прапанаваў сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў (з В.С.Іваніцкай), развіў тэорыю і метады дакладнага рашэння ўраўненняў руху пробных цел у АТА, тэорыю аптымальных тэтрад (з Ф.І.Фёдаравым).
Тв.:
Общее решение проблемы симметричных фильбайнов и тетрад // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1995. №4;
Руска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў. Мн., 1995 (разам з У.В.Люшцікам і В.К.Шчэрбіным);
Развитие науки Беларуси в 2002 году. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМАРЭ́НКА Віктар Уладзіміравіч (н. 11.6.1945, г. Гродна),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1968). Працаваў у ін-тах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект» (у 1983—88 гал. архітэктар). З 1990 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні, адначасова ў 1985—99 выкладаў у БПА. Асн. работы: лячэбны корпус санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва; 1973), археал. музей «Старажытнае Бярэсце» на тэр. мемар. комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1978, абедзве ў сааўт.), будынак Магілёўскага т-ра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйск (1977); у Мінску (у сааўт.) — кінатэатр «Масква», арх.-скульпт. комплекс «Мінск — горад-герой», навучальна-лабараторны корпус Ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі на праспекце Ф.Скарыны (1986), станцыя метро «Трактарны завод» (1990), комплекс новага чыгуначнага вакзала (гл. ў Дадатку Мінскія чыгуначныя вакзалы, 2000, з М.Вінаградавым; Гран-пры Рэсп. фестывалю архітэктуры 2001, сярэбраны медаль Сусв. трыенале архітэктуры ў Сафіі 2003), будынак Нац. б-кі (з Вінаградавым; будуецца з 2002); помнікі «Рудабельская рэспубліка» ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл. (1984), Т.Шаўчэнку ў Мінску (2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў Анатоль Фёдаравіч (н. 15.7.1950, в. Шмідзельшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык і публіцыст. Канд.гіст.н. (1987). Скончыў БДУ (1972). З 1972 працаваў у газ. «Чырвоная змена», з 1978 — у газ. «Звязда». Адначасова ў 1995—96 прэс-сакратар Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, у 1996—99 гал. рэдактар час. «Гуманітарна-эканамічны веснік». Даследуе гісторыю Беларусі 19—20 ст., праблемы бел.нац. журналістыкі і міжнац. зносін у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар дакумент. аповесцей і нарысаў пра Я.Адамовіча, А.Бурбіса, Дз.Прышчэпава, А.Смоліча, Е.Убарэвіча, А.Чарвякова і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за кн. «Нацдэмы; Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993).
Тв.:
Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Васіль Сцяпанавіч (21.1.1919, в. Маразовічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.3.2002),
расійскі вучоны і інжынер-канструктар у галіне танкабудавання. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1981). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1941). З 1941 у КБ Чэлябінскага трактарнага з-да, з 1948 у Ленінградскім філіяле з-да № 100 Наркамата танк. прам-сці СССР, у 1960—91 ва Усесаюзным НДІтрансп. машынабудавання (у 1960—71 дырэктар). Адначасова ў 1985—95 у С.-Пецярбургскім тэхн. ун-це. Асн. працы па канструяванні баявых гусенічных машын. Удзельнік мадэрнізацыі цяжкага танка КВ, распрацоўкі літай вежы танка ІС-3, стварэння самаходнай артыл. устаноўкі СУ-152, чатырохгусенічнага цяжкага танка, першага сав.асн. баявога танка Т-64 і інш. Пад яго кіраўніцтвам створана самаходнае шасі «Месяцахода-1». Ленінская прэмія 1967.
Літ.:
Костенко Ю.П. Танки (Воспоминания и размышления). Ч. 2. М., 1997;
ВНИИИтрансмаш — руководители, ученые, специалисты: Энцикл. Т. 1. СПб., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЧУК Аляксандр Іванавіч (н. 19.9.1951, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
расійскі вучоны-геолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997). Акад.Рас. акадэміі прыродазнаўчых навук (1995). Д-р геолага-мінералаг. н. (1993). Скончыў Львоўскі ун-т (1976). З 1976 у Далёкаўсходнім геал. ін-це Рас.АН (з 1986 заг. лабараторыі, з 1988 нам. дырэктара, з 1996 дырэктар). З 2001 нам. старшыні Далёкаўсходняга аддз.Рас.АН, адначасовазаг. кафедры Далёкаўсходняга тэхн. ун-та (г. Уладзівасток). Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, геатэктоніцы, геадынаміцы, петралогіі, металагеніі. Даследаваў фундаментальныя і прыкладныя праблемы геалогіі ціхаакіянскіх мацерыковых ускраін. Развіў канцэпцыю акрэцыйнай тэктонікі на Д. Усходзе. Упершыню распрацаваў мадэлі латэральнай дыскрэтнасці літасферы, абумоўленай наяўнасцю тэктонастратыграфічных тэрэйнаў рознага паходжання.
Тв.:
Эволюция древней сиалической коры в островодужных системах Восточной Азии. Владивосток, 1985;
Тихоокеанская окраина Азии: Геология. Владивосток, 1989 (у сааўт.);
Куюльский офиолиговый террейн. Владивосток, 1990 (у сааўт.);
Геология и полезные ископаемые Приморского края: Очерк. Владивосток, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Толькі адзін. Адзіны сын. Адзіная ўцеха. □ Сцерагчы маю краіну, Як мой скарб святы, адзіны, Паклянуся я.Колас.А быць можа — хто знае! — Гэта ты і была, Ты, адзіная ў свеце, Лёс мой, зорка мая.Гілевіч.
2. Цэлы, непадзельны; з’яднаны. Адзіная сям’я народаў. □ Партыя, урад наш — мы ўсе адзіны.Колас.Галоўныя героі і мноства сюжэтна нязначных персанажаў ствараюць уяўленне адзінага і адначасова вельмі шматаблічнага вобраза народа, які з’яўляецца героем «Векапомных дзён».Дзюбайла.
3. Агульны для ўсіх, той самы, аднолькавы. Адзіныя патрабаванне Адзіная сістэма. Адзіны арфаграфічны рэжым. Адзіны погляд. Адзінае кіраўніцтва. □ Для сучаснага этапа нацыянальна-вызваленчай барацьбы народаў характэрным з’яўляецца той факт, што ў многіх краінах склаўся або складаецца адзіны нацыянальны фронт.«Звязда».Задача ў нас была адна, І лёс адзіны нас сасватаў.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)