КАСЦЮКО́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (н. 21.3.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык; адзін з заснавальнікаў (у 1990—96 вучоны сакратар) Беларускага фізічнага таварыства (гл. Дадатак). Канд. фіз.-матэм. н. (1987). Чл.-кар. Міжнар. акадэміі арганізац. і кіраўнічых навук (2000). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у Ін-це фізікі, з 1988 у апараце Прэзідыума Нац. АН Беларусі (у 1997—2002 нам. гал. вучонага сакратара). Адначасова з 1992 у Бел. рэсп. фондзе фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА), праблемах арганізацыі навук. дзейнасці, гісторыі навукі. Прапанаваў сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў (з В.С.Іваніцкай), развіў тэорыю і метады дакладнага рашэння ўраўненняў руху пробных цел у АТА, тэорыю аптымальных тэтрад (з Ф.І.Фёдаравым).
Тв.:
Общее решение проблемы симметричных фильбайнов и тетрад // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1995. №4;
Руска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў. Мн., 1995 (разам з У.В.Люшцікам і В.К.Шчэрбіным);
Развитие науки Беларуси в 2002 году. Мн., 2003 (у сааўт.).
А.І.Болсун.
т. 18, кн. 1, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)